Get Mystery Box with random crypto!

​​ Разыгранка Даўно мы не праводзілі разыгранак Сёння ўжо | Супер Мова

​​ Разыгранка

Даўно мы не праводзілі разыгранак Сёння ўжо ўзгадвалі Алеся Краўцэвіча і яго трапную заўвагу пра ворагаў і сяброў.

Прапануем вашай увазе кнігу "Дзяржава волатаў", нашчадкамі якіх мы з вамі з'яўляемся!

Гісторыкі часам гавораць, што гісторыю твораць народы. Можна з гэтай тэзай згаджацца ці яе аспрэчваць, але несумненна адно: непасрэдныя рашэнні (у тым ліку і лёсаносныя для народаў) прымаюцца канкрэтнымі асобамі. Індывідуальнасць гэтых асобаў накладвае свой непаўторны адбітак на хаду гістарычнага працэсу, надае яму менавіта тую, якая ёсць, а не іншую форму рэалізацыі. Асоба ў гісторыі — гэта заўсёды цікава. Мне здаецца, што малавядомая беларусам гісторыя дзяржавы, якая стала калыскай для сучаснага беларускага народа, можа стаць да нас бліжэй, калі звязаць яе з жыццём і лёсам ейных гаспадароў — вялікіх князёў літоўскіх. Гаспадар — так у нас даўней тытулавалі кіраўніка дзяржавы. Адсюль пайшло слова спадар — ветлівая форма звароту ў сучаснай беларускай мове, гэтаксама як у іншых народаў ад тытулаў каралёў паходзяць звароты: пан — у палякаў і чэхаў, сіньёр — у італьянцаў ды іспанцаў, месье — у французаў і г.д.

Напішы ў каментарах сваю гісторыю, звязаную з Нашай Супер Мовай (як пачалі карыстацца, заахвоцілі іншых, цікавыя выпадкі і здарэнні) і мы разыграем сярод лепшых "Дзяржаву волатаў"

#супермова #мова #разыгранка #гісторыя