Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 9

2022-07-17 19:00:01 ​​Мова, свабода, Эўропа.

Беларуская нацыя - гэта мы з вамі, мы думаем, мы гаворым па-беларуску, у нас моцная выразная нацыянальная ідэнтычнасьць. Мы можам з вамі абсалютна патлумачыць, што такое беларусы і для чаго нам беларуская мова. І можам прачытаць лекцыю пра Беларусь замежніку пра гісторыю, пра культуру пра ўсё. Гэта і ёсьць нацыя, мы людзі з моцнай беларускай ідэнтычнасьцю, але большасьць дагэтуль застаюцца людзьмі бяз ідэнтычнасьці, абсалютна.

Я дагэтуль пераканары, што Мова - гэта самае важнае, тое што дае нам шанец уратавацца. Але калі казаць што нас аб'яднала за апошнія гады - гэта рэпрэсыі і боль. Але боль аб'ядноўвае толькі на нейкі час. Калі балець перастае, яны пра гэта забываюць.

Беларуская ідэя і была заснаваная доўгі час менавіта на асьветніцтве, на тым што мы мусім несьці гэта, даваць іншым, пашыраць, гэта адна з місыяў беларусаў

Мова - гэта наймагутны інструмэнт супраць асыміляцыі, супраць калянізацыі. Ад мовы вельмі шмат праўда залежыць, для мяне мова вызначае ўсё, гэта самая магутная зброя.

Беларусь ніколі не будзе дзяржавай з адной мовай, яна ніколі аднамоўнай і не была ў сваёй гісторыі і ніколі ня будзе. Але зрабіць так, каб беларуская мова была роўнай, паважанай, дзяржаўнай гэта магчыма, такую будучыню я магу сабе ўявіць.

У людзей зьявілася адчуваньне, што ў нас ёсьць аказваецца столькі свайго, што належыць нам, такіх вось здабыткаў. Гэтае адчуваньне разьвівае нацыянальную годнасьць у чалавеку. Ёсьць адчуваньне гордасьці.

Беларусь заслужыла, выпакутавала сваё вяртаньне ў Эўропу, беларусы гатовыя да гэтага. Я раблю ўсё, каб даказаць на захадзе, што мы эўрапэйская краіна і нічым у гэтым сэнсе ад іх не адрозьніваемся. Нам патрэбна вялікае вяртаньне ў Эўропу.

Інтэрв'ю Альнерда Бахарэвіча - Важнасць мовы

#мова #supermova #бахарэвіч #ідэях
581 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-17 13:00:04 ​​На першым этапе фармаваньня нацыянальнага руху

17 ліпеня 1796 — Ян Чачот (в. Малюшычы, Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці), паэт-рамантык, філямат, філярэт, фальклярыст, этнограф і драматург, сябра Адама Міцкевіча; адзін з найбуйнейшых дзеячоў беларуска-польскага фальклёрна-літаратурнага сумежжа XIX стагодзьдзя.

Паэт сабраў каля тысячы аўтэнтычных беларускіх народных песень і выдаў іх у шасьці зборніках «Сялянскіх песень…» у перакладзе на польскую мову, восьмую частку зь якіх апублікаваў у беларускім арыгінале

У сваёй прадмове да «Сялянскіх песень з-над Нёмана і Дзьвіны» 1846 году ён зрабіў нарыс граматычных асаблівасьцяў беларускай мовы і ўпершыню паставіў пытаньне аб прынцыпах будучага «крывіцкага» правапісу

У сваёй баляднай творчасьці Янам Чачотам было адлюстравана дванаццаць паданьняў і народных казак, а таксама дзесяць матываў з народных вераваньняў і звычаяў

Яго руплівая дзейнасьць па зьбіраньні беларускага фальклёру і спробы ўнармаваньня беларускай граматыкі, паводле польскіх і беларускіх дасьледнікаў, зьяўляецца досьвіткам беларускага нацыянальнага адраджэньня

Творчасьць Яна Чачота

Гісторыя пад знакам Пагоні - Ян Чачот

#мова #supermova #героі #гонар #годна #чачот
299 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 19:00:04 ​​Галоўнае падтрымліваць адно аднаго

Штоночы сніцца родны кут. Здаецца, што можна здурнець, што нічога з гэтым не можаш зрабіць. Але ёсць Вера і ўпэўненасць у перамозе! Трэба жыць зараз, і пражыць так, каб нам не было сорамна дзецям, нашым нашчадкам глядзець у вочы.

Уся беларуская культура цяпер не ў Беларусі. Але цяпер пры гэтым яна максімальна ўся беларусізавалася. Гэта новая хваля беларускай культуры. Галоўнае падтрымліваць адно аднаго і працаваць на яе росквіт. Яе знішчаюць на тэрыторыі Беларусі, тым больш мы павінны яе распаўсюджваць, каб пакінуць спадчыну, каб памятаць, ведаць і самаідэнтыфікаваць сябе як нацыя.

Чытайце поўнае інтэрв'ю фронтмэна гурта The Superbulls Алеся-Францішка Мышкевіча

Нікому не патрэбная мова
Забарані тады сабе размаўляць
Нікому не патрэбныя густы
Забарані тады сабе ўжываць

THE SUPERBULLZ - Usim Bajacca Treba

Раім альбом Hardcore Zachodniaha Paleśsia, які вы можаце знайсьці на ўсіх музычных анлайн пляцоўках.

#мова #supermova #музыка #superbullz
150 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 15:01:14
Беларускае, нашае, сёньня нечаканая страва "Агуркі зь мёдам на лустачках хлеба".

Рэцэпт "Агуркі зь мёдам на лустачках хлеба".

Час гатаваньня: 10 хвілінаў.

Складнікі:
• 1 баханка вельмі свежага чорнага хлеба.
• 500 г хрумсткіх салёных агуркоў.
• мёд.

Працэс гатаваньня:

Крок 1-ы: Рыхтуйма наш хлеб.
Нарэжце хлеб лустамі сярэдняй таўшчыні, разрэжце кожны кавалак на чвэртачкі. Падсмажце іх у тостары або ў духоўцы, астудзіце.

Крок 2-і: Выкладвайма агуркі і мёд.
Салёныя агуркі нарэжце вельмі тонкімі лустачкамі.
Абкладзеце па некалькі лустачак агурка на кожны кавалак хлеба і паліце зьверху невялікай колькасьцю мёду.

Смачна есьці!

#Рэцэпты #Закускі #Беларуская_мова #Беларуская_кухня
231 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-16 13:00:03 ​​Музэй гісторыі Магілёва

16 ліпеня 1990 - заснаваны Музэй гісторыі Магілёва.

Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 годзе. У 2006 г. створаны філіял музэю — мэмарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».

Пасьля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, зьбіцьця і катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея, у тым ліку дырэктар Аляксей Бацюкоў, падпісаўся пад адкрытым пісьмом з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі, спыненьня гвалту і перасьледу мірных грамадзян, расьследаваньня і прыцягненьне да адказнасьці ўсіх вінаватых у гвалце, вызваленьня ўсіх палітвязьняў і затрыманых на мірных акцыях пратэсту грамадзян, правядзеньня новых, сумленных і празрыстых выбараў. У выпадку невыкананьня ўмоў калектыў пагражаў абвясціць забастоўку.

Ці вы наведвалі Музэй гісторыі Магілёва? Калі так, якія засталіся ўражаньніні?

Дзе лес ды вецер панаваў –
Знаць, што вялікую меў сілу,
«Магілай Льва» народ назваў.
Над ёю з часам дрэвы палі
І горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.


Янка Купала - "Магіла льва"

#мова #supermova #музэй #магілёў
119 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 19:00:04 ​​Наша перамога

15 ліпеня 1410 — аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы атрымала перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам

Тое, што большасьць удзельнікаў той перамогі паходзіла з этнічных беларускіх земляў, на суседзяў дзейнічае слаба: перамога была літоўска-польская, кажуць яны — і кропка. Якія яшчэ беларусы. Вас там не стаяла. Ці, дакладней, стаяла — але пад чужымі сьцягамі, бо да ўласных не дарасьлі яшчэ. Як той казаў, дзякуй за супрацоўніцтва.

Томас Венцлава — адзін зь нешматлікіх замежных інтэлектуалаў, якія ніколі не адмаўлялі беларусам у іхных заслугах і, што яшчэ важней, у іхным існаваньні. Цяжка дзяліць перамогу, асабліва вялікую, асабліва калі іх, вялікіх перамог, у гісторыі твайго народу было ня так ужо й шмат.

Значна цяжэй, чым сабраць пад свае сьцягі народы з фактычна ўсёй Усходняй Эўропы — і пераканаць іх, што яна — іх агульны дом. І рэлігія тут не працуе. Трэба нешта іншае. Можа, адчуваньне свайго жыцьця на мяжы. Якое ня зьнікла ў гэтым Краі дагэтуль — нягледзячы на ўсе зьвязы, шэнгены і вуніі.

Гэта была бітва не за веру, а за Эўропу — за тое, дзе ёй канчацца. Захад прайграў — і парадаксальным чынам пасунуў свае межы далёка на ўсход. Пасьля Грунвальду нас прызналі сілай, якую немагчыма ігнараваць. І хто ведае, дзе і на чым завяршалася б сёньня ідэя Эўропы і колькі квадратных мэтраў займаў бы музэйчык Беларусі, калі б ня тая перамога — дзяліць якую ня мела сэнсу тады, ня мае і цяпер.

З артыкула А.Бахарэвіча - «Жальгірыс» — чэмпіён

Гэта была адна з найвядомейшых бітваў сярэднявечча, якая паўплывала на лёсы шмат якіх еўрапейскіх народаў. Гэта яшчэ адна слаўная частка нашай гісторыі.

Гісторыя пад знакам "Пагоні" - Грунвальд

Віталь Чырвінскі - Грунвальдская бітва

І не стане больш пакуса
Першых-лепшых збоку браць,
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.

Дык наперад, покі сэрца
Б'ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы!
Гэй, да сонца! гэй, да зор!

Лявон Вольскі - Гэй, наперад! (Словы Янкі Купалы)

#мова #супермова #грунвальд #каляндар #бахарэвіч
299 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 15:00:06 ​​Захаваў свой стрыжань і застаўся Чалавекам

Уладзімер Дубоўка зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё лексычнага строю беларускай літаратурнай мовы, папаўненьне яе слоўнікавага складу абстрактнай і навуковай лексыкай.

Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал», «агораць», «апантаны», «ашчаперыць», «водар», «дойлід», «збочыць», «зьнічка», «імклівасьць», «наканаваны», «нелюдзь», «непрыдатны», «талака», «удубальт» і інш

Прасачыў і гісторыю выкарыстаньня розных графічных сыстэмаў у беларускім кнігапісаньні — глаголіцы, кірыліцы, грамадзянкі — ён прыйшоў да высновы, што «Сучасная наша кірыліца непапраўна лепш прыстасавана да нашае фонэтыкі, чымся польска-чэскі альфабэт».

Таксама У. Дубоўка прапаноўваў замяніць створанае М. Карамзіным «ё» на «ö» (öн, лöн, Лöндан); увесьці на ўзор украінскае графікі «ї» для перадачы спалучэньня «йі» (їкаўка, їм, паїла)

Ён сапраўды быў чалавекам эпохі! Выбітнейшым Беларусам! Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім літаратурным руху — сябар літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк», «Узвышша».

І калі б не прыход да ўлады Сталіна і рэпрэсіі, яго імя грымела бы не хужэй за К-1, К-2, Б-1 і Б-2.

Але негледзячы на яго цяжкі лёс, 28 гадоў у ссылцы, катаргу, голад, страту сына, ён захаваў свой стрыжань, у любым месцы заставаўся Чалавекам, рабіў наваколле лепш, дапамагаў людзям і пісаў напрыканцы жыцця вершы для дзяцей.

Творчы шлях мой нязменна адзін,
я шукаю для сіл сваіх выйсці.
Ты, Адаме, мне кажаш:
— Ідзі,
з пераломнага часу каб выйсці!

Больш цікавага пра жыццё Дубоўкі:

слухайце падкаст Белліт Цыкл «Асобы». Уладзімер Дубоўка. Частка 1 і Частка 2.
чытайце артыкул 10 фактаў пра вязьня сумленьня Ўладзімера Дубоўку, які ненавідзеў Сталіна і стукачоў

#мова #супермова #героі #гонар #годна #дубоўка #белліт
397 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-15 11:25:19 ​​Цэлы партызанскі атрад у тыле русыфікацыі

15 ліпеня 1900 - нарадзіўся Уладзімер Дубоўка (в. Агароднікі, зараз Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) (в. Агароднікі, зараз Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць), беларускі паэт, празаік, мовазнавец, перакладнік, літаратурны крытык.

Калі б у свой час Дубоўку паслухалі, мелі б цяпер асобныя знакі для «дж», «дз» і «ö» замест «ё» — цэлы партызанскі атрад у тыле русыфікацыі. І, магчыма, умелі б своечасова чытаць знакі бяды.

У хрэстаматыйным вершы «О Беларусь, мая шыпшына» можна пры жаданьні знайсьці цэлы россып намёкаў на нашую сучаснасьць: ад Чарнобылю і татуяваньня «Пагоні» да колераў сьцягу. І знаходзяць жа: кожны на свой густ.

О Беларусь, мая шыпшына,
зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
чарнобылем не зарасцеш.

Тэкст паэмы "Кругі", магчыма, адзін з самых дзіўных у беларускай літаратуры. Верш, вольны ва ўсіх сэнсах, у тым ліку часам і ад самога сэнсу, апрача хіба што ўласна Дубоўкавага, толькі яму вядомага. Сьвет паэмы — нейкая віртуальная прастора, паміж Менскам і Масквой, прычым і Масква, і Менск тут — не зусім гарады. І нават зусім не гарады.

У сібірскіх сваіх выгнаньнях (27 гадоў) — новых кругах, пякельных, доўгіх, бясконцых, пакутлівых, падчас якіх памёр ягоны сын — Дубоўка чым толькі не займаўся; міжволі разьвіў свой атрыманы ад бацькі і дзеда цясьлярскі талент — і, па сьведчаньнях, усю мэблю для сваёй кватэры ў Маскве, дзе пасяліўся ў канцы 50-х пасьля рэабілітацыі, змайстраваў сам.

Кажуць, што ў ноч на 15 ліпеня 1900 года над вёскай Агароднікі Вілейскага павету бачылі Castle in the Sky, ад якой у нейкі момант аддзялілася нешта падобнае на камэту і паляцела долу. Брэшуць, напэўна.

З артыкула А.Бахарэвіча - noli turbare circulos meos

#мова #супермова #героі #гонар #годна #дубоўка #белліт
278 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 20:01:23 ​​Ці ўмееце вы лаяцца па-беларуску? Лаянка – гэта сапраўднае мастацтва! Далучайцеся да анлайн гутаркі, падчас якой навучым рабіць гэта на ўзроўні . Запрашаем нават самых міралюбівых: будуць цікавыя факты, інтэрактыў і мноооога практыкі! Даведаемся:…
276 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 15:31:41 Супер Мова pinned «​​Ці ўмееце вы лаяцца па-беларуску? Лаянка – гэта сапраўднае мастацтва! Далучайцеся да анлайн гутаркі, падчас якой навучым рабіць гэта на ўзроўні . Запрашаем нават самых міралюбівых: будуць цікавыя факты, інтэрактыў і мноооога практыкі! Даведаемся:…»
12:31
Адкрыць / каментаваць