Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 84

2021-10-09 15:00:26 ​​Беларусы - гэта мы!

9 кастрычніка 1984 - нарадзілася Валярына Кустава (Менск), паэтка, тэлевядоўца і грамадская дзяячка.

Ужо ў веку 6 гадоў яна паставіла свой першы (з трох) рэкордаў у гісторыі беларускай літаратуры: у часопісе «Бярозка» выйшла нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава. У 1996 годзе, калі Валярыне было ўсяго 11, пабачыў свет зборнік паэзіі «Кроў Сусвету». У 16 гадоў яна прайшла секцыю паэзіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. І ў выніку стала самым маладым сябрам творчай арганізацыі.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Кроў Сусвету», «Каб неба сагрэць...» і «Тамсама».

Некалькі гадоў таму прыдумала серыял пра дзеячаў беларускай культуры «Лабірынты»

Таксама чытайце шчырае інтэрв'ю з аўтаркай - Яны не зламалі народу

Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Валярыны Куставай і сачыце за яе цікавымі ініцыятывамі. Годныя людзі побач!

#мова #супермова #годна #гонар #кустава #літбел #менск #лабірынты
265 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-09 11:00:21 ​​Вось у чым ён — беларускі космас.

9 кастрычніка 1977 - Кавалёнак ляціць у космас

Сёньня самы час для таго, каб пагаварыць пра адноснасьць часу. Пагаварыць без табло і табліцаў, бяз мыла, мыліцаў і іншай непатрэбнай мітусьні — пагаманіць так, як спакон веку гаварыў народ, які калі і глядзіць часам на зоркі, дык заўжды з разьлікам: сеяць, ня сеяць, а калі сеяць, дык што — разумнае і вечнае ці проста бульбу? І калі зь нябёсаў у гэты момант хтосьці спусьціцца — тут біць ці ня тут? Вось у чым пытаньне...

Камусьці два дні, сорак чатыры хвіліны і сорак пяць сэкундаў якраз хопіць, каб вясельле згуляць — па-багатаму, зь песьняй, скокамі і пысамі ў салатах. А камусьці і на памінкі будзе мала — бо нябожчыкі ж таксама маюць храномэтар. Аднак насамрэч дзьве гадзіны, сорак чатыры хвіліны і сорак пяць сэкундаў — лічбы для Беларусі без сумневу знакавыя.

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - 2:44:45

Дарэчы ў Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас мы ўзгадвалі касманаўтаў-уражэнцаў Беларусі, а таксама пра Ю.Гагарына і С.Каралёва, якія былі этнічнымі беларусамі/ліцьвінамі.

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #космас
387 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 19:05:18 Супер Мова pinned «​​ Разыгранка Даўно мы не праводзілі разыгранак Сёння ўжо ўзгадвалі Алеся Краўцэвіча і яго трапную заўвагу пра ворагаў і сяброў. Прапануем вашай увазе кнігу "Дзяржава волатаў", нашчадкамі якіх мы з вамі з'яўляемся! Гісторыкі часам гавораць, што гісторыю…»
16:05
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 19:01:06 ​​ Разыгранка

Даўно мы не праводзілі разыгранак Сёння ўжо ўзгадвалі Алеся Краўцэвіча і яго трапную заўвагу пра ворагаў і сяброў.

Прапануем вашай увазе кнігу "Дзяржава волатаў", нашчадкамі якіх мы з вамі з'яўляемся!

Гісторыкі часам гавораць, што гісторыю твораць народы. Можна з гэтай тэзай згаджацца ці яе аспрэчваць, але несумненна адно: непасрэдныя рашэнні (у тым ліку і лёсаносныя для народаў) прымаюцца канкрэтнымі асобамі. Індывідуальнасць гэтых асобаў накладвае свой непаўторны адбітак на хаду гістарычнага працэсу, надае яму менавіта тую, якая ёсць, а не іншую форму рэалізацыі. Асоба ў гісторыі — гэта заўсёды цікава. Мне здаецца, што малавядомая беларусам гісторыя дзяржавы, якая стала калыскай для сучаснага беларускага народа, можа стаць да нас бліжэй, калі звязаць яе з жыццём і лёсам ейных гаспадароў — вялікіх князёў літоўскіх. Гаспадар — так у нас даўней тытулавалі кіраўніка дзяржавы. Адсюль пайшло слова спадар — ветлівая форма звароту ў сучаснай беларускай мове, гэтаксама як у іншых народаў ад тытулаў каралёў паходзяць звароты: пан — у палякаў і чэхаў, сіньёр — у італьянцаў ды іспанцаў, месье — у французаў і г.д.

Напішы ў каментарах сваю гісторыю, звязаную з Нашай Супер Мовай (як пачалі карыстацца, заахвоцілі іншых, цікавыя выпадкі і здарэнні) і мы разыграем сярод лепшых "Дзяржаву волатаў"

#супермова #мова #разыгранка #гісторыя
497 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 17:00:32 ​​«Вывучэньне музыкі»

8 кастрычніка 1904 - нарадзіўся Міхал Ельскі (в.Дудзічы, Пухавіцкі р-н), беларускі скрыпач, кампазытар, музычны пісьменьнік.

Меў вялікі рэпэртуар. Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку 2 канцэртаў, Санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, скрыпічных і фартэпіянных палянэзаў, мазурак, мініятураў

Як музычны публіцыст друкаваў у польскіх часопісах артыкулы і нарысы пра значных кампазытараў і музыкаў-выканаўцаў (тым ліку беларускіх Ю. Дашчынскага. К. Крыжаноўскага, К. Стравінскага і інш), пра розныя іншыя цікавыя постаці і факты з музычнай гісторыі Беларусі.

Ва ўспамінах М. Ельскага багата цікавых фактаў пра разьвіцьцё музычнага мастацтва на Беларусі. Зьбіраў і запісваў беларускія народныя мэлёдыі, выконваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Менскай губэрні» (рукапіс зьберагаецца ў Варшаўскім унівэрсытэце)

Аўтар найбольш глыбокай і сур’ёзнай музычна-гістарычный працы – ураджэнец Беларусі, вядомы кампазытар і скрыпач Міхал Ельскі, які надрукаваў свой артыкул «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы» (1881) у варшаўскім часопісе «Музычнае, тэатральнае і мастацкае рэха». У гэтай публікацыі музыкант фактычна ўпершыню ажжыцявіў навуковы экскурс у гісторыю музычнай культуры Беларусі і Літвы – культуры, што ўспрымалася ім як адзінае цэлае нават к апошняй чвэрці XIX ст. (калі беларускія землі ўжо больш за стагодьдзе ўваходзілі ў склад Маскоўскай імпэрыі).

Больш пра Ельскага і музыку Беларусі ў кнізе - Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя

#мова #супермова #годна #гонар #ельскі #дудзічы #кампазытар #музыка #пелеш
512 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 13:00:32 ​​Вечная вайна

8 кастрычніка 1508 - ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады.

Якую працягласьць мае вечнасьць? Для шараговага, не абцяжаранага дурнымі пытаньнямі чалавека яна не перавышае адпушчанага на ягоную долю жыцьця; вернік падумае пра бога і канец сьвету. Для лінгвіста «вечнасьць» бярэ карані ў слове «век»; Вечны Жыд толькі ўсьміхнецца. І толькі палітыкі абыходзяцца зь вечнасьцю адвольна. Вечнасьць — гэта столькі, колькі трэба для таго, каб назапасіць сілы і прымераць на сябе новы лебэнсраўм.

У выпадку Жыгімонта І і Васіля ІІІ вечнасьць склала каля двух гадоў. Бо ўжо ў 1510 маскоўскі ўладар пачаў распрацоўваць свой «плян Барбароса». Дамовіўся «зь недругамі» — апрача цара Перакопскага, вядома — і рушыў на Смаленск... Так што лепш не задумвацца пра тое, якую працягласьць мае вечнасьць. І не чытаць граматы — і ранішнія газэты.

Больш чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Вечная вайна

А ў 1514 адбылася Бітва пад Воршай

Сёньня для беларусай Бітва пад Воршай больш актуальная, чым бітва Грунвальдзкая - грунвальдзкі вораг ужо не актуальны.

Актуальнасьць Аршайскай бітвы яшчэ ў тым, што сёння і вораг той самы, і сябры таксама, і праўда за намі - Алесь Краўцэвіч

Зь відэа - Аршанская бітва. Падвойная перамога / Загадкі беларускай гісторыі

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #краўцэвіч #гісторыя #вкл
534 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 18:44:43 #вячэрніПрагляд
Незалежная тэатральная група “Купалаўцы” і падкаст-праект “III акт” прадстаўляюць! Аўдыёспектакль паводле апавядання сучаснага і наўпрост культавага беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы”.

Сёння а 19й

глядзець
480 views15:44
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 15:00:04 ​​«Разьвітаньне з Радзімай»

7 кастрычніка 1765 - нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ і РП. Удзельнік паўстаньня Т. Касьцюшкі.

Паланэз «Разьвітаньне з Радзімай» ведае кожны паляк і ці ня кожны беларус, які хоць трошку цікавіцца гісторыяй.

У маёнтку Агінскага ў Залесьсі, дзе й быў напісаны паланэз «Разьвітаньне з Радзімай», сёньня сёньня месьціцца музэй.

Вельмі раім наведаць ся­дзі­бу-му­зей Агін­скіх у За­лесь­сі. Сачыць за імпрэзамі можна праз суполку ў фэйбуку

Пампуйце стыкеры "Міхал Клеафас Агінскі. Шляхетная гаворка." і лістуйцеся шляхетна. Таксама ёсьць для вайбера.

#мова #супермова #годна #гонар #агінскі #кампазытар #стыкеры
601 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-07 11:00:07 ​​«Слоўнік беларускай гаворкі»

7 кастрычніка 1788 - нарадзіўся Іван Насовіч (в.Гразівец, Чавускі р-н), беларускі мовазнаўца, лексыкограф, фальклярыст, этнограф

Найбольш каштоўныя этнаграфічныя матэрыялы зьмешчаныя ў капітальнай працы «Слоўнік беларускай гаворкі», які выйшаў у 1870 годзе. У ім зьмешчаныя больш за 30 тыс. словаў з тлумачэньнямі, што даюць багатыя зьвесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру, сямейны і грамадзкі побыт беларусаў.

Слоўнік Насовіча з’яўляецца адной з найважнейшых лексікаграфічных прац у гісторыі беларускага мовазнаўства. Найбольшы слоўнік беларускай мовы ХІХ ст., ён адразу па сваім выхадзе надоўга стаў асноўнай крыніцай (хоць карысталіся ім часам не надта крытычна) для ўкладання іншых слоўнікаў (указальніка Паўла Шэйна, размоўнікаў Адальберта Войцеха Старчэўскага, перакладных слоўнікаў Максіма Гарэцкага, Міколы Байкова, Сцяпана Некрашэвіча, Яна Станкевіча і інш.). Таксама важна адзначыць, што Слоўнік Насовіча, разам з публікацыямі Яўхіма Карскага, актыўна выкарыстоўваўся рэдактарамі і аўтарамі газеты «Наша Ніва».

Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча ад сёньня даступны онлайн па спасылцы

#мова #супермова #годна #гонар #насовіч #мовазнаўца #гразівец
641 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-06 19:00:02
1.2K views16:00
Адкрыць / каментаваць