Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 82

2021-10-16 17:00:37 ​​Мова сэрца майго, беларуская мова.

16 кастрычніка 1957 - нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш (в.Астроўшчына, Полацкі р-н), беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.

Я наўмысна не хачу кранаць пытаньняў Незалежнасьці, Мовы, Сымбаляў. Усё гэта мусіць быць прыярытэтам ня толькі сябра БНФ. Усё гэта мусіць быць першасным для кожнага грамадзяніна краіны... Нават ня першасным, а арганічным, неад’емным, папросту наяўным, як часткі цела, як складнікі душы. Што ж тады вылучае фронтаўца з шэрагу іншых?

ягонае ўсьведамленьне сябе як гаспадара на сваёй зямлі. Гаспадара руплівага, дбайнага, добрасумленнага, які не запэцкае ўласнага падворку, ня спляжыць навакольнага абшару і не дазволіць гэтага іншым, незалежна ад таго, ходзіцца тут пра духовае ці матэрыяльнае.

разуменьне болю Радзімы як свайго ўласнага болю. Разуменьне, якое паўстае на разуменьні болю суседа, знаёмага, крэўнага, а нават і незнаёмага, але свайго, які апынуўся ў цяжкой жыцьцёвай сытуацыі. З падобнымі выпадкамі досыць часта сутыкаесься на чужыне, дзе почасту можна сустрэць “згубленага” ў гэтым жыцьці суайчыньніка.

самахвярнасьць, гатовасьць да працы на запале з абавязковым прыйсьцем да патрэбнага выніку, з разуменьнем таго, што згаданы вынік можа быць ня сёньня й ня заўтра, але ён абавязкова будзе.

Працяг чытайце ў годным эсэ Сяржука - Цёплы фронт*

#мова #супермова #годна #гонар #сокалаў #астроўшчына #бнф
211 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 09:00:16 ​Сытная каша з гарбуза і сушаных грыбоў – найлепшая страва на сняданак! Прапануем цікавы рэцэпт, гатаванне па якому здолее і навічок .

Вазьміце:

невялікі гарбуз
вада – 1 шклянка
цыбуля – 1 шт.
морква – 1 шт.
сушаныя грыбы – 150 г
грачаныя крупы – 250 г
масла – 2 ст. л.
соль, перац, часнок на смак

Грыбы і грэчаныя крупы замачыце ў вадзе на ноч. Памыйце гарбуз, зрэжце з яго верхавіну і лыжкай дастаньце семачкі.

Уліце ўнутр ваду і пастаўце ў разагрэтую духоўку, запякайце 30 хвілін. Выскрабіце лыжкай нутро так, каб сценкі гарбузовага “чыгуна” былі прыкладна 2 см таўшчынёй.

Падсмажце на патэльні дробна пашынкаваныя цыбулю і моркву, дадайце грыбы, крупы і кавалачкі гарбуза, пасаліце і папярчыце.

Пакладзіце кашу ў гарбузовы гаршчок, устаўце зубчыкі часнаку і закрыйце гарбузовай верхавінай. Абмажце гарбуз маслам і пастаўце ў духоўку на паўгадзіны.

Смачна есці!

#мова #супермова #беларускі_сняданак
663 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 20:45:07 “Каталіцтва як частка беларускай ідэнтычнасьці”.
15 кастрычніка 21:00 па Менску сустрэча ў клабхаусе з каталіцкім сьвятаром. Наш госць - Вячаслаў Барок - каталіцкі сьвятар з Расонаў.

https://www.clubhouse.com/event/xXQ2b3Jb

#супермова #мова #siabry #clubhouse
528 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 19:00:11
Чарговая анлайн-сустрэча ў моўным клубе «Гоман»:




Тэма сустрэчы: чалавек і яго цела. Далучайцеся!
336 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 17:03:31 Тест «Тэст па тарашкевіцы»
5 вопросов · 1 мин
512 views14:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 17:00:37 ​Спадзяемся, вы добра запомнілі правіла па спалучэньнях зд, ст, зг, ск . Каб гэта праверыць – традыцыйны тэст (невялікі й зусім нескладаны!). Не саромейцеся дзяліцца вынікамі ў камэнтарыях да гэтага паста й абмяркоўваць моманты, дзе ўзьніклі пытаньні. Paekhali!

Перад тым як выконваць тэст, раім узгадаць правіла тут.

Малюнак - @bukashka_art

#мова #супермова #тарашкевіца #тэст
526 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 15:00:13 Моўная Афіша 11-17 кастрычніка! Фэсты 16.10 - Літаратурна-музычны фестываль "ВОСЕНЬ У ЗАВОССІ" Экскурсіі і Вандроўкі: 14.10 - Прэм‘ера экскурсіі "Мінскія банкіры і мецэнаты" ад Таццяны Даўгач 16.10 - аўтобуснае падарожжа "ВІЗІТ ДА ПАНОЎ ГОРВАТАЎ…
100 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 19:01:00
340 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 19:00:37 Хто ня любіць смачна есьці! Вядома, любая ежа смачнейшая з прыправамі. У трэцім выпуску анляйн-курсаў Гоман нагадваюць самыя папулярныя у традыцыйнай беларускай кухні прыправы . Пераходзьце па спасылцы, каб даведацца больш – пра словы, якія абазначаюць прадукты й ежу.

У канцы выпуску – хатняе заданьне, каб замацаваць новыя веды. Нагадваем, што яго можна выконваць разам - у чаце Супер Мовы.

#мова #супермова #годна #гоман
335 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 17:32:48
У гонар Дня маці трымайце чароўны верш ад Алёны Лянок

Падзякаваць трэба той матчынай песні,
Што ў калысцы ты слухаў не раз,
І з вуснаў яе, трапяткіх і гарачых
Заўсёды злятаў мілагучны той сказ.

І маці спявала ласкава і шчыра,
Каб буры было табе не чуваць,
У поцемках штосьці хуценька шыла,
Святло не запальвала, каб не спыняць

Салодкія сны дзіцяці малога,
Яскравыя, светлыя, ясныя сны.
І з песень матуліных родная мова
Цяплом адбівалася ў дзіцячай душы.

Падзякаваць трэба той матчынай песні,
З якой пачынаецца наша жыццё,
Жыццё роднай мовы ў маленечкім сэрцы,
Што стала вялікім, як свет, пачуццём.

Павіншуйце сёння сваіх матуль і скажыце ім самыя цёплыя словы ў свеце за ўсё, што яны робяць для нас!
291 views14:32
Адкрыць / каментаваць