Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 81

2021-10-19 19:00:41Я так люблю жыцьцё, сьветласьць і красу, ды не на маю долю выпала гэтая

19 кастрычніка 1890 году
нарадзіўся Сяргей Палуян, адзін з самых трагічных пісьменьнікаў у беларускай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя, публіцыст, літаратуразнаўца, заснавальнік нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі.

У творчасьці Сяргея Палуяна яскрава прасочваецца праблема экзістэнцыяльнага выбару, асабістага “я”. Пісьменьнік стаяў на вытоках фармаваньня літаратурнай беларускай мовы й прафэсыйнай беларускай крытыкі, актыўна ўплываў на гэтыя працэсы ўласнай творчасьцю.

Палуян працаваў у рэдакцыі “Нашай нівы”, якая аб’яднала вакол сябе нацыянальную творчую грамадзка-актыўную інтэлігенцыю. Менавіта асоба Сяргея Палуяна паўплывала на фармаваньне паэтачныга таленту Максіма Багдановіча .

Ён напісаў артыкул «Аб нацыянальнай школе ў Беларусі», рэцэнзыі на кнігу «Другое чытаньне для дзетак беларусаў» Якуба Коласа, стварыў зборнік твораў «Лісты ў будучыню», склаў беларускую хрэстаматыю для дзяцей. Янка Купала прысьвяціў Сяргею Палуяну паэму «Курган», Максім Багдановіч - першы й апошні прыжыцьцёвы зборнік твораў «Вянок».

Жыцьцё Сяргея Палуяна скончылася трагічна – ён зьдзейсьніў самагубства. Па ўспамінах сучасьнікаў, “зачараваньне сьмерцю” авалодала маладым пісьменьнікам задоўга да зьдзяйсьненьня яго фатальнай задумы.

***
“Бом! Бом! Прачынайся ад сну, Беларусь! Годзе стагнаць ды жаліцца, жальба нічога не дасьць табе. Уставай! Ідзі будаваць зруйнаваную Бацькаўшчыну! Я бачу, як сьвятлее твой твар, мой родны краю”. Гэта натхняльныя радкі з абразка “Хрыстос уваскрос!”, які можна прачытаць у нумары “Нашай Нівы” тут. Артыкул пра жыцьцё й творчасьць Сяргея Палуяна – па спасылцы.

#мова #супермова #героі #годна #палуян #літаратура
489 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-19 11:00:26 Фронт-фронт-фронт!

19 кастрычніка 1988 створаны аргкамітэт БНФ

Ці здарылася неверагоднае, і народ пачаў нарэшце разьбірацца — як разьбіраецца ў грыбах: хто бэнээфавец, хто «сведаміт», хто багема, а хто гранты адпрацоўвае?

А пачыналася ўсё так прыгожа. 19 кастрычніка 1988 году ў менскім кінакасьцёле... то бок у Доме кіно, які да таго быў касьцёлам і потым зноў ім зрабіўся, адбываўся ўстаноўчы сход Таварыства памяці ахвяраў сталінізму «Мартыралёг Беларусі». Які ператварыўся ў арганізацыйны сход па стварэньні яго самага — Беларускага народнага фронту. Быкаў. Пазьняк. Танк. Дзясяткі іншых людзей-легендаў. Ажно страшна — страшна прыемна! — робіцца, што некаторых зь іх усё яшчэ можна пабачыць жыўцом і нават — пры жаданьні — атрымаць ад іх віртуальную аплявуху.

Тады за словам «бэнээфавец» стаяла сіла. Не тупая сіла ўлады, а сіла духу. Вось жа патасна, а? Цьху. Але гэта цяпер са словаў «сіла духу» можна пасьмяяцца: як жа ж, іранічнаму і радаснаму пакаленьню дух падаецца занадта ірацыянальным, і сіла цяпер у слабасьці; а тады безь яго было ня выжыць. Гэта адчувалася ў самім паветры, якое «сьвядомыя» беларусы неабачліва дзялілі з «камуністамі і акупантамі». Тады ня ведаць, што гэта такое: Фронт (фронт-фронт-фронт!), было немагчыма, бо за некалькі гадоў ён ператварыўся ў, бадай, самы ўплывовы рух у краіне. І гэта прызнавалі нават ворагі.

Больш у артыкуле А.Бахарэвіча - Лірыка фронту

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #бнф
480 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 20:45:12 18 кастрычніка 21:00 па Менску Размовы з Кастусем: Сямья як маленькая Беларусь. Дзеці, жанчыны, стасункі, каханне.

https://www.clubhouse.com/event/xpe9g0oY

#супермова #мова #siabry #clubhouse
158 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 19:15:00 Моўная Афіша 18-24 кастрычніка!

Фэсты
23.10 - У беларускіх аграсядзібах пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй.
У Суле восень па-асабліваму чароўная Чакаем Вас parksula.by

Экскурсіі і Вандроўкі:
23.10 - тур Мір – Наваградак – возера Сьвіцязь – Туганавіцкі парк – камень філарэтаў
24.10 – ШПАЦЫР ПА ЗБОРАВАЙ-ВАЛОЦКАЙ, ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ ад VANDRVM

Гутаркі ў клабхаусе
18.10 - Сямья як маленькая Беларусь. Дзеці, жанчыны, стасункі, каханне.
19.10 - Тэма - кіно на вечар
23.10 - “Чытаем вершы - Уладзімір Некляеў Клуб Беларуской Кнiгi”

Жывыя Сустрэчы:
«Гутаркі за кубачкам гарбаты» з Алесяй Літвіноўскай

Спектаклі:
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

Выставы:
з 24.10 - выстава беларускага традыцыйнага адзення "Культура, якая знікае" г. Полацк
па 28.10 - Фотавыстава «Матуліны колеры» Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
па 16.11 - фотавыстава "Дзе пахне чабор"
па 30.11 - Выстава "Ноч кажаноў" у Музей прыроды і экалогіі. Уваход вольны
па 12.12 - 100-годдзе Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Мастацкім
па 31.12 - мастацка-дакументальная выстава “Пад знакам Страціма” ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

Дабрачыннасць:
Сядзіба-музей Стары Менск праводзіць прыборку замкавага валу ад кустоўя і зараснікаў. Патрэбныя рукі, інструмент маецца. працы ўзгодненыя. Хто хоча карысна пабавіць час у маляўнічым гістарычным месцы і нават крыху падзарабіць, пераходзьце па спасылцы.

Калі нешта прапусцілі, пішыце @supermova_bot. Зычым добрага настрою і цікавага тыдня!
277 views16:15
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 17:00:22 ​​Бацька беларускай фатаграфіі

18 кастрычніка 1876 - нарадзіўся Ян Булгак (в.Асташын, Карэліцкі р-н), віленскі фатограф, які значную частку сваіх працаў прысьвяціў Наваградчыне і Вільні. Яго творчасьць лічыцца часткай супольнай культурнай спадчыны Беларусі, Летувы і Польшчы.

Скончыў гімназію ў Вільні. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. У 1905 ягонай жонцы падарылі фотаапарат. Падарункам зацікавіўся Ян. Гэта быў пачатак яго як аднаго з найвядомейшых фатографаў тагачасных Беларусі і Польшчы. У 1912 Булгак адчыніў фотаатэлье ў Вільні. Пазней заснаваў Польскі і Віленскі фотаклубы.

Ён вядомы як майстар пейзажнага фота. Фатаздымкі Я. Булгака зьберагаюцца ў архівах і бібліятэках Вільні і Варшавы. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі таксама захоўваецца невялікая калекцыя працаў фотамастака.

Напісаў кнiгі «Мая зямля» (1919), «Эстэтыка святла» (1936), «Дваццаць шэсць гадоў з Рушчыцам» (1939), «Край дзіцячых гадоў» (1942), прысвечаную Наваградчыне. Памёр у 1950 у Варшаве.

З кнігай «Край дзіцячых гадоў» з фотаздымкамі Яна Булгака можна азнаёміцца на knihi.com

Пра адраджэнне сядзібы Яна Булгака глядзіце на youtube

#мова #супермова #годна #гонар #булгак #фота
367 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 15:00:56 «Чулі? Учора імпэратар даў нам свабоду!»

18 кастрычніка 1905 у Менску адбыўся Курлоўскі расстрэл

"Пачалося ўсё ў станцыйнай залі трэцяй клясы, дзе сабраліся чыгуначнікі, аднак неўзабаве народу ў памяшканьні было ўжо столькі, што давялося перамясьціцца на прывакзальную плошчу. Мітынгоўцы захапілі з сабой стол — але не для таго, каб праламаць ім чэрап губэрнатару, а ў якасьці імправізаванай трыбуны. Запраўлялі мітынгам сьціплы чыгуначны службовец Павел Жаба і чалавек з падазроным прозьвішчам Гамсахурдзі. Жабу давялося пагаварыць асабіста з Курловым — і несанкцыянаваны сход зрабіўся санкцыянаваным. Тут жа разьнеслася вестка пра тое, што Курлоў вызваляе палітзьняволеных. Пачулася ўзьнёслае «ура!», нехта выкрыкнуў «Міліцыя з народам!»..."

"І тады салдатам быў аддадзены загад страляць. У той дзень менскія моргі і шпіталі ўспомнілі, што значыць ненармаваны працоўны дзень. Каля ста трупаў і трыста параненых — здаецца, менавіта гэта называецца бойняй. Сынонімы: абарона канстытуцыйнага ладу, прадухіленьне масавых беспарадкаў, зачыстка, на стражэ, жэлезам па сьцяклу, навядзеньне парадку на зямлі."

Працяг у артыкуле А.Бахарэвіча - Слуга цару, айцец салдатам

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #менск
466 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 20:45:10 17 кастрычніка 21:00 па Менску запрашаем ў клабхаус на гістарычныя размовы. Тэма эфіра - Побыт феадалаў у ВКЛ.

https://www.clubhouse.com/event/Pv6R6pYX

#супермова #мова #siabry #clubhouse
454 views17:45
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 19:00:31 Мова й свабода – у гэтых словах уся наша нацыянальная ідэя

Сёньняшні госьць рубрыкі #героі – беларускі пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч.

“Я пішу не для ўсіх. Калі б я пісаў для ўсіх, то я б пісаў інакш, выглядаў інакш, гаварыў інакш, паводзіўся інакш. Я сьвядома пішу для тых, хто гатовы ўспрымаць складаныя тэксты. У прынцыпе, як любы пісьменьнік, я зьвяртаюся да ўсіх людзей, якія валодаюць мовай, на якой я пішу. Але ў Беларусі не так ужо шмат людзей, якія здольныя ўспрымаць складаныя тэксты на беларускай мове. Мае кніжкі напісаныя па-беларуску дастаткова складана, з дастаткова складаным стылістычным элемэнтам. Да таго ж, яны сьвядома напісаныя тарашкевіцай. Я адмыслова раблю дыстанцыю паміж сабой і так званымі людзьмі, так званым народам. Я не прагну ўсеагульнай любові й паразуменьня”.

Інтэрв’ю з Альгердам Бахарэвічам глядзіце ў “Ідэі Х” па спасылцы.

#мова #супермова #героі #годна #бахарэвіч
567 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-17 13:00:46 17 кастрычніка 1964 каля Рэчыцы знайшлі нафту

Уласную, хай сабе невялічкую, але цалкам Савудаўскую Арабію Беларусь адкапала толькі праз трыццаць гадоў. Тысячагодзьдзямі хадзілі беларусы па сваёй роднай зямлі, тапталі яе нагамі і закопвалі туды адзін аднаго, і ніхто ня думаў ні пра якую нафту — а тут на табе. Раней бурылі нас, цяпер мы самі пачалі бурыць. У жніўні 1964 году паблізу ад Капараўкі пад Рэчыцай зь беларускай зямлі ўпершыню палілося золата, чорнае, як панна Нясьвіжа, а 17 кастрычніка панны тыя палезьлі зь зямлі ў маштабе, які без агаворак можна было назваць прамысловым.

Вось яно, здавалася б, шчасьце і старшынства ў арганізацыі краін-экспарцёраў ойлу... Але ўсю здабытую нафту выпілі маскоўскія прыгнятальнікі — і запатрабавалі яшчэ. Для таго, каб кожную раніцу ў Крамлі на стале стаяла шклянка сьвежае нафты, беларускі шахцёр вымушаны быў працаваць ад ночы да зары.

Працяг у артыкуле А.Бахарэвіча - Чорны кастрычнік

#мова #супермова #каляндар #бахарэвіч #рэчыца #нафта
528 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-16 17:01:00 Родная мова

Катавалі цябе, то на плошчах палілі,
То пісалі законы, то рэзалі крылы,
То скавалі як волата-зьвера на ловах,
Мова сэрца майго, беларуская мова.

Расьсяляўся чужак паміж нашага люду,
Ён цябе абражаў, ён мяшаў цябе з брудам,
Дамавіну і крыж бачыў ранкам барвовым,
Ён у імі тваім беларуская мова.

Калі знойдзеш шыпы,
Знойдзеш кветкі шыпшыны,
І жылі на зямлі Янукі і Гражыны,
Нібы хваляй камень, шліфаваліся словы
Мовы маці маёй, беларускае мовы.

Хай зламысьнік дрыжыць, хай калоцяцца хлусы,
Не зламаць, не скарыць ім народ беларускі,
Покуль верас жыве, жывы пах верасовы,
Мова люду майго, беларуская мова.

Сяржук Сокалаў-Воюш

З творчасьцю Сяржука можна пазнаёміцца на knihi.com

#мова #супермова #годна #гонар #сокалаў #вершы
212 views14:01
Адкрыць / каментаваць