Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 76

2021-11-02 16:59:58 Моўная Афіша 2-7 лістапада!

Анлайн-мерапрыемствы
02-06.11
- гутаркі на плятформе "Вольная мова"
03.11 - zoom-лекцыя гісторыка Паўла Каралёва Пачатак хрысціянства на беларускіх землях.
04.11 - запрашаем на прэзентацыю “ГРАМАТЫЧНАЙ БАЗЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”
04.11 - Літаратурны лістапад: прэзентацыі, сустрэчы, чытанні

Гутаркі ў клабхаусе
02.11
- Размаўляем па-беларуску - пра спорт
03.11 - СМУЗІ, ХУМУС, ROCK’N’ROLL - як падтрымаць імунітэт і з чаго наша цела выпрацоўвае калаген - размова з Крысцінай, аўтаркай блога @greenmom_in_the_kitchen
04.11 - Гульня Тронаў па-беларуску (гістарычны пакой): стварэньне першае дзяржавы 2

Экскурсіі і Вандроўкі
03.11
- Экскурсія "Шпацыр па Падгорнай" з Таццянай Даўгач
07.11 - Экскурсія "Нефармальны Мінск" са Святланай Грышкевіч
06.11 - Дзядоўскія казкі , Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах
06.11 - экспазіцыя Старога замка адкрываецца для наведвання. г. Горадня
па 07.11 - Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае ўсіх сваіх юных сяброў на містычную восеньскую канікулярную праграму: «Прыгоды Пана Твардоўскага»

Выставы, музеі ды імпрэзы
01-07.11
- Канікулы з Максімам, адмысловыя музейныя заняткі і экскурсіі
03.11 - сустракаемся з мастакамі-рэстаўратарамі на выставе “Ёсць дзівосны край”
03.11 - адкрыццё выставы "Stankiewičanka"
з 29.10 - ў Мастацкім музеі пачынае працаваць выстава Аркадзя Астаповіча.
па 21.11 - выставачны праект "Беларускі аванграўнд", НЦСМ.
па 13.11 - Выстава "Першы ўніверсітэт", Літаратурны музей Петруся Броўкі
па 14.11 - ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” выстава “Крыжовы шлях-4”.

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Дабрачыннасць
Цяпер Таварыства беларускай мовы, апроч пагрозы ліквідацыі, мае доўг звыш 2000 рублёў за арэнду сядзібы. Каб падтрымаць ТБМ, пераходзьце па спасылца на сайт ТБМ

Змітрок Марозаў аўтар шматлікіх кніг для дарослых і дзяцей, твораў, якія знайшлі дзясяткі тысяч чытачоў і годнае месца на старонках гісторыі беларускай літаратуры 20 стагоддзя… Падтрымаць аўтара можна набыўшы яго кнігу "І жаўранка накцюрн у паднябессі"

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
585 views13:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 13:30:05
Як адсвяткаваць Дзяды ў горадзе: чэк-ліст ад «Будзьма беларусамі»

На пачатку лістапада беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзяды. Свята гэтае мае яшчэ дахрысціянскае паходжанне, звязанае з першабытным культам шанавання продкаў. Галоўнымі лічыліся восеньскія Дзяды, ці асяніны, якія ў розных мясцінах Беларусі спраўляліся ў розныя, хоць і блізкія даты.

Зараз у беларускім календары ёсць Дзень ушанавання памерлых – 2 лістапада – які адзначаецца беларускімі католікамі і таксама вядомы пад назвай Дзяды. У першыя гады незалежнай Беларусі гэты дзень нават быў выходным.

У праваслаўных Восеньскія ці Змітраўскія Дзяды святкаваліся ў першую суботу перад Змітрам, які адзначаецца 8 лістапада. Адпаведна ў гэтым годзе Змітраўскія Дзяды, якія адзначаюцца праваслаўнымі, прыпадаюць на 6 лістапада.

Калі менавіта сабрацца сям’ёй, каб успомніць добрым словам сваіх продкаў – вырашаць вам. А мы падкажам, як можна зрабіць гэта правільна ў сучасных умовах.

https://budzma.org/news/yak-adsvyatkavats-dzyady-goradze.html
483 views10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 20:14:58 Гэтым разам Маляваныч прапануе нам казку "Жамчужныя каралі" Анны Валенберг (1858-1933), адной з прадстаўнікоў "залатой эры" шведскай дзіцячай літаратуры:

"У парку, што раскінуўся ля каралеўскага замка, сядзела юная прыдворная да плакала. Але раптам перад ёю з’явілася старая ведзьма:
— Я ведаю, чаму ты плачаш. У гэтым вінаваты малады кароль, бо не хоча з табой танчыць. А ведаеш, я б магла зрабіць так, каб кароль-прыгажун запрасіў цябе на танец... Але толькі пры адной умове: калі ты дазволіш зрабіць жамчужыны са сваіх слёзаў...
— Жамчужыны са слёзаў?..."

Ці атрымалася нешта з гэтага, даведаемся вельмі хутка ў казцы са зборніка "Казкі Бенгта пра каралёў, томтэ, троляў і прынцэс" паводле перакладу са шведскай мовы Алесі Башарымавай.

1 лістапада / 20.30



@bybaybus
489 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 19:59:58
Вітаем, даражэнькія, і шчыра запрашаем на пятыя заняткі "Мова нанова з Варшавы"

У першы дзень лістапада мы не маглі абмінуць увагай Дзяды. Разам з дасведчанай госцяй кандыдаткай навук у галіне фалькларыстыкі Аленай Ляшкевіч даведаемся нешта новае пра гэта свята, паразважаем і ўспомнім цікавыя гісторыі з жыцця нашых продкаў

Ці ўсе памерлыя лічыліся дзядамі? Што азначае слова "дзед" у беларускай літаратурнай і дыялектнай мове? Якая сімволіка гэтага свята?
У бліжэйшы панядзелак атрымаем адказы на гэтыя і іншыя пытанні. Рыхтуйце свае

Таксама ў праграме важная тэма па граматыцы, падарункі самым актыўным слухачам, а таксама кава/гарбата (прыносьце з сабой любімае печыва ).
Для дзетак арганізуем арт-зону
Памятайма пра бяспеку

Для тых, хто не зможа прыехаць, прапануем далучыцца анлайн Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы і далучайцеся да трансляцыі заняткаў.

Будзьма разам, і ўсё будзе файна
536 views16:59
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 17:29:59 ​​Вынь ды пакладзі на народную справу

1 лістапада 2002 пачата будаўніцтва Нацыянальнай Бібліятэкі ў Менску.

Вось, напрыклад, стаўленьне да беларускага помніка брацкаму марсіянскаму народу, якім, без сумневу, ёсьць будынак Нацыянальнай бібліятэкі. Здаецца, менчукі зь ёй зьмірыліся і нечалавечым намаганьнем волі прымусілі сябе яе палюбіць. Рэдка ад каго цяпер пачуеш пра чупа-чупс і пра дай бог памяці якое там месца ў сьпісе самых выродлівых пабудоваў сьвету; неяк лёгка і нязмушана забылася бессаромнае дзяржаўнае вымаганьне грошай у насельніцтва, дзесяць гадоў таму, калі ніхто не пытаўся, ці няма ў цябе алергіі на ромбакубакатаэдры — вынь ды пакладзі на народную справу.

Аўтар гэтых радкоў, зрэшты, у той час ні шэлега ня здаў на бібліятэку, не таму, што не спачувае дзецям Германіі, а проста так, з пратэсту — і яму нічога за гэта не было. Іншыя здавалі — і цяпер могуць з поўным правам пазіраць на такіх, як аўтар, зь нетраў свайго дыямэнта, з вышыні сямідзесяці трох мэтраў і з пачуцьцём унутранай перавагі.

Забыліся, сьцішыліся размовы пра тое, што яна ня сёньня, дык заўтра «патоне, патоне, патоне ў балоце» — і таму яе падмарожваюць зьнізу. Пра тое, што яна парушае гармонію гарадзкога аблічча — на фоне абсалютна вар’яцкай эклектыкі, якая цяпер пануе ў Менску, Нацыянальная бібліятэка ўжо нічога ня можа парушыць, бо не засталося што парушаць.

Яна магла выглядаць зусім па-іншаму — і дражнілі б яе зусім інакш. Магла мець форму разгорнутай кнігі, падковы на шчасьце, злавеснага бабілёнскага зікурата, чаркі аглаблёвай...

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - Крышталь ведаў, алмаз маўчаў

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #бібліатэка
662 views14:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 13:02:02 ​​Чужая бацькаўшчына

1 лістапада 1933 - нарадзіўся Вячаслаў Адамчык (в. Варакомшчына, Дзятлаўскі раён), беларускі пісьменьнік.

Раман “Чужая бацькаўшчына” адкрыла мне некалі ня толькі й ня столькі вобраз заходнебеларускае вёскі, аб чым гаварылася ў падручніках. Яна адкрывала душу беларускага народу, наканаваньнем якога сталася быць жывой і пакутнай мяжой паміж Захадам і Усходам.

Калі казаць наагул, то таленавіты мізантроп для мяне пераважыць безьліч чалавекалюбівых пасрэднасьцяў. Аднак я перакананы, што Вячаслаў Адамчык больш за ўсё ненавідзеў тых і таго, хто перакрываў нашым душам неабходнае для жыцьця вольнае беларускае паветра.

Памятаю, зь якой роспаччу й болем на адным з паседжаньняў Рады Саюзу пісьменьнікаў ён казаў, што ўжо шмат дзён ня бачыў над цэнтральным сталічным праспэктам аніводнай беларускамоўнай “расьцяжкі”.

Яго сыны Уладзімер і Міраслаў, больш вядомыя як пісьменьнікі Адам Глёбус і Міраслаў Шайбак, сваім коштам адчынілі ў гонар бацькі на доме № 12 па праспэкце Францішка Скарыны мэмарыяльную дошку.

З артыкула Ўладзімера Арлова - Імёны Свабоды

Сэрыю інтэрв'ю з пісьменьнікам глядзеце на youtube

З творчасьцю Вячаслава Адамчыка можна пазнаёміцца на knihi.com

Аўдыёвэрсіі кніг можна слухаць на lit.letapis.by

#мова #супермова #годна #гонар #адамчык #літаратура
342 views10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 20:45:12 31 кастрычніка 21:00 па Менску “ Гульня Тронаў па-беларуску: стварэньне першае дзяржавы ” Легендарны час нашае гісторыі. Стварэньне першае дзяржавы. Першыя гульні за трон.

https://www.clubhouse.com/event/xeb3gVXY

#супермова #мова #siabry #clubhouse
457 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 19:00:41 Стаць найлепшай краінай у Эўропе – найлепшая націдэя на сёньня

Сёньня госьць рубрыкі #героі – Рыгор Астапеня, заснавальнік Цэнтра новых ідэй, доктар грамадзкіх навук.

“Беларуская мова – гэта каштоўнасьць і, канешне, сродак камунікацыі. Але ў першую чаргу каштоўнасьць. Я заплаціў пэўную цану за пераход на яе. Шчыра кажучы, гэта было даволі балюча. Калі я пераходзіў, быў падлеткам. Жыў у Салігорску. Па-беларуску не размаўлюць ні школьныя настаўнікі беларускай мовы, ні ў найбліжэйшых вёсках. Калі я пачаў гаварыць па-беларуску, у людзей вакол рэзка зьмянілася стаўленьне да мяне: стала нэгатыўным, нават варожым”.

“У нейкі момант я падумаў, што калі ў мінулым нас настойліва русыфікавалі, калі з намі паступалі несправядліва, то трэба аднавіць справядлівасьць. Я паставіў сабе такое пытаньне: я з Мураўёвым-вешальнікам, які прымушаў нас перайсьці на маскальскую мову, ці з Каліноўскім, які гэту мову адстойваў? На якой мове варта размаўляць? Гэта быў такі крыху падлеткавы максымалізм, але пасьля ішло па накатанай”.

Цяпер я ўспрымаю мову проста як сродак камунікацыі. Цяпер я проста раблю ўсё па-беларуску. Я раблю тое, што я хачу рабіць, і раблю, як хачу: на беларускай мове”.

Інтэрв’ю з Рыгорам Астапеням глядзіце ў Ідэі Х па спасылцы.

#мова #супермова #героі #годна #астапеня
513 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 13:00:26 ​​«Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»

31 кастрычніка 1937 - нарадзіўся Яўген Кулік (Менск), беларускі мастак, кніжны графік, бібліяфіл.

Аўтар эталёну гербу «Пагоня» ў якасьці дзяржаўнага гербу Рэспублікі Беларусь у 1991—1995 гг.

У самым пачатку 1960-х у лёсе Яўгена Куліка адбыўся пераломны момант — ён перайшоў на беларускую мову, -- расказвае сястра вялікага мастака Тамара:

Ён зрабіў гэта прынцыпова, калі па-беларуску ў горадзе размаўлялі лічаныя людзі. Гэта быў мужны крок.

Проста адчуў сябе беларусам, зразумеў, колькі ўсяго каштоўнага і неацэненага ў беларускай культуры і гісторыі.

Больш пра гэта чытайце ў артыкуле «На родную мову перайшоў прынцыпова»

Калі гаворыш пра Куліка, цяжка пазьбегнуць патасу. …Гэтая постаць як гара, будзе вырастаць з году ў год, чым далей мы будзем ад яе адыходзіць. Чалавек згуртаваў вакол сябе бліскучую плеяду беларускае інтэлігенцыі — мастакоў, літаратараў, гісторыкаў, стварыў дзяржаўны герб незалежнае Беларусі. Кулік быў ідэйным цэнтрам супольнасьці інтэлігенцыі. …Тут ён рабіў працу, падобную да той, якую ў Польшчы выконваў рэдактар парыскай «Культуры» Ежы Гедройц. …Кулік назаўжды застанецца сымбалям непадкупнасьці і нязломнасьці, няскоранасьці духу. - Сяргей Харэўскі

Таксама чытайце артыкул «Мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны»

#мова #супермова #годна #гонар #кулік #менск #мастацтва
964 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 21:00:16 ​​Чаму Хэлоўін - цяпер не маё свята

Папярэджу адразу, што распавядаю толькі сваё меркаванне, ваш выбар паважаю.

У дакавідныя часы мне падабалася свята Хэлоўін. Было весела ўпрыгожыць кватэру, сабрацца з сябрамі, прыдумаць вобраз, прыгатаваць закускі, зрабіць з дзецьмі вырабы з гарбуза. З часам маё меркаванне памянялася, і вось чаму.

Я часта чую, што Хэлоўін - гэта не наша свята. Гэта не зусім так. У старажытныя паганскія часы, яшчэ да прыходу Хрысціянства, у многіх народаў на еўрапейскай тэрыторыі існавала традыцыя памінаць усіх памерлых продкаў дзесьці ў канцы кастрычніка, пачатку лістапада. Лічылася, што ў гэты дзень мёртвыя душы прыходзяць да сваіх жывых сваякоў на вячэру. На тэрыторыі Беларусі гэты дзень называецца "Дзяды", афіцыйна адзначаецца 2 лістапада. На тэрыторыі некаторых краін ён называецца Самайн.

Як нашы продкі адзначалі Дзяды? На стол ставіліся стравы, у асноўным, куцця, бліны і іх пакідалі на ноч. Колькасць лыжак было па ліку памерлых людзей. Кожнага ўспаміналі і называлі па імені. Таксама ў гэтыя дні наведвалі могілкі.

А як святкуецца Хэлоўін? Ніхто ўжо не ўспамінае сваіх памерлых сваякоў у гэтыя дні, а пачастунак падрыхтоўваюць для нейкіх чужых дзяцей, якія прыходзяць, пераапранутыя у касцюмы шкілетаў і прывідаў. Свечкі запальваюць для прыгажосці, а не ставяць у царкве.На могілкi ісці не трэба, бо вакол людзьмi ствараецца імітацыя могілак - павукі з павуціннем, чарапы, труны, кажаны, чарвякі, нябожчыкі і г.д.

Мне падалося, што гэта падмена паняццяў і што цяпер гэты дзень не з'яўляецца днём памяці памерлых або Днём Усіх Святых, бо ні пра тых, ні пра іншых ніхто не ўспамінае.

Але чаму такі варыянт святкавання распаўсюджваецца? Па-першае, святкаваньне Хэлоўіну - круты маркетынгавы ход і ён павышае продажы. Па-другое, усё гэта адбываецца ад няздольнасці людзей паглядзець углыб сваёй гісторыі і культуры, спынiцца i задумацца.

Таму, я прыйшла да высновы, што Хэлоўін - гэта старажытнае свята, але з сурагатным святкаваннем, якое страціла першапачатковы сэнс. Вядома, хтосьці напіша, што гэта ўсяго толькі вясёлы гарбуз, усяго толькі вясёлы касцюм і не варта так сур'ёзна на гэта глядзець. Ну, святкуйце, калі вам гэта весела, а мне ўжо не.

@spadarynia.a
Сям'я | жыццё | кнігі | вандроўкі

#мова #супермова #хэлоўін
1.7K views18:00
Адкрыць / каментаваць