Get Mystery Box with random crypto!

​​«Вывучэньне музыкі» 8 кастрычніка 1904 - нарадзіўся Міхал | Супер Мова

​​«Вывучэньне музыкі»

8 кастрычніка 1904 - нарадзіўся Міхал Ельскі (в.Дудзічы, Пухавіцкі р-н), беларускі скрыпач, кампазытар, музычны пісьменьнік.

Меў вялікі рэпэртуар. Аўтар каля 100 твораў, у тым ліку 2 канцэртаў, Санаты-фантазіі, фантазіі «Вясна», Бліскучай фантазіі на арыгінальныя тэмы, скрыпічных і фартэпіянных палянэзаў, мазурак, мініятураў

Як музычны публіцыст друкаваў у польскіх часопісах артыкулы і нарысы пра значных кампазытараў і музыкаў-выканаўцаў (тым ліку беларускіх Ю. Дашчынскага. К. Крыжаноўскага, К. Стравінскага і інш), пра розныя іншыя цікавыя постаці і факты з музычнай гісторыі Беларусі.

Ва ўспамінах М. Ельскага багата цікавых фактаў пра разьвіцьцё музычнага мастацтва на Беларусі. Зьбіраў і запісваў беларускія народныя мэлёдыі, выконваў іх у сваіх творах. Аўтар працы «Народныя танцы Менскай губэрні» (рукапіс зьберагаецца ў Варшаўскім унівэрсытэце)

Аўтар найбольш глыбокай і сур’ёзнай музычна-гістарычный працы – ураджэнец Беларусі, вядомы кампазытар і скрыпач Міхал Ельскі, які надрукаваў свой артыкул «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы» (1881) у варшаўскім часопісе «Музычнае, тэатральнае і мастацкае рэха». У гэтай публікацыі музыкант фактычна ўпершыню ажжыцявіў навуковы экскурс у гісторыю музычнай культуры Беларусі і Літвы – культуры, што ўспрымалася ім як адзінае цэлае нават к апошняй чвэрці XIX ст. (калі беларускія землі ўжо больш за стагодьдзе ўваходзілі ў склад Маскоўскай імпэрыі).

Больш пра Ельскага і музыку Беларусі ў кнізе - Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя

#мова #супермова #годна #гонар #ельскі #дудзічы #кампазытар #музыка #пелеш