Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-29 15:00:09 ​​Cвой Ларс фон Трыер

Ну, можа, не зусім Ларс і зусім ня «фон» — але менавіта псэўданімам Л. Трыер часам падпісваў свае вершы паэт Сяргей Серада, больш вядомы як Сяргей Дарожны. Маладняковец, узвышэнец, «аматар выпіць і закусіць» (была і такая літаратурная суполка). Чалавек, якога хваліў сам Чорны.

Дарожны пісаў на інтэрнацкім ложку, адзіноты ня прагнуў, мог тварыць, нават калі вакол у кампаніі музаў «выпівалі і закусвалі» калегі па пяры і «пярыне». Такія, як і сам, наіўныя без наяўных... Ён любіў Ясеніна, падпісваў лісты з патрабаваньнем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі, беларускім нацдэмам, і сам быў не адзін раз абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне.

Адным словам, нармальны, звычайны такі беларускі паэт, зь якога невядома яшчэ хто мог бы атрымацца: мог яшчэ адзін Броўка, а мог і наш уласны Бродзкі... І толькі застаўшыся сам-насам з сабой, ён сапраўды аказваўся «адзін, як месяц». Пра гэта і напісаў сваё найлепшае. Ці ўсё ж не дапісаў...

Выгнаны з Саюзу пісьменьнікаў, у 1935-м Дарожны ўзяўся за кніжку пра Гікалу. Таго самага адэсіта, прафэсійнага азэрбайджанца і ганаровага ўзбэка, які жыве ў народнай памяці за цумам.

29 жніўня 1936 году ў пакой Дарожнага ў Першым беларускім завулку, 3А прыйшлі суворыя людзі з ордэрам на арышт. Нічога асаблівага не знайшлі: кніжачкі, часопісы, рукапісы...

І тут пільныя госьці пабачылі звычайны кухонны нож, які ляжаў акурат каля рукапісу кніжкі пра таварыша Гікалу. «Орудіе страшного преступленія» злавесна паблісквала, на лязо па-здрадніцку наліплі хлебныя крошкі і ледзь прыкметная пазелянелая палоска таннай каўбасы.

Іншыя доказы чэкістам былі ўжо непатрэбныя. Дваццацівасьмігадовага тэрарыста асудзілі на восем гадоў лягероў за падрыхтоўку замаху на першага сакратара ЦК КПБ. Дарожнага адаслалі будаваць Камсамольск-на Амуры. Змрочны горад пад крывадушным псэўданімам: назва «Зэкаўск-на-Касьцях» пасавала б гэтаму паселішчу значна лепш. Там і памёр тэрарыст Дарожны. На Амуры, узімку...

Тое, што забойца і агент імпэрыялізму не давяршыў у Менску, давялося канчаць чэкістам. Праз год пасьля суду над паэтам Дарожным у сталіцы быў расстраляны герой ягонай недапісанай кнігі Гікала, чалавек-вешчдок.

Каляндар Бахарэвіча - Беларускі завулак

Беларусь мая, слёзаў злітак!
Мы ўцяклі ад цябе так далёка,
Дзе, казалі, не будзеш біты
І жыццё будзе надта лёгкім.
...
Быў забітым ты, край мой родны,
Што крывёю палі імжыў,
Але веру - над Вільняй і Гродняй
Шчэ штандар волі будзе кружыць!

Сяргей Дарожны - Я мінуўшчыны не шкадую

#supermova #мова #каляндар #дарожны
606 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-29 11:00:01
29 жніўня 1992г. пачаў працу Купалаўскі музей у Акопах

Філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы ў Акопах быў заснаваны яшчэ ў 1989 годзе, але адкрыўся для наведнікаў толькі 30 гадоў таму.

Тут за 15 гадоў творчасці, з 1911 па 1926 гады, беларускі класік напісаў болей за 80 сваіх твораў. У адно толькі лета 1913 года ён напісаў адразу тры значныя для нашай літаратуры паэмы: «Бандароўну», «Магілу льва» і «Яна і я». Тут жа былі завершаныя знакамітыя п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо» і «Тутэйшыя».

Менавіта ў Акопах паэт зрабіў вершаваны пераклад на беларускую мову сярэднявечнага твора «Слова аб палку Ігаравым».

Музейная экспазіцыя складаецца з дзвюх частак: мемарыяльнай, якая размешчана на месцы колішняга хутара Акопы, і літаратурна-дакументальная у вёсцы Харужанцы, дзе можна пазнаёміцца з найбольш плённай парой у творчасці беларускага класіка.
473 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 20:02:21 Алесь Разанаў – вялікі паэт Беларусі
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Да гадавіны са дня смерці Алеся Разанава, беларускага паэта, перакладчыка і творцы, які апярэдзіў свой час, Андрэй Хадановіч згадвае шлях, вялікія словы і паэтычныя адкрыцці вялікага беларуса.

Сёння расказваем:
- як Разанаў спрабаваў падняць студэнцкае паўстанне ў 1968-м, ці чым было гэта ўвогуле;
- чым паэту абавязаныя ўсе аматары беларускага спорту;
- чаму Разанаў – містыфікатар, які пераклаў вершы, якіх не было;
- як Максім Танк дапамог Разанаву давучыцца, а Уладзімір Караткевіч выдаць кнігу.
- ці сапраўды МТС узяў ідэю Разанава для свайго лога.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Легендарная ўжо па сваёй пераломнасці, рэвалюцыйнасці кніга “Шлях-360”, якую вельмі не проста было прабіць праз цэнзуру. Мабыць таму рэдактарам на грамадскіх пачатках выступіў Уладзімір Караткевіч, мабыць таму ў кнізе была і прадмова народнага паэта Пімена Панчанкі, і паслямова знакамітага крытыка Варлена Бечыка, якія цэлай камандай дапамагалі прарвацца гэтай кнізе да свайго чытача.

Адзін з самых славутых наватвораў Алеся Разанава складанае слова “яйкаквадрат”. “Яйкаквадраты” – цыкл з 6 твораў на мяжы візуальнага і канцэптуальнага мастацтва. Алесь Разанаў разам з мастаком Віктарам Маркаўцом яшчэ ў 1992 годзе стварылі свае знакамітыя яйкаквадраты. Яйка, упісанае ў квадрат і спалучанае з кантрастам трох колераў: чорна-белага, чорна-чырвонага альбо бела-чырвонага. Адзін з яйкаквадратаў непазбежна бел-чырвона-белы.
Вярнуўшыся ў 2006-м у Мінск, паэт, паводле яго ўспамінаў, быў агаломшаны: увесь Мінск быў у білбордах з яго з Маркаўцом творамі. Рэч у тым, што мабільная кампанія МТС скарысталася гэтай ідэяй з чырвона-белых і бела-чырвоных яйкаквадратаў.

Алесь Разанаў, які ў чымсьці найбольш сутнасным паўтарыў шлях Францішка Скарыны: з’ехаў з Беларусі, зведаў шматлікія краіны, некалькі разоў перайшоў моўныя рубяжы, напісаў кнігу паэзіі па-нямецку, па-літоўску, паспрабаваў пісаць па-славенску, але вярнуўся пасля вымушанага выгнання на Радзіму. Паспеў падвесці вынікі творчасці, сабраўшы свае творы ў шматлікія тамы паводле жанраў, але разам з тым яго паэзія застаецца нявычарпанай і пакідае з кожным адказам новыя таямніцы і новыя загадкі для чытачоў.

Светлая памяць Алесю Разанаву. Чытайце яго творы, глядзіце новы выпуск, стаўце падабайкі і дзяліцеся з сябрамі і сяброўкамі:


569 views17:02
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 15:00:03 ​​Бяз казак нават самыя добрыя дзеці
робяцца няздарнымі і тупымі дарослымі.

28 жніўня 1963 М.Л. Кінг кажа: «Я маю мару».

Гэта была мара пра рай на зямлі. Прыгожая мара. Марыць трэба толькі пра недасяжнае. Толькі так можна пазбыцца пекла ў рэальнасьці.

Калі падставіць, дзе трэба, словы «беларусы» і «беларускі» — выйдзе неблагое казаньне. Або казка нанач. Безь якой таксама немагчыма рухацца наперад:

«Сто гадоў мінула, і мы вымушаныя прызнаць, што беларус усё яшчэ не свабодны».

«Давайце ня будзем імкнуцца наталіць нашую прагу свабоды з чашы горычы і нянавісьці. Мы, беларусы, ня мусім дазволіць, каб наш стваральны пратэст вырадзіўся ў фізычны гвалт. Мы мусім імкнуцца дасягнуць велічных вышыняў, адказваючы на фізычную сілу сілаю духу».

«Пачаўшы рух, мы мусім паклясьціся, што будзем ісьці наперад. Мы ня можам павярнуць назад. Ёсьць такія, хто пытаецца: „Калі вы супакоіцеся?“ Мы ніколі не супакоімся... Пакуль справядлівасьць на Беларусі не пачне струменіць, як вада, а праведнасьць ня зробіцца моцным патокам».

«...І калі Беларусі наканавана зрабіцца вялікай краінай, гэта мусіць адбыцца.

Хай свабода зьвініць з палеткаў Меншчыны!

Хай свабода зьвініць з палескіх лясоў!

Хай свабода зьвініць з азёраў Віцебшчыны!

Хай свабода зьвініць на Гарадзеншчыне!

Хай свабода зьвініць зь Берасьцейшчыны!

Хай свабода зьвініць з Магілёўшчыны і Гомельшчыны!

Хай свабода зьвініць з кожнага ўзгорка і з кожнай нёманскай хвалі!

З кожнага ўзьлеску хай зьвініць свабода!

Калі мы дазволім свабодзе зьвінець, калі мы дазволім ёй зьвінець з кожнага сяла і кожнай вёскі, з кожнага раёну і кожнага гораду, мы зможам наблізіць надыход таго дня, калі ўсе беларусы, чорныя і белыя, яўрэі і паганцы, каталікі, уніяты і праваслаўныя, правыя і левыя, нацыкі і нацыяналісты, мадзярністы і традыцыяналісты, змогуць узяцца за рукі і прасьпяваць словы старога афрабеларускага гімну: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі...»

З артыкула А.Бахарэвіча - Мара змораных

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч
640 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-28 11:00:07 ​​Генадзь Бураўкін

28 жніўня 1936 — нарадзіўся Генадзь Бураўкін (в. Шуляціна Расонскага раёну) — беларускі паэт, журналіст і дыплямат.

Аўтар кніг паэзіі «Дыханьне», «Выток», «Варта вернасьці», «Гняздо для птушкі радасьці», «Узмах крыла», «Паміж зоркай і сьвечкай», «Чытаю тайнапіс вачэй» і іншых. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і «Калыханкі», якая амаль два дзесяцігодзьдзі штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

Генадзь Бураўкін зьяўляўся старшынём Дзяржтэлерадыё БССР (1978–1990), пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН (1990–1994), у 1994 годзе — намесьнікам міністра культуры і друку Рэспублікі Беларусь.

Малітва

Мы здалёку ўбачылі свабоду
I яшчэ не вырваліся з пут...
Божа,
Не дабаў майму народу
Пошасьці,
Няпраўды
I пакут.
У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа,
Адвядзі ад Беларусі
Здраду,
Вераломства
I вайну.
Смутнаю парою нелюдзімай,
Калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Захіні маю Радзіму
Мудрасьцю,
Спакоем,
I цяплом.


Генадзь Бураўкін

#мова #supermova #паэт #бураўкін
685 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 19:00:03 ​​Апошнія летнія выходныя – трэба ўзяць ад іх усё!

Раім прыгатаваць смачны імбірна-цытрусавы эль са сьветлага піва, які добра спатоліць смагу ў сьпякоту.

Вазьміце:

імбір – 100 г
апельсін – 1 шт.
цукравы сіроп – 100 мл
сьветлае піва – 400 мл

Прыгатуйце імбірны сіроп: пачысьціце імбір, пакладзіце ў цукравы сіроп і ўзьбіце ў блендары. Гэтую сумесь трэба адціснуць праз марлю.

У вялікую шклянку пакладзіце 4-5 кубікаў льда, дадайце сіроп, апельсінавы сок, добра зьмяшайце і заліце півам. Дадайце некалькі кавалкаў апельсіна.

Прыемнага вечара!

#мова #supermova #беларускія_напоі
720 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 15:30:01 ​​"Баброў для быдла-гопнікаў
Крыніцы скажам ...уй
Нап'емся Аліварыі
Устроім сабантуй"

27 жніўня 1860 — нарадзіўся Караль Гутэн-Чапскі (в.Станькаў, Койданаўскі р-н), дзяржаўны дзеяч, прадпрымальнік, філянтроп.

Самы папулярны за ўсе часы кіраўнік Мінска, прычым гарадскім галавой быў 11 гадоў. Гэта вам не Машэраў.

Пры кіраванні Чапскага ў Мінску з’явіліся: гарадскі тэатр, трамвай-конка, электрастанцыя (неагатычная), тэлефонная станцыя, ламбард, начныя прытулкі, некалькі шпіталяў і амбулаторый. Увогуле, тэрыторыя Мінска значна павялічылася. Таксама Чапскі заснаваў Таварыства аматараў спорту і Таварыства аховы жанчын. На тэрыторыі Губернатарскага сада (цяпер парк Горкага) пабудаваў спорткомплекс з велатрэкам і катком.

У 1898 Менская гарадская дума на чале з Каралем падрыхтавала праект усеагульнага абавязковага і бясплатнага навучання дзяцей ад 7 да 12 год і падала гэты праект цара Мікалаю ІІ. Цар прапанову менкскага мэра высьмяяў і адхіліў. А праз 10 год расейскае земства ўхваліла ідэю і пачала рэалізоўваць яе ў Расеі

Але самае славутае дасягненне графа – адкрыццё ўласнага бровара "Багемія" (сучасная "Аліварыя"), які працуе і сёння. Слухайце трэк Leibonik - Алiварыя

Больш цікавостак глядзіце ў відэа ад haroshak.by - Караль Чапскі і ў артыкуле 365 крокаў па сядзібе Гутэн-Чапскіх

Па экскусіі ў Прылуках і Станькава звяртайцеся да цудоўнага гіда pryluki_gid

#мова #supermova #гонар #годна #чапскі #станькава
686 viewsedited  12:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-27 11:00:06 ​​Перажыў турмы трох уладаў

27 жніўня 1906 — нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн ( в. Лявонавічы, Нясьвіскі раён) — беларускі пісьменьнік.

Бог дараваў яму шмат талентаў. Ён быў паэтам, мастаком, кампазытарам, грамадскім дзеячам і выдаўцам. Але лёс гэтага чалавека выдаўся складаным і выпрабавальным. Сяргея Новіка-Пяюна перасьледавалі і польскія, і нямецкія, і савецкія ўлады.

Яшчэ ў 1930-я гады за актыўную беларускую дзейнасьць польскія ўлады «ўпяклі» маладога энтузіяста ў пяцігадовую ссылку на Памор’е (1926–1931), а ў 1931 годзе — пад паліцэйскі нагляд у Слонім. Але ж у асяроддзі сьвядомых беларусаў у Заходняй Беларусі добра ведалі пра Сяргея Новіка-Пеюна. Яшчэ ў 1926 годзе ён надрукаваў свой першы верш «Туга па Бацькаўшчыне» ў «Сялянскай ніве» пад псеўданімам Пяюн. Пазьней у часопісе «Заранка» з’яўляюцца вершы для дзетак, падпісаныя псеўданімам Малады Дзядок. Па парадзе Янкі Купалы ў 1939 годзе паэт стаў падпісваць свае творы Сяргей Новік-Пяюн.

У 1943 годзе за антыфашысцкую дзейнасьць быў асуджаны да пакараньня сьмерцю, трапіў у Калдычаўскі лагер, дзе цудам выратаваўся з-пад расстрэлу.

Пасля вызваленьня партызанамі з лагера працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). Здавалася, што нарэшце ўсё дрэннае мінула. Але неўзабаве яго зноў арыштоўваюць. 20 мая 1945 года, калі ўся краіна сьвяткавала перамогу над фашысцкай Германіяй, Сяргея Новіка-Пеюна разам з іншымі «ворагамі народа» пагрузілі ў поезд і адправілі на 15 гадоў у запалярную Якуцію. Чытаць поўнасьцю.

Слонімскі вальс

Вечар... Над Шчарай лягла
Белым прывідам імгла.
Вецер заціх, не шуміць,
Сном веснавым Слонім сьпіць...


Музыка і словы Сяргея Новіка-Пяюна

#мова #supermova #пісьменьнік #пяюн
675 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 21:00:04
Запрашаем на 2-хмесячны онлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы, які дапаможа вам перайсці на беларускую ды пачаць актыўна і свабодна карыстацца роднай мовай. Заняткі будуць праходзіць па чацвяргах цягам верасня і кастрычніка (апошні - напачатку лістапада) 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: выкладчык і пісьменнік Аляксей Шэін, стваральнік курсаў беларускай мовы “Моваведа”.

У курсе плануецца 10 заняткаў, якія будуць праходзіць у фармаце групавога коўчынгу. Без складанай тэорыі, толькі актыўная практыка. Будуць хатнія заданні, якія натхняць вас размаўляць па-беларуску.

У выніку курсу ўдзельнікі атрымаюць лексічную базу, неабходную для камунікацыі на пабытовыя тэмы, а таксама досвед актыўнага беларускага маўлення.

Час правядзення заняткаў па чацвяргах: з 20.00 да 21.30.

Заняткі паводзяцца на платформе zoom.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/stdGudhQ4LCt6xk96
1.2K views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 18:00:10
Cябры, запрашаем Вас на 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" . Лекцыі будуць праходзіць цягам восені 2022-га года.

Аўтар і вядоўца курсу: кандыдат гістарычных навук Андрусь Унучак, колішні супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук, вядоўца відэапраектаў “Проста гісторыя” і “Героі беларускай гісторыі”.

Гэты курс распавядзе пра гістарычны шлях нашай краіны і народу, сістэматызуе веды пра найбольш значныя падзеі і галоўных асобаў нашай гісторыі.

Заняткі будуць праходзіць онлайн, адзін раз на тыдзень па серадах.

Час правядзення: з 20.00 да 21.30.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/285EUTeBeY89rj9K9
1.1K views15:00
Адкрыць / каментаваць