Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 77

2021-10-30 20:45:14 30 кастрычніка 21:00 па Менску “Чытаем вершы: Дзяды - Курапаты - Рэпрэсаваныя паэты”

https://www.clubhouse.com/event/xBlNe01w

#супермова #мова #siabry #clubhouse
607 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 17:00:21 У пэўным сэнсе яна, тая ноч, працягваецца дагэтуль.

Ня здарылася б гэтай кастрычніцкай ночы — цяпер усё магло б быць інакш. З мовай, зь літаратурай, са сьвядомасьцю і падсьвядомасьцю, з памяцьцю — нават з клятым кніжным рынкам, у адсутнасьць якога даўно ўпіраюцца ўсе размовы пра беларускае кнігавыданьне. Магчыма, нават твары ў беларусаў былі б іншыя. І пагляды. І выразы вуснаў. І ўзровень пакоры ў патыліцах.

Мы ўсе былі б цяпер іншыя, пісалі б інакш, інакш чыталі б і гаварылі — і крыху іншай была б краіна.

Са ста трох чалавек, прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты, асуджаных да сьмерці, у тую ноч была расстраляная большасьць. На другі дзень расстралялі яшчэ больш за трыццаць чалавек. Усяго тая восень зрабілася апошняй для шасьцісот дзеячоў. Паводле Леаніда Маракова, было рэпрэсавана 90 адсоткаў літаратараў, кожны трэці настаўнік, амаль кожны сьвятар і кіраўнік буйнога прадпрыемства.

Міхась Чарот, Тодар Кляшторны, Алесь Дудар, Ізі Харык, Юрка Лявонны, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Юлі Таўбін, Янка Нёманскі, Валеры Маракоў, Масей Кульбак — і дзясяткі іншых. Людзям, якія сьмяюцца з убоства беларускай літаратуры, варта было б пазнаёміцца з гэтымі імёнамі і з гэтымі біяграфіямі — а там, можа, і ржаць расхочацца. Глебка ды Броўка — гэта вынік, а не прычына.

А яны, расстраляныя ў тую ноч, і праўда былі вінаватыя. У тым, што думалі. У тым, што былі беларусамі. Сумяшчаць гэта з даўніх часоў ня модна і рызыкоўна для жыцьця.

Эліты былі зьнішчаныя. Ім на зьмену прыйшлі прыстасаванцы і канфармісты. Тыя, у каго страх быў ужо ў клетках. Хто душыў здольнасьць думаць адным элегантным рухам задніцы. Ім і давялося ствараць новую культуру. Наступствы адчуваюцца ва ўсім. Слугі і лёкаі не ствараюць мастацтва.

Калі ў дзевяностых наракалі на тое, што беларуская культура нецікавая, калгасная, што адстаем, што не ўрубаемся, што неактуальныя; калі акадэмікамі дагэтуль завуцца людзі, якія два словы зьвязаць ня могуць; калі начальнікі розных узроўняў сінеюць і лопаюцца ад любога, нават найменшага інтэлектуальнага намаганьня; калі крытыкі ў незалежных выданьнях брэшуць і пырскаюць сьлінай, падпісваючы прысуды аўтарам і патрабуючы цэнзураваць, забараняць, затыкаць, а лепш вешаць на асіне тых, хто ім не даспадобы — гэта ўсё тая ноч рагоча нам у сьпіну.

І гэта выклік. Хто маладзейшы, той яго прымае. Здаецца, лепш за ўсіх пра тую ноч напісаў паэт Антон Рудак.

«...колькі было нас? сотні, ці, можа, тысячы,
зьнішчылі голас, з памяці сьцерлі абліччы,
творы імёны — а засталіся лічаныя:
купала, колас і паўтара ананімшчыка.

згадвайце часам нас на дзяды і на радаўніцу —
усіх, хто замоўк назаўжды маладым літаратарам,
празаікаў і паэтаў, крытыкаў, перакладчыкаў —
прывет вам у вашае гета з нашае вязьніцы.

працягвайце нас раманамі, п’есамі, вершамі,
пішыце замест, усім дакажыце — вы лепшыя,
усё, што на допытах з нас ня вырвалі сьледчыя —
аднойчы мы станем даваць праўдзівыя сьведчаньні.

аднойчы мы станем даваць праўдзівыя сьведчаньні».

З артыкула А.Бахарэвіча - Хто сьмяецца з апошніх

Слухайце VOLSKI - Ніхто не хацеў паміраць

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #ночпаэтаў
813 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 09:00:03 ​Дабрыдзень, сябры! Спадзяемся, ён пачаўся для вас сапраўды добра . Як заўсёды дзелімся рэцэптам беларускай стравы. На гэты раз вучымся тушыць грыбы ў вяршках.

Вазьміце:

свежыя грыбы – 500 г
вяршкі – 1 шклянка
цыбуля – 2 шт.
масла – 1 ст. л.
соль, перац чорны молаты – на смак
свежы кроп, лаўровы ліст, пятрушка

Пачысціце і памыйце грыбы, нарэжце невялікімі кавалачкамі, абліце кіпенем і крыху абсмажце на масле.

Дробна нарэжце цыбулю і дадайце ў патэльню, абсмажце да залацістай скарыначцы.

Перакладзіце грыбы ў рондаль, пасаліце і папярчыце, заліце вяршкамі.

Зеляніну звяжыце, у сярэдзіну пучка пакладзіце лаўровы ліст і пакладзіце ў рондаль з грыбамі. Пастаўце рондаль у духоўку і тушыце прыкладна гадзіну.

Выньце зеляніну з рондалю і падавайце тушаныя грыбы з варанай бульбай.

Смачна есці!

#мова #супермова #беларускі_сняданак
653 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 23:59:02
29 кастрычніка 1937 г. Ноч расстраляных паэтаў.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка ва ўнутранай турме НКУС у Мінску былі растраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры. У тым ліку 22 пісьменнікі, адкуль і пайшла назва — «Ноч расстраляных паэтаў».

Спіс быў зацверджаны яшчэ ў верасні Сталіным, Молатавым, Кагановічам, Варашылавым і Яжовым. Прозвішчы забітых кажуць самі за сябе: Тодар Кляшторны, Платон Галавач, Леў Таўбін, Ізі Зарык, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль... Большасць пазней былі апраўданыя нават савецкай судовай сістэмай. Дакладная лакацыя пахавання ахвяраў дагэтуль невядомая: урочышча Курапаты разглядаецца толькі як меркаванае месца.

Безумоўна, гэта была не адзіная «расстрэльная ноч», не пачатак і не фінал рэпрэсій. Дата стала сімвалічнай, тым больш, як сімвалічную яе задумвалі і арганізатары: вырашылі прымеркаваць да ўгодак Кастрычніцкай рэвалюцыі. Назва «Ноч расстраляных паэтаў», як і «расстраляная літаратура», набыла розгалас у 2000-2010-х гадах.

@Budzmaby
167 views20:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 20:15:04 Цудоўная навіна! "Казкі з Маляванычам" будуць выходзіць ТРОЙЧЫ на тыдзень — штопанядзелак, штосераду і штопятніцу!

У
гэтую пятніцу 29.10 а 20:30 - Маляваныч прачытае казку Мойшэ Кульбака - "Вецер, які гняваўся".

Не прапусціце прэм'еру:)




@bybaybus
419 views17:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 19:00:06 ​ Падпісацца на канал Супер Мова – зроблена!
Перавесьці тэлефон на беларускую мову – зроблена!
Выбіраць у банкаматах толькі беларускую мову – зроблена!
Кідаць грошы вулічным музыкам, якія сьпяваюць па-беларуску – зроблена!

Гэта чэк-ліст ад ідэальнага гледача анлайн курсаў па беларускай мове Гоман ад @hodnaby (падпісацца на YouTube канал і паглядзець усе выпускі можна тут).

А як выглядае ваш? Які прагрэс у выкарыстаньні нашай мовы заўважылі за апошні месяц?

Дзяліцеся ў каментарыях!

#мова #супермова #гоман #годна
919 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 13:15:04
Сябры! У гэтую пятніцу 29 кастрычніка прыблізна з 14.30 да 15.00 гадзін у Акадэмкнізе (перакрыжаванне пр-та Незалежнасці з вул. Сурганава, ст.м. Акадэмія навук) я буду падпісваць кнігі для будучых чытачоў. Калі вы акурат у гэты час завітаеце, каб набыць кнігу "Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі...", то вам змагу падпісаць асабіста. Калі вы ўжо маеце кнігу майго аўтарства, але хацелі бы аўтограф, то, калі ласка, прыязджайце з кнігай у гэты час. Буду ўсім вельмі радая!

Halina Flikop
347 views10:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 11:00:06 Як справы з устаўным [й], шаноўныя панове?

Па традыцыі прапануем тэст, які дапаможа замацаваць веды. Нагадаць правілы можна тут. Запрашаем дзяліцца вынікамі ў каментарыях і абмяркоўваць выпадкі, якія выклікалі пытаньні.

#мова #супермова #тарашкевіца #тэст
109 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 20:45:08 28 кастрычніка 21:00 па Менску “Размовы з Кастусем: як бараніць свае правы мову”

https://www.clubhouse.com/event/m3zwR5ZG

#супермова #мова #siabry #clubhouse
216 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 18:45:14
Сёння а 19:00 сустракаемся ў моўным клубе «Гоман»!
Тэма сустрэчы: дом, кватэра, мэбля.

Усіх чакаем, не спазняйцеся ;)



256 views15:45
Адкрыць / каментаваць