Get Mystery Box with random crypto!

​​Вось у чым ён — беларускі космас. 9 кастрычніка 1977 - Ка | Супер Мова

​​Вось у чым ён — беларускі космас.

9 кастрычніка 1977 - Кавалёнак ляціць у космас

Сёньня самы час для таго, каб пагаварыць пра адноснасьць часу. Пагаварыць без табло і табліцаў, бяз мыла, мыліцаў і іншай непатрэбнай мітусьні — пагаманіць так, як спакон веку гаварыў народ, які калі і глядзіць часам на зоркі, дык заўжды з разьлікам: сеяць, ня сеяць, а калі сеяць, дык што — разумнае і вечнае ці проста бульбу? І калі зь нябёсаў у гэты момант хтосьці спусьціцца — тут біць ці ня тут? Вось у чым пытаньне...

Камусьці два дні, сорак чатыры хвіліны і сорак пяць сэкундаў якраз хопіць, каб вясельле згуляць — па-багатаму, зь песьняй, скокамі і пысамі ў салатах. А камусьці і на памінкі будзе мала — бо нябожчыкі ж таксама маюць храномэтар. Аднак насамрэч дзьве гадзіны, сорак чатыры хвіліны і сорак пяць сэкундаў — лічбы для Беларусі без сумневу знакавыя.

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - 2:44:45

Дарэчы ў Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас мы ўзгадвалі касманаўтаў-уражэнцаў Беларусі, а таксама пра Ю.Гагарына і С.Каралёва, якія былі этнічнымі беларусамі/ліцьвінамі.

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #космас