Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 78

2021-10-28 13:05:14
28 кастрычніка - Міжнародны дзень анімацыі

Мілыя сэрцу жывыя карцінкі – мультфільмы! Колькі радасці і цяпла ў іх! Яны для ўсіх нас пахнуць дзяцінствам
З Міжнародным днём анімацыі можна віншаваць не толькі славутых дзеячаў і мультыплікатараў, але і звычайных аматараў мульцікаў.

З гэтай нагоды мы сабралі анімацыйныя праекты ў нашым агучванні і з субцітрамі тут :
https://www.kykymba.com/tags/Анімацыя

@kykymba_by
391 views10:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 19:00:26 ​ Новае правіла клясічнага правапісу – засвойваем устаўны й.

Занатуйце!

У засвоеных пазычэньнях ўстаўны [й] узнікае паміж галоснымі – на пісьме ён адлюстроўваецца літарамі е, ё, ю, я, і ў наступных выпадках:

Пасьля і (ы):

- у пачатку слова: іён, іянізацыя, іянійскі, іяніт;

- у сярэдзіне слова: абітурыент, віетнамец, дыез, дыета, карыес, архіварыюс, калегіюм;
- у канцы слова: фабліё, ін-фоліё, аўдыё, радыё, імпрэсарыё, трыё.

Пасьля [э], [у] на канцы скланяльных назоўнікаў жаночага роду: гінэя, ідэя, але ідэальны, камэя, панацэя, статуя.

Але! У некаторых даўніх пазычаньнях пасьля галоснага перад о, у разьвілося ўстаўное в: півоня, Радзівон, Тадэвуш.

Шэраг музычных тэрмінаў італьянскага паходжаньня мае дзьве формы – традыцыйную й адпаведную арыгінальнаму вымаўленьню: адажыё, арпэджыё, капрычыё, сальфэджыё й ададжа, арпэджа, капрычча, сальфэджа.

У наступных спалучэньнях галосных устаўны [й] НЕ ўзьнікае:

- аа (яа), ао (яо), аэ (яэ), оа (ёа), оэ (ёэ), эа (еа), эо (ео): аазіс, аорта, аорыст, аэд, аэрапорт, эазой, акардэон, арэол, відэа;
- уа (юа), уо (юо), уэ (юэ): віртуоз, казуар, люэс, муар, піруэт.

Малюнак – @bukashka_art

#мова #супермова #тарашкевіца
399 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 18:45:06
Заўтра (27 кастрычніка) а 19.00 адбудзецца чарговая "Творчая кухня" з шорт-лістарамі прэміі Гедройця 2021. На гэты раз да Паўла Свярдлова завітаюць Сяргей Календа і Артур Клінаў.

Сяргей Календа - пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса "Мінкульт". Трохразовы шорт-лістар прэміі Гедройця, пераможца ў намінацыі "Выбар Алексіевіч" (2019) за кнігу "Часам панкі паміраюць".

Артур Клінаў - літаратар, мастак, архітэктар. Заняў другое месца ў прэміі Гедройця за кнігу "Шклатара" ў 2014 годзе. У 2021 годзе за кнігу "Локісаў" стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес".

Глядзець эфір заўтра а 19.00 можна на нашым youtube-канале па спасылцы альбо ў сацсетках ПЭНа і @euroradio.
361 views15:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-27 13:30:50
А вось і абяцаная разыгранка

Зрабілі яе сярод усіх удзельніках, што даслаў нам свае гісторыі

Віншуем Ірыну з перамогай
Дзякуй за добры прыклад ужываньня Нашай мовы, як знак супраціву

Абавязкова выйдзем з пераможцай на сувязь

Дарэчы кнігу Дзяржава Волатаў можна набыць самастойна ў кніжных крамах.

#супермова #мова #разыгранка #гісторыя
315 viewsedited  10:30
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 20:45:06 26 кастрычніка 21:00 па Менску - Размаўляем па-беларуску - беларуская музыка . Абмяркоўваем якую музыку любім.

https://www.clubhouse.com/event/myy2NjWe

#супермова #мова #siabry #clubhouse
346 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 19:00:52Я думаю, Купала радуецца за нас і ганарыцца намі

26 кастрычніка 1959 году
нарадзілася Зоя Белахвосьцік, беларуская актрыса тэатра й кіно. У 18 год Зоя адразу пасьля тэатральна-мастацкага інстытуту трапіла ў Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы. Першая роля, якую яна грала да 41 году – Паўлінка у аднайменнай камэдыі Янкі Купалы.

Зоя Белахвосьцік згуляла ў больш чым 55 сьпектяклях, працавала на радыё. 26 жніўня 2020 году разам з большасьцю трупы й іншымі супрацоўнікамі тэатру звольнілася ў знак пратэсту. А 2 кастрычніка 2020 яе звольнілі зь Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на катэдры майстэрства актора тэатральнага факультэту.

Дзед Зоі, Глеб Глебаў, і бацька, Валянцін Белахвосьцік – абодва народныя артысты, служылі ў купалаўскай трупе. Яна нарадзілася ўжо знакамітай.

“Актрысе лепш пачынаць свой творчы шлях незнаёмкай. А калі за тваёй сьпінай такая, як у мяне, тэатральная сям’я, гэта велізарная адказнасьць, вялікі цяжар. Хрыбет можа й не вытрымаць”, - казала Зоя.

Віншуем вялікую актрысу з Днём народзінаў! Жадаем моцы, энэргіі й творчага натхненьня. Ганарымся вамі й вельмі чакаем, калі зноў пабачым вас разам зь іншымі Купалаўцамі на сцэне вашага тэатра.

#мова #супермова #героі #белахвосьцік
403 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 18:15:17 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 26-31 кастрычніка! Анлайн-мерапрыемствы: 26-31.10 - гутаркі на плятформе "Вольная мова" 28.10 - “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”. Вечар памяці ў кавярні ЗНО Гутаркі ў клабхаусе 26.10 - Беларуская музыка . Абмяркоўваем якую музыку любім.…»
15:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 17:00:23 ​​«Салаўінае сэрца» Беларусі

26 кастрычніка 1959 - нарадзіўся Анатоль Сыс (в. Гарошкаў, Рэчыцкі р-н), беларускі паэт.

Анатоль Сыс лічыў, што беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай у рэспубліцы, а ўсе праграмы аб разьвіцьці двухмоўя ў Беларусі называў «працягам той дывэрсыі, якую задумаў яшчэ Сталін са сваімі марыянэткамі». Як вынік, Сыс забараніў перакладаць свае вершы на расейскую мову да часу, пакуль беларуская мова ня стане раўнапраўнай сярод усіх моваў СССР.

«Сьвята Сыса — гэта калі нехта ў кнігарні купляе яго кнігі, альбо нехта на канцэрце сьпявае песьні на яго словы. Так, гэта сумны дзень для ўсёй беларускай культуры, вельмі сумны. Таму што Сыс адзін з найлепшых паэтаў, якіх я наогул ведаў». - Адам Глёбус

«Такіх, якім быў Анатоль Сыс, — адзінкі. Пройдзе час, і Сыс будзе культавай асобай для Гомельшчыны, як Караткевіч для Віцебшчыны, Купала для Меншчыны» - Язэп Янушкевіч.

Пра жыцьцёвы шлях А.Сыса чытайце ў артыкуле - Анатоль Сыс. Псальмяр эпохі перагною

Песьні на вершы Анатоля Сыса можна пачуць у выкананьні такіх творцаў, як Аляксандар Памідораў, Андрэй Мельнікаў, Кася Камоцкая, Вальжына Цярэшчанка, Зьміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, Эдуард Акулін, Антось Звычайны, Міхаіл Рубін; дуэта Сяржука Доўгушава і Алеся Ясінскага; гуртоў Новае Неба, Палац, Ilo&friends, Чырвоным па Белым, BosaeSonca, Znich і іншых.

Топ-12 песьняў на вершы Паэта вы знойдзеце ў артыкуле - Час Сыса.

#мова #супермова #годна #гонар #сыс #гарошкаў #паэзія
466 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 13:00:51 Моўная Афіша 26-31 кастрычніка!

Анлайн-мерапрыемствы:
26-31.10
- гутаркі на плятформе "Вольная мова"
28.10 - “Алесь Разанаў: невядомая велічыня”. Вечар памяці ў кавярні ЗНО

Гутаркі ў клабхаусе
26.10
- Беларуская музыка . Абмяркоўваем якую музыку любім.
28.10 - “Размовы з Кастусем: як бараніць свае правы мову”
30.10 - “Чытаем вершы: Дзяды - Курапаты - Рэпрэсаваныя паэты”
31.10 - Легендарны час нашае гісторыі. Стварэньне першае дзяржавы. Першыя гульні за трон.

Экскурсіі і Вандроўкі:
29.10
- "Шпацыр па Магазіннай" з Таццянай Даўгач
30.10 - прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "УСХОДНІЯ СКАРБЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ"
31.10 - «Погляд скрозь прызму часу» ад Марыны Мірончык
31.10 - ЛЕГЕНДЫ І ГІСТОРЫІ СТАРОГА МЕНСКУ ад VANDRUM
31.10 - містычная вандроўка з працягам "КАЗКІ СТАРОГА МЕНСКУ НА HALLOWEEN"

Выставы, музеі ды імпрэзы:
28.10
- З МАЦІ Ў "БЕЛАРУСКАЙ ХАЦЕ", творчая майстэрня Terram Album
28.10 - лекцыя прысвечаная прэзентацыі кнігі пра лясную вёску "Антанёва", г. Горадня
28.10 - адкрыццё выставачнага праекта „Беларускі аванграўнд”, прысвечанага памяці калекцыянера і мастака Андрэя Плесанава.
29.10 - Теартралізавана-інтэрактыўная дзея "Савецкі танк", Літаратурны музей Петруся Броўкі
29.10 - экскурсія ў музэй творчай радзіны Яраша Малішэўскага, Альжбэты Малішэўскай-Спрынчан і Аксаны Спрынчан "Старасьвецкія Карункі".
31.10 - Сустракаемся з Дзмітрыем Монічам, куратарам выставы, прысвечанай 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча
па 14.11 - ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” выстава “Крыжовы шлях-4”.
па 07.11 - Музейны комплекс «Дукорскі маёнтак» запрашае ўсіх сваіх юных сяброў на містычную восеньскую канікулярную праграму: «Прыгоды Пана Твардоўскага»

Спектаклі:
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Дабрачыннасць:
30-31 кастрычніка 2021 года ў аг. Сёмкава Мінскага раёна пройдзе прыборка сядзібных паркаў. Падрабязная інфармацыя па спасылцы

У гэты няпросты час краязнаўцы Беларусі і супрацоўнікі Беларускага фонду культуры будуць шчыра ўдзячны ўсім, хто матэрыяльна падтрымае і грамадскае аб’яднанне, і «Краязнаўчую газету». Падпісацца на «Краязнаўчую газету» можна праз Белпошту па спасылцы

Aкцыя ў падтрымку сем'яў зняволенных рушыць да фінішу! Патрэбна ваша падтрымка!

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!

#супермова #мова #афіша
928 viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-26 10:00:13
Гэта важна: падпішыцеся на «тупарылыя карцінкі». Зараз растлумачу

[Andrej Dyńko mode ON] Мы жывём фактычна ў небеларускай інфармацыйнай прасторы: чытаем шмат не пра нас і смяемся не з сябе, не кажучы ўжо пра тое, што смяемся не на сваёй мове. Нярэдка смяемся не з таго, што важна нам, а часам і з таго, з чаго нам не варта. Магчыма, вам або вашым знаёмым даводзілася смяяцца з дурных непаўнавартасных бульбашоў. Каб такога не было, трэба мець свой гумар на сваёй мове. І нават самы тупы гумар — таксама абарона нацыянальных інтарэсаў. [Andrej Dyńko mode OFF]

Карацей, падпісвайцеся: @karcinki
556 views07:00
Адкрыць / каментаваць