Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 85

2021-10-06 19:00:02 ​Ці ведаеце вы, сябры, як ветліва звяртацца адзін да аднаго? Ёсць некалькі варыянтаў, якія прапануюць на анлайн занятках па беларускай мове “Гоман”. Дарэчы, увесь першы выпуск цалкам можна паглядзець тут. Не забывайце падпісвацца на канал!

#мова #супермова #гоман #годна
1.2K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 14:59:43
Новы Кукумба_Падкаст ужо ў сеціве!
Выпуск №2.
"Сокал і Зімовы салдат" - тое адчуванне, калі шкада выдаткаваных 150 мільёнаў даляраў...

Працягваем размову скептыка і спажыўца масавай культуры супраць трушнага гіка ды фаната сусвету Marvel.

Дагэтуль не можам забыць экшн-сцэну на траках, а вы глядзелі?
Слухайце падкаст ад Кукумбы!
Асцярожна! Спойлеры...

Дзе слухаць:

Яндэкс.Музыка

ВК Падкаст

Apple Podcasts

Google Podcasts

Soundcloud

Spotify

Падтрымаць на Patreon: patreon.com/kykymba
578 views11:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 13:21:23 Супер Мова pinned « Моўная Афіша 4-10 кастрычніка! Фэсты 09.10 - Дзень і ноч танцаў у Лідзе 09-10.10 - SULA OCTOBERFEST Тэматычны ўік-енд хмелю, соладу, вады і смачнай ежы! 10.10 - закрыццё выставы https://www.facebook.com/2335168126702707/posts/3098578853694960/ …»
10:21
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 11:00:16 ​​Беларуская гаворка
Над усё мне даражэй!

6 кастрычніка 1908 - нарадзіўся Алесь Мілюць (в.Скорычы, Карэліцкі р-н), беларускі паэт.

Першы верш «Беларусам я радзіўся…» быў надрукаваны ў часопісе «Пралескі» ў першым нумары за 1934 год. Гэты верш надрукавалі і ў часопісе «Шлях моладзі». Верш смелы і шчыры. Ён пачынаўся радкамі прызнання:

Беларусам я радзіўся,
Беларусам буду жыць,
Беларускую зямельку
Буду шчыра я любіць…

Больш чытайце ў артыкуле budzma.by - Выкупіць дом беларускага паэта і стварыць музей

#мова #супермова #годна #гонар #мілюць #скорычы
647 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 19:00:25
Тры крыніцы з аўдыякнігамі па-беларуску, як для дзетак, так і для дарослых. Захавайце сабе!

Краіна казак:
https://dzietkam.knihi.com

Кніжны воз:
https://knizhnyvoz.by

Беларуская літаратура ў аўдыякнігах:
https://lit.letapis.by
541 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 13:00:16 ​​Дыск-жакей Сяргей

5 кастрычніка 1967 - нарадзіўся Сяргей Харэўскі (Менск) — беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца.

У час вучобы яго называлі «дыск-жакей Сяргей». Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку. Вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. Аформіў, як мастак, тузін кніг выдавецтваў «Юнацтва», «Унівэрсітэцкае», «Наша Ніва», «АСТ». Сярод іншага кнігі Алеся Краўцэвіча, Уладзімера Арлова, Валянціны Аксак. Быў мастацкім рэдактарам часопіса «Бярозка», газэты «Свабода». Аўтар «Нашай Нівы» з моманту яе аднаўленьня, вёў праграму «Галерэя Свабоды» на радыё «Свабода».

З творчасьцю Сяргея можна пазнаёміцца на kamunikat.org

Глядзеце перадачу Кантэкст - Сяргей Харэўскі. Беларуская Вільня і нечаканы Менск.

Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Харэўскага, пакідайце камэнтары й гутарыце зь ім. Цікавыя людзі побач!

#мова #супермова #годна #гонар #харэўскі #менск
706 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-04 18:01:16 Моўная Афіша 4-10 кастрычніка!

Фэсты
09.10 - Дзень і ноч танцаў у Лідзе
09-10.10 - SULA OCTOBERFEST Тэматычны ўік-енд хмелю, соладу, вады і смачнай ежы!
10.10 - закрыццё выставы https://www.facebook.com/2335168126702707/posts/3098578853694960/

Экскурсіі і Вандроўкі:
08.10
- экскурсію "Пікантны Мінск. 18+"
09.10 - аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ (праз ГЛЫБОКАЕ, УДЗЕЛА, МОСАР)"
09.10 - сустрэча з пісьменніцай Аленай Міхаленка, аўтаркай "Добрых казак"
бясплатныя вандроўкі "Курапаты - беларуская Галгофа" па запісу

Анлайн-мерапрыемствы:
04.10
- анлайн заняткі Мовананова - Тэма Вітанні
05.10 - анлайн-дыскусія “Ці ёсць жыццё пасля ўручэння Гедройця?” ў межах сёлетняй прэміі Гедройця
05.10 - гутарка ў клабхаусе “Восеньская ежа” - грыбы, гарбузы і так далей
спектаклі Свабодных Купалаўцаў

Жывыя Імпрэзы:
05.10
- лекцыя «Няслось славянскае жыццё... Пахавальны абрад пражскай культуры».
07.10 - прэзентацыя кнігі Льва Клейнбарта “Сустрэчы. Янка Купала”
07.10 - Запрашаем валанцераў на "Кніжны рэтра пікнік".
07.10 - Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць."

09.10 - лекцыя “Леанарда да Вінчы”;

Спектаклі:
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Заняткі і курсы
50% на курс робататэхнікі для дзяцей, магчымасць спазнаваць свет па-беларуску.
каратэ для дзетак 6-8 год на беларускай мове.
Заняткі па беларускай мове! для дзетак 4-6 гадоў, дашкольнікаў і вучняў 1, 2 класаў, вучняў старэйшых класаў на падрыхтоўку да экзаменаў і ЦТ.
Курс беларускага танца ШКОЛЫ ТРАДЫЦЫЙНАГА МАСТАЦТВА (для дарослых і дзяцей)
Шахматная школа, групы на беларускай мове афлайн і анлайн!
творчыя групы па маляваньні ў дзіцячай мастацкай майстэрні "Шпаркі кот". Узрост 4-13 год.
заняткі па беларускай народнай вышыўцы пры Мiнскiм абласным цэнтры народнай творчасцi.
Гурткі для дзяцей і дарослых на роднай мове! у Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі

Выставы:
з 10.10
- экскурсію па выставе “Пад знакам Страціма” ад куратара Ірыны Мацяс.
з 01.10 - мастацка-дакументальная выстава “Пад знакам Страціма”
па 30.11 - Выстава "Ноч кажаноў" у Музей прыроды і экалогіі. Уваход вольны

Дабрачыннасьць:
У рамках творчага праекта warmheartedwood абвяшчаю пра старт акцыі ў падтрымку тых, хто мае ў гэтым вострую патрэбу ў выніку падзеяў пасля жніўня 2020. У рамках гэтай акцыі вы можаце набыць для сябе ці ў падарунак сябру, для сваёй каманды, наступныя дэкаратыўныя пано і падносы (падносы выдатна падыдуць і для офіса). Усе сродкі атрыманыя ў рамках дадзенай акцыі накіроўваюцца прама сям'і вязьня! Падрабязней у фэйсбуку ці інстаграме

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
1.5K viewsedited  15:01
Адкрыць / каментаваць