Get Mystery Box with random crypto!

​​Беларусы - гэта мы! 9 кастрычніка 1984 - нарадзілася Валяр | Супер Мова

​​Беларусы - гэта мы!

9 кастрычніка 1984 - нарадзілася Валярына Кустава (Менск), паэтка, тэлевядоўца і грамадская дзяячка.

Ужо ў веку 6 гадоў яна паставіла свой першы (з трох) рэкордаў у гісторыі беларускай літаратуры: у часопісе «Бярозка» выйшла нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава. У 1996 годзе, калі Валярыне было ўсяго 11, пабачыў свет зборнік паэзіі «Кроў Сусвету». У 16 гадоў яна прайшла секцыю паэзіі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. І ў выніку стала самым маладым сябрам творчай арганізацыі.

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Кроў Сусвету», «Каб неба сагрэць...» і «Тамсама».

Некалькі гадоў таму прыдумала серыял пра дзеячаў беларускай культуры «Лабірынты»

Таксама чытайце шчырае інтэрв'ю з аўтаркай - Яны не зламалі народу

Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Валярыны Куставай і сачыце за яе цікавымі ініцыятывамі. Годныя людзі побач!

#мова #супермова #годна #гонар #кустава #літбел #менск #лабірынты