Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 79

2021-10-25 19:00:14
Добрага вечара, шаноўнае спадарства
Спадзяемся, вас чакаюць цудоўныя выходныя!
А ў панядзелак, 25 кастрычніка,
запрашаем вас на самыя модныя курсы "Мова нанова з Варшавы"
Гэтым разам заняткі мы прысвячаем гадавіне "Ночы расстраляных паэтаў": паслухаем анлайн даследчыцу Ганну Севярынец і задамо пытанні
А пасля перапынку прапануем ушанаваць памяць рэпрэсаваных паэтаў і пачытаць іх вершы. Падрыхтаваць верш загадзя можна па спасылцы:
https://www.facebook.com/hanna.sieviaryniec/posts/4501087733287530
Таксама ў праграме інтарактыўнае абмеркаванне граматыкі, падарункі і кава/гарбата (прыносьце з сабой любімае печыва ).
Для дзетак арганізуем арт-зону
Памятайма пра бяспеку
Для тых, хто не зможа прыехаць, прапануем далучыцца анлайн Рэгіструйцеся па гэтай спасылцы i далучайцеся!
Будзьма разам, і ўсё будзе файна
374 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 17:00:09
25 кастрычніка 1934 г. нарадзіўся беларуска-іспанскі перакладчык, літаратар і праваабаронца, першы віцэ-прэзідэнт і адзін з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Карлас Шэрман.

«Я выхоўваўся, вучыўся, жыў, дыхаў на кастыльскай мове і абарыгенскай культуры, якія адчуваліся як крэўнасьць радзімы, я засвойваў іншыя раманскія мовы, але да свайго прыезду ў Беларусь, я яшчэ не валодаў мовай бацькаўшчыны» (з мемуараў Карласа Шэрмана «Блуканец», набыць кнігу можна тут).

У 2016 годзе ПЭН сузаснаваў літаратурную прэмію імя Карласа Шэрмана, якая ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Ужо ў гэты чацвер (28 лістапада) стануць вядомыя пераможцы сёлетняга сезону.

Карлас Шэрман на Радыё Свабода (Уладзімір Арлоў, «Імёны Свабоды»)
391 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 13:00:25 ​​Cэкс мае значэньне

25 кастрычніка 1919 - нарадзілася Бэатэ Узэ, заснавальніца сэкс-шопінгу

Кіндэр, кюхе, кірхе (дзеці, кухня, царква). Яна расла ў часы, калі ад жанчыны патрабавалася не пакідаць гэты зачараваны трохкутнік і пачувацца пры гэтым шчасьлівай. А ёй, звар’яцелай Еве, заўжды хацелася зрабіць штосьці гэтакае. Сунуць галаву ў мёртвую пятлю, каб адчуць, што яна, Бэатэ Узэ, насамрэч жыве.

Напрыклад, яшчэ падлеткам скочыць з даху бацькоўскага дома, прывязаўшы да рук крылы — Ікар у спадніцы замест парашута. Таго, што там, пад спадніцай, яна не саромелася, яна ўжо дзіцём любіла і ведала сваё цела: бацькі Бэатэ лічылі, што гэта важна — і час паказаў, што не памыляліся. Учынак за ўчынкам яна сьцьвярджала сваё права на адрэналін. Атрымала ліцэнзію пілёта, скончыўшы перад гэтым курсы хатніх гаспадыняў. Лётала пад варожымі кулямі, лавіруючы між анёлаў. Вывезла на перагружаным самалёце сына і параненых салдатаў з абложанага Чырвоным войскам Бэрліну. Перамагла рак...

Ну, і адчыніла першы ў сьвеце сэкс-шоп. Удзячнае чалавецтва магло забыць усе подзьвігі, але толькі ня гэты.

Працяг чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Рэвалюцыя зьнізу

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч
558 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 19:00:02 Гэта наша зямля й мы тут гаспадары – іншай нацыянальнай ідэі беларусам непатрэбна

У гонар Народзінаў Ганны Севярынец раім паглядзець выпуск «Ідэі Х» зь яе ўдзелам. Настаўніца, дасьледчыца, пісьменьніца – спадарыня Ганна ў рубрыцы #героі.

«Нацыя існуе тады, калі яна мае добра сфармаваную, прынятую нацыянальнымі элітамі й народам ідэю. Калі яна ведае сваю гісторыю, па меншай меры, у стадыі мітаў. Калі ў нацыі ёсьць культурны код, які фармулюецца праз веданьне літаратуры, вобразаў, агульных для ўсіх. І калі грамадзтва мае агульны погляд на сваё далейшае разьвіцьцё. Мне падаецца, тады мы можам казаць, што ёсьць нацыя».

Глядзіце інтрэрвэ’ю з Ганнай па спасылцы.

#мова #супермова #героі #годна #севярынец
653 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-24 11:00:21 Славуты зямляк Піншчыны

24 кастрычніка 1743 - нарадзіўся Рафал Чарвякоўскі (г.Пінск), беларускі хірург-навуковец, доктар медыцыны.

Заснаваў катэдру анатоміі, хірургіі і акушэрства ды стаў іх першым выкладнікам у Кракаве. Таксама стварыў першы ў Кракаве анатамічны тэатар.

Рафал Чарвякоўскі зрабіў першае ў Кракаве ўскрыцьцё трупа чалавека і праводзіў сшываньне ранаў жывата і кішак, трэпанацыю чэрапа і трахеатамію.

Падчас паўстаньня Касьцюшкі 1794 году быў галоўным лекарам лязарэту пры саборы сьвятога Пятра ў Кракаве.

Агулам выдаў 12 тамоў дасьледаваньняў па хірургіі. Вынайшаў некалькі хірургічных прыладаў і спосабаў умяшаньня. Падрыхтаваў звыш 200 вучняў.

#мова #супермова #годна #гонар #чарвякоўскі #пінск #хірургія
26.4K viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 20:45:01 23 кастрычніка а 21:00 па Менску - “Чытаем вершы - Уладзімір Некляеў @ Клуб Беларуской Кнiгi ”

https://www.clubhouse.com/event/M8Nv0pDJ

#супермова #мова #siabry #clubhouse
298 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 19:00:31 ​​“Нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці”

23 кастрычніка 1975 - нарадзілася Ганна Севярынец (г.Менск), беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца

Ці можа быць кропка ў гісторыі пра тое, як да чалавека прыходзіць родная мова і як ён ідзе да яе?

Так, нашай мове дадзена вялікае шчасце: да яе трэба ісці, праз цяжкасці і складанасці, праз раманы з іншымі мовамі, праз дзяржаўную забарону і ўласную ляноту, да яе трэба ісці, як ідзе да сваёй веры апантаны вернік, яе трэба здабываць, як здабывае доўгачаканае золата аляскінскі авантурыст.

Наша мова — не для кожнага матчына, падараваная разам з жыццём, яна бывае і бацькавай, бывае ўзнагародай за пошук і за паразуменне. Ці бывае ў гэтым бясконцым тэксце кропка?

З раману Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"

Я хачу нагадаць вам, што рытарычная фігура «брацкі народ» — адна з самых небясьпечных рытарычных фігур у беларускай (і ня толькі беларускай) палітыцы. Пад эгідай гэтага брацтва была тройчы падзеленая Рэч Паспалітая, на некалькі соцень год забароненая беларуская пісьменнасьць і адукацыя, нованароджаная ў 1918 годзе беларуская дзяржаўнасьць была ператвораная ў дэкарацыю, аплочаную крывёй найлепшых сыноў нашай краіны. Я хачу нагадаць вам пра Полацкую Сафію, узарваную Пятром Першым, пра крывавую разьню Івана Жахлівага, калі на нашых землях загінулі сотні тысяч тутэйшых людзей, пра расстрэл 29 кастрычніка 1937 году, калі за адну ноч з санкцыі Масквы былі забітыя больш за 100 беларускіх культурнікаў: грамадзкіх дзеячоў, навукоўцаў, пісьменьнікаў, журналістаў. Гэта былі ня проста сталінскія рэпрэсіі. Гэта былі маскоўскія рэпрэсіі супраць нацыянальных эліт былой імпэрыі.

Беларусь мае свой уласны шлях да свабоды і незалежнасьці, свой унутраны патэнцыял, сваю гістарычную ўпартасьць, зь якой мы прарастаем праз акупацыі, імпэрыі, унутраныя свары і непаразуменьні. Нас столькі стагодзьдзяў зьнішчаюць, вычэрпваюць з нас то цэбрам, а то чайнай лыжачкай веру ў сябе, у свае ўласныя сілы, у сваю краіну. Але мы ёсьць, і мы будзем.

Больш у артыкуле Г.Севярынец - Гэта правіла беларускай палітычнай гігіены

#мова #супермова #годна #гонар #севярынец #літбел
360 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 15:00:36 Прызнаць сябе жандарам і акупантам духу не стае.

23 кастрычніка 1956 - пачалося антыкамуністычнае паўстаньне ў Вугоршчыне

Калі вязьні канцлягеру ўцякаюць, ахова абавязаная страляць.

Прыкладна такое апраўданьне савецкаму ўмяшаньню дагэтуль почасту знаходзяць у Расеі, калі гавораць пра «падзеі 1956 году» ў Вугоршчыне — слова «рэвалюцыя» расейскія гісторыкі баяцца, як акупант ночы ў захопленым горадзе. Ну і наагул: мы іх ад фашызму вызвалілі, а яны...

Няўдзячныя мадзяры! Роля канцлягернай аховы расейскіх змагароў за гістарычную праўду ня надта бянтэжыць. Бо роля гэта звычная і ўжо амаль ганаровая. Урэшце, заўсёды можна давесьці, што вязьні сапраўды былі крымінальнікамі, і таму страляць па іх было можна і трэба, і танкамі давіць таксама.

Расея апраўдваецца. Расея адраджае веліч і абвяргае міты. Ніхто гэтае вашае так званае паўстаньне ў крыві не тапіў. Падумаеш, дзьве з паловай тысячы забітых, большасьць у выніку ўнутраных вугорскіх разборак. Расея мільёнамі раскідваецца — і нічога, ня скардзіцца. Пра дзьвесьце тысяч вугорцаў, якія ўцяклі з радзімы, можна і ня згадваць. Лепш пашкадаваць бедненькіх савецкіх жаўнераў, якія прышлі зь мірам, а злыя мадзяры падстрэльвалі іх на цёмных вуліцах, як зайцоў.

Прызнаць сябе жандарам і акупантам духу не стае. Нават калі гаворка ідзе пра тое, што адбывалася больш за паўсотні гадоў таму.

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - Няўдзячныя мадзяры

От Костаная и до Бреста
Сфера русских интересов
Вся Земля и все земляне

В зоне русского внимания
В зоне русского влияния
В зоне русско...

Глядзіце і слухайце VOLSKI і яго самы рускі трэк - Русская песня

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #вугоршчына
417 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-23 09:00:11 ​Восенню, калі не хапае вітамінаў, варта есці больш гародніны і зеляніны . Сёння прыгатуем маркоўную бабку, якую можна падаваць на сняданак.

Вазьміце:

морква – 600 г
мука – 2 ст. л.
яйкі – 2 шт.
масла – 100 г
дрожджы – 10-12 г
цукар – 2-3 ст. л.
соль на смак

Пачысціце і памыйце моркву, падзярыце яе на тарцы, дадайце разведзеныя ў цёплай вадзе дрожджы, яйкі, цукар, соль, растопленае масла.

Добра змяшайце і пастаўце ў цёплае месца на 1-2 гадзіны. Выкладзіце цеста ў форму, змазаную маслам, выпекайце ў духоўцы на слабым агні.

Падавайце бабку са смятанай.

Смачна есці!

#мова #супермова #беларускі_сняданак
478 views06:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 19:00:02 ​​Імперскае кіно

Пастаноўшчык аднаго з самых папулярных беларускіх фільмаў, сапраўды народнай камэдыі “Белыя Росы” - народны артыст Беларусі Ігар Дабралюбаў

“Белыя росы” 1983 года – кіно тыпова каланіяльнае. І пры гэтым – фільм амаль культавы. Наш унёсак у савецкую залу кінематаграфічнай славы. Чаму ім ганарыліся раней, збольшага зразумела, чаму цяпер – загадка. Кажуць, ён расказвае пра ўрбанізацыю на Беларусі ў познесавецкую эпоху. Кажуць, што ў ім людзі пазнавалі сябе, фільм гаварыў іх мовай пра іх праблемы. Кажуць, вінаваты яшчэ і зорны склад актораў. Кажуць, сцэнар моцны. Кіно для народа. Таму яго і памятаюць. А экранізацыю Караткевіча ці там “Чужой бацькаўшчыны” – не.

Так, гэта сапраўды фільм пра ўрбанізацыю. Але ці на Беларусі? Дарма што яго здымалі ў Горадні – беларускага там няма зусім. Калі не браць у разлік шыльду на будынку народнага суда з дзвюма памылкамі ў адным слове: “Народны суд Гродзенскай області”.

Горадня і Беларусь у ім выглядаюць так, як маглі б выглядаць ускраіны нейкай расійскай глыбінкі. Тут, вядома, можна сказаць, што аўтары фільма на гэта і намякалі. Або што ў гэтым няма нічога злачыннага – фільм жа пра іншае, пра агульначалавечае. Усё так, ды не так. У ім нават трасянкі не чуваць.

А што ў ім ня так, чытайце ў артыкуле А.Бахарэвіча - Мы з Мухтарам на граніцы

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #горадня #урбанізацыя
338 views16:00
Адкрыць / каментаваць