Get Mystery Box with random crypto!

​​Вечная вайна 8 кастрычніка 1508 - ВКЛ і Маскоўшчына абвяшча | Супер Мова

​​Вечная вайна

8 кастрычніка 1508 - ВКЛ і Маскоўшчына абвяшчаюць вечны мір на два гады.

Якую працягласьць мае вечнасьць? Для шараговага, не абцяжаранага дурнымі пытаньнямі чалавека яна не перавышае адпушчанага на ягоную долю жыцьця; вернік падумае пра бога і канец сьвету. Для лінгвіста «вечнасьць» бярэ карані ў слове «век»; Вечны Жыд толькі ўсьміхнецца. І толькі палітыкі абыходзяцца зь вечнасьцю адвольна. Вечнасьць — гэта столькі, колькі трэба для таго, каб назапасіць сілы і прымераць на сябе новы лебэнсраўм.

У выпадку Жыгімонта І і Васіля ІІІ вечнасьць склала каля двух гадоў. Бо ўжо ў 1510 маскоўскі ўладар пачаў распрацоўваць свой «плян Барбароса». Дамовіўся «зь недругамі» — апрача цара Перакопскага, вядома — і рушыў на Смаленск... Так што лепш не задумвацца пра тое, якую працягласьць мае вечнасьць. І не чытаць граматы — і ранішнія газэты.

Больш чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Вечная вайна

А ў 1514 адбылася Бітва пад Воршай

Сёньня для беларусай Бітва пад Воршай больш актуальная, чым бітва Грунвальдзкая - грунвальдзкі вораг ужо не актуальны.

Актуальнасьць Аршайскай бітвы яшчэ ў тым, што сёння і вораг той самы, і сябры таксама, і праўда за намі - Алесь Краўцэвіч

Зь відэа - Аршанская бітва. Падвойная перамога / Загадкі беларускай гісторыі

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #краўцэвіч #гісторыя #вкл