Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 80

2021-10-22 18:00:09
Ужо сёння! Далучайцеся!

https://www.facebook.com/kalasok/posts/4574549705936901

#supermova #mova #razmova
904 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 15:00:12 ​​У жоўты пясочак пры жыцці

22 кастрычніка 1933 - нарадзіўся Ігар Дабралюбаў, беларускі рэжысэр, сцэнарыст.

У 1994 годзе Дабралюбаў здымае змрочны ў сваёй праўдзівасьці фільм "Эпілёг" пра незапатрабаванасьць людзей мастацтва ў пераходным грамадзтве. Фільм для яго аўтара аказаўся прарочым.

Праз год Дабралюбаў бярэ ўдзел у выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня як кандыдат, якога падтрымліваў БНФ. Той грамадзянскі крок Дабралюбава стаў першым і вырашальным крокам да адлучэньня ад прафэсіі ў самым творчым росквіце. Больш Дабралюбаў не паставіў ніводнага фільму. Не дапусьцілі яго выкладаць у дзяржаўныя творчыя ВНУ.

Дабралюбаў марыў зьняць фільм паводле Васіля Быкава "Жоўты пясочак" — ягоную маленькую аповесьць пра тое, як НКВД вязе на расстрэл...

“Я ніколі ня думаў, што наступіць момант, калі на маіх вачах разваліцца беларускі кінематограф... Кіно наша – ў сховішчы, якое называецца фільматэкай... Стан справаў з рэжысэрамі на “Беларусьфільме” варты жалю...” - Ігар Дабралюбаў

“Па-першае, як сказана ў выдатным клясычным творы, “парвалася сувязь часоў”. Моладзь, якая зараз прыходзіць у кінематограф, ня ведае свайго роднага гнязда. Няма гэтай сувязі, студыйнасьці няма. Вось да чаго ўсё гэта прывяло. Тэхніка можа быць самай сучаснай, але калі няма мастака, усё гэта -- жалеза. І нават праблема ня ў гэтым жалезе, а ў тым, што беларускі нацыянальны кінематограф увогуле нікому не патрэбны”. - крытык Вячаслаў Іваноўскі

#мова #супермова #годна #гонар #дабралюбаў #кіно
426 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 11:00:12 Як ні круці, гэты горад найлепшы для жыцьця!

22 кастрычніка 1944 у Менску адкрыўся музэй Вялікай айчыннай вайны

Недзе да 1947 году Менск і сам па сабе быў неблагім ваенным музэем, якую вуліцу ні вазьмі. Падабраныя проста на менскіх вуліцах трафэі можна было разглядзець на выставах, што ладзіліся проста пад адкрытым небам. Ды ён і цяпер горад-музэй, у якім ня ўсё яшчэ падлічана і ня ўсё схавана пад шкло: то тут бомбу знойдуць, то там снарад... То тут партызана зловяць, то там...

Даведацца, хто насамрэч зруйнаваў Менск і навошта, можна ўзгадаць праз допісы Беларусаў вызвалялі ад іх саміх Частка І і Частка ІІ

У сучасны будынак музэй пераехаў у 1966-м і, як выглядае, гэта не апошняя для яго зьмена жыхарства. Праўда, ягонага перайменаваньня — у музэй ІІ сусьветнай або Музэй беларускіх партызанаў, здаецца, і далей давядзецца чакаць са сьлязамі на вачах і сівізной на скронях. Вялікая Айчынная — і ўсё тут. Хоць са шмайсэра забіся. Хацелася б памыляцца. Але ў Беларусі музэй — больш чым музэй. Ён муза ідэалёгіі і яе грамадзянскі муж...

З якіх даволі займальных выставаў пачынаўся музэй чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Маўзалейнай фарбай

Мы ўсе жывем у казачным горадзе:
Ці то рубінавым, ці то смарагдавым.
І прадказаць спрабуем у чарговы раз,
Чым нас вялікі, жахлівы парадуе.
Гімны над рэчкай плывуць сэрэнадаю...

Гмахі паўзуць, хмарачосы ўзьвіваюцца,
Пэўна, што шмат каму тут падабаецца.
Но для вачэй чалавека нязвыклага
Столькі вялікага, столькі жахлівага...
Дом мы шукалі і ўрэшце знайшлі яго...

Глядзіце і слухайце сталічны блокбастэр N.R.M. - Найлепшы для жыцця

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #менск #музэй
278 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 19:00:30
803 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 19:00:27 ​Вяртаемся да вывучэньня родных словаў, панове! Сёньня напярэдадні хуткіх выхадных вывучаем тое, з чаго мы п’ем - разам з анлайн-курсам беларускай мовы #гоман. Асноўныя словы мы сабралі на традыцыйных картках. Цалкам паглядзець другі выпуск Гоману можна тут (не забывайцеся на хатнія заданні, якія прапануюцца напрыканцы кожнага выпуску).

#мова #супермова #гоман #годна
782 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-21 11:00:21 Ай-яй-яй, уеду я ў Кітай,
За Вялікаю Сьцяною гэты дзіўны край!

21 кастрычніка 1950 - Кітай цалкам акупуе Тыбэт

Тыбэт спакон веку быў залежны — дык што жахлівага ў тым, што Кітай чарговы раз «вярнуў сабе сваё»?

Кітай даў тыбэтцам волю, цывілізацыю і дэмакратыю.

За першыя трыццаць гадоў кітаізацыі тут было зруйнавана больш за шэсьць тысяч манастыроў. Больш за мільён тыбэтцаў было забіта за сэпаратызм, контррэвалюцыйныя настроі або проста за неахвоту рабіцца кітайцам.

Жанчынам як грамадзянкам Кітаю было забаронена мець больш за адно дзіця. Кажуць, нязгодныя выпраўляліся на стэрылізацыю.

Усе тыбэтцы былі абавязаныя вучыць кітайскую. Лічыць сябе кітайцамі і забыцца пра ўсіх ламаў ды іншае ламачча старой эпохі.

Гэткая рыторыка — «сабе сваё», «вяртаньне», «узьяднаньне», «спрадвечныя землі» — беларусам знаёмая вельмі добра. А рэпрэсіі... Ну якія там ужо рэпрэсіі?

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - Жураўліны крык

А яшчэ ёсьць супэрстаражытны Тыбет, які ніколі ня быў кітайскім. Кітайцы — прагматыкі. Ведаюць, што ў ХХІ стагодьдзі стратэгічным рэсурсам будзе не столькі нафта, колькі пітная вада. А Тыбет — гэта пачатак самых важных рэк Азыі: Інд, Ганг, Брахмапутра, Мікон, Янцзы, Хуанхэ і яшчэ зь дзясятак.

Чытайце артыкул А.Кіркевіча - «У чым сіла, брат?..»

Большасьць размаўляе па-кітайску,
Большасьць моцнай ўлады чакае,
Большасьць хоча слухаць казку
Пра жыцьцё шчаслівае ў Кітаі.

Слухайце самы азыацкі трэк N.R.M. - Кітай

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #тыбэт #кітай
503 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 19:00:11 ​​ Разыгранка Даўно мы не праводзілі разыгранак Сёння ўжо ўзгадвалі Алеся Краўцэвіча і яго трапную заўвагу пра ворагаў і сяброў. Прапануем вашай увазе кнігу "Дзяржава волатаў", нашчадкамі якіх мы з вамі з'яўляемся! Гісторыкі часам гавораць, што гісторыю…
552 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 18:00:47 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 18-24 кастрычніка! Фэсты 23.10 - У беларускіх аграсядзібах пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй. У Суле восень па-асабліваму чароўная Чакаем Вас parksula.by Экскурсіі і Вандроўкі: 23.10 - тур Мір – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавіцкі…»
15:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-20 12:18:29 Вітанкі, сябры Паколькі выступленняў зараз ўжывую няшмат, а мы вельмі хочам, каб нашыя праграмы гучалі і Вы мелі магчымасць іх пачуць, Літаратурны тэатр "Слова" Зінаіды Феаціставай адкрывае свой Ютуб-канал пад назвай Тэатр "Слова"

Пачнем мы з зусім новай імпрэзы па раману Валянціны Коўтун "Пакліканыя". Гэта будзе чытанне з ліста ў прамым эфіры. Твор - аповед жыцця і смерці Еўфрасінні Полацкай, прагучаць самыя эмацыйныя, драматычныя фрагменты. Ён няпросты ня толькі для ўспрымання, але і для чытання, але ж мы ведаем, што нашыя гледачы самыя падрыхтаваныя

Прапануем Вам сустракаецца раз на тыдзень на хвілін 30, каб пачуць гэтую прэм'еру!

Да сустрэчы 20 кастрычніка (серада) а 12:00 на старонцы нашага каналу!



267 viewsedited  09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 20:45:12 19 кастрычніка (штоаўторак ў клабхаусе) 21:00 па Менску размаўляем па-беларуску. Тэма - кіно на вечар

https://www.clubhouse.com/event/MRDJK6e8

#супермова #мова #siabry #clubhouse
458 views17:45
Адкрыць / каментаваць