Get Mystery Box with random crypto!

​​«Слоўнік беларускай гаворкі» 7 кастрычніка 1788 - нарадзі | Супер Мова

​​«Слоўнік беларускай гаворкі»

7 кастрычніка 1788 - нарадзіўся Іван Насовіч (в.Гразівец, Чавускі р-н), беларускі мовазнаўца, лексыкограф, фальклярыст, этнограф

Найбольш каштоўныя этнаграфічныя матэрыялы зьмешчаныя ў капітальнай працы «Слоўнік беларускай гаворкі», які выйшаў у 1870 годзе. У ім зьмешчаныя больш за 30 тыс. словаў з тлумачэньнямі, што даюць багатыя зьвесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру, сямейны і грамадзкі побыт беларусаў.

Слоўнік Насовіча з’яўляецца адной з найважнейшых лексікаграфічных прац у гісторыі беларускага мовазнаўства. Найбольшы слоўнік беларускай мовы ХІХ ст., ён адразу па сваім выхадзе надоўга стаў асноўнай крыніцай (хоць карысталіся ім часам не надта крытычна) для ўкладання іншых слоўнікаў (указальніка Паўла Шэйна, размоўнікаў Адальберта Войцеха Старчэўскага, перакладных слоўнікаў Максіма Гарэцкага, Міколы Байкова, Сцяпана Некрашэвіча, Яна Станкевіча і інш.). Таксама важна адзначыць, што Слоўнік Насовіча, разам з публікацыямі Яўхіма Карскага, актыўна выкарыстоўваўся рэдактарамі і аўтарамі газеты «Наша Ніва».

Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча ад сёньня даступны онлайн па спасылцы

#мова #супермова #годна #гонар #насовіч #мовазнаўца #гразівец