Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2022-08-01 19:00:06 ​​Такім, як усе яму ўжо ніколі ня быць

1 жніўня 1914 Франц Кафка пачынае працу над раманам «Працэс»

Макс Брод быў мала таго што пасрэдны літаратар, але і кепскі сябра. «Калі я памру, спалі ўсе мае рукапісы», — просіць Кафка, намагаючыся ўсьміхнуцца. «Ага, — адказвае Брод. — Яволь».

Аднак ён ня толькі ня выканае волю Франца, ён яшчэ і зробіцца ў нейкім сэнсе суаўтарам: з шаснаццаці, ці колькі іх там было, фрагмэнтаў, напісаных бязладна, поўных цемры і горычы, зь бясконцага, як кола, працэсу, з сноў і відзяжоў Брод зробіць сапраўдны Раман — у меру лінейны, сюжэтны, з эфэктнай канцоўкай: адным словам, бэстсэлер, хай сабе і не для ўсіх.

Тое самае адбудзецца і зь іншымі тэкстамі Кафкі, якія хаця б неяк маглі зьвязацца ў нешта большае за асобныя маналёгі і гісторыі. Брод разумеў, што перад ім, яго інтуіцыя падказвала, які касьмічны маштаб мае насамрэч зьмесьціва ўсіх гэтых неабачліва пакінутых яму сшыткаў — але ён ведаў таксама тэхналёгію літаратурнага посьпеху. Якой мае быць кніга — каб яе прачыталі.

Каляндар Бахарэвіча - Крылцы на пятках Фэміды

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ - Кафка і Беларусь

Выпуск падкаста Белліт прысвечаны раману Франца Кафкі «Працэс» - «Не зрабіўшы нічога благога, ён трапіў пад арышт»

Беларускія перакладчыкі і выдаўцы завяршылі працу над перакладам і выданнем творчай спадчыны Франца Кафкі.

#supermova #мова #кафка #літаратура #каляндар
324 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 15:00:07 ​​Той дырэктар сумленны, якога звольнілі

1 жніўня 1977 — нарадзіўся Аляксей Бацюкоў (Магілёў) — беларускі эсэіст, журналіст, пісьменьнік. Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва.

Сталы аўтар часопісу “ARCHE” і “Нашай Нівы”. Аўтар апавяданьняў “Кароль блазнаў”, “Спакойныя вочы, таропкія рухі”, "Каханьне і сьмерць у мястэчку N".

З эсэ варта адзначыць “Дворык пад нямецкім домам”, “Праўда і няпраўда гісторыі”, “Авантура беларускай шляхты”.

Аляксей Бацюкоў напісаў п'есы: “Крыху пра колер вады і дыму”, “Начныя праспэкты”.

У 2021 Аляксей Бацюкоў быў звольнены з пасады дырэктара музэя гісторыі Магілёва, якую займаў 10 год. Раней дырэктар музея разам з шасьцю падначаленымі падпісаў адкрыты ліст, у якім асуджалася «нематываваная жорсткасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў».
За час сваёй плённай працы здабыў для музэя шэраг каштоўных экспанатаў, сярод якіх Статут ВКЛ.

Як магілёўскі настаўнік стаў Ілжэдзмітрыем ІІ і пра іншыя магілёўскія чарадзействы глядзіце на ютуб-канале Аляксей Бацюкоў.

#мова #supermova #бацюкоў #музэй #пісьменьнік
474 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-01 11:00:04 ​​1 жніўня 1520 - нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі

У 1547 Жыгімонт Аўгуст таемна пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл «Руды» і Мікалай Радзівіл «Чорны» занялі пануючае становішча ў ВКЛ

Больш падрабязнасцей ў відэа Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст

У 1562 годзе засьведчыў беларускую назву дзяржаўнага гербу — Пагоню — у сваім загадзе біць на Віленскай мынцы манэты-траякі:
"А на сем з одное стороны два першие слова, которими ся починаеть писати имя нашо господарское, а з другое стороны … герб Погоня."

Зацьвердзіў Статут ВКЛ 1566 году.

Быў мэцэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, актораў. Ягонае княжаньне было пэрыядам росквіту Адраджэньня ў ВКЛ

Глядзіце больш цікавостак у відэа Жыгімонт Аўгуст

#supermova #мова #каляндар #гісторыя #вкл #рп
381 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 20:01:56 Беларус супраць украінца на чужой вайне
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой відэа Максім Гарэцкі – першапраходзец еўрапейскай антываеннай прозы. Творы беларускага пісьменніка пра Першую сусветную вайну з’яўляюцца раней, чым раманы Хэмінгуэя і Рэмарка. Адзін з такіх моцных твораў – апавяданне «Рускі» пра тое, як беларус забівае ўкраінца пасля чаго называе сябе рускім, рускім, рускім.

Сёння расказваем:
- як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі;
- чаму беларусы гінуць і губяць сабе і іншых за чужыя інтарэсы;
- як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам;
- чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Ці герой беларус, кажучы «Я рускі, я рускі, я рускі», паўтарае прысуд, які выказвае яму ўкраінец паміраючы: «Цій москаль»? Ці наадварот галоўны персанаж хоча самаапраўдацца кажучы, што забіў не ён, а нейкі рускі ў ім. Магчыма, так. Але ці дазволіць апраўдацца такая логіка? Відавочна, што мы цягам стагоддзяў сваёй гісторыі не належым сабе, мы акупаваныя і каланізаваныя, жывём у чужой гісторыі.

Беларус з украінцам ператвараюцца ў маскаля і аўстрыяка на землях акупаваных трыма імперыямі: Расійскай, Прускай і Аўстра-Вугорскай. Адна з праблем – гэта вяртанне сабе сваёй гісторыі, тады і існаванне ў ёй будзе больш асэнсаваным і менш абсурдным. Герой змагаецца за ні што, калі казаць пра сапраўды важныя рэчы, і знішчае іншага чалавека, паціснуўшы папярэдне яму руку і падзяліўшы хлеб за ні што.

Наколькі актуальны кожны радок у сітуацыі чарговай імперыялістычнай вайны, якую не вельмі моцна змяніўшыся, і адназначна не змяніўшыся да лепшага цяперашняя Расійская імперыя працягвае весці прагнучы рэваншу. Вядзе не толькі танкамі і ракетамі, вядзе таксама прапагандай рускага свету, каланізуючы і культурна акупуючы нас, чмурачы нашыя розумы выбухамі нянавісці расійскага тэлебачання. Робячы так, што магілёўскія, ды і з любога рэгіёна нашай Бацькаўшчыны, людзі, сям там, акрэсліваючы сабе гавораць “рускі, рускі, рускі”. Няважнымі такія рэчы не назавеш ніяк.

Не дазваляем варожасці, нянавісці перамагчы святло і любоў, памятаем пра вечнасць пагрозаў імперыялістычнай вайны, якую так балюча паказаў Гарэцкі. Ужо дзеля гэтай актуальнасці дзяліцеся гэтым відэа, стаўце падабайкі і каментуйце:


407 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 15:00:03 ​​БНР — гэта не ўчарашні дзень.
Гэта сучаснасьць і наша будучыня.

31 ліпеня 1920 - ЦК Камуністычнай партыі бальшавікоў Літвы і Беларусі паўторна абвясьціў незалежнасьць БССР.

Расейскія бальшавікі не маглі не лічыцца з існаваньнем Беларускай Народнай Рэспублікі, плянуючы пэрспэктыву свайго панаваньня на акупаванай Беларусі. Гэтая акалічнасьць паспрыяла таму, што яны вымушаныя былі пагадзіцца на ўтварэньне БССР, на чым настойвалі левыя беларускія палітыкі, што супрацоўнічалі з бальшавікамі. Неўзабаве ў Смаленску быў створаны беларускі камуністычны ўрад, і першага студзеня 1919 года аб’яўлена пра стварэньне БССР. У кантэксьце нацыянальнага існаваньня гэта быў факт станоўчы.

Сяргей Шупа - Чаму «першая БССР» была фэйкам

Урад і Рада БНР апынуліся на выгнаньні. Тут яны разгарнулі палітычную дзейнасьць за вызваленьне Беларусі з бальшавіцкай няволі і па інфармаваньні палітычных колаў Захаду пра беларускую рэальнасьць.

Велізарнай заслугай Рады БНР і беларусаў у замежжы было тое, што яны ідэйна абаранілі, узьвялічылі і перахавалі да сёньняшніх дзён вялікія ідэалы незалежнасьці, ідэі і сымвалы Беларускай Народнай Рэспублікі.

Нашыя беларускія ідэі, ідэі беларускай незалежнай будучыні — гэта ёсьць ідэі БНР. Калі мы хочам нашу вольную, народную будучыню мець, — мы павінны вярнуць і ўсталяваць Беларускую Народную Рэспубліку як палітычную рэчаіснасьць. БНР — гэта не ўчарашні дзень. Гэта змагарная сучаснасьць і наша будучыня.

БНР У АБШАРЫ МІНУЛАГА I БУДУЧЫНІ

BNR100 - Heta BNR

#supermova #мова #афіша #гісторыя #будучыня
526 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 11:00:05 ​​220 год са дня народзінаў Ігната Дамейкі

31 ліпеня 1802 — нарадзіўся Ігнат Дамейка (в. Вялікая Мядзьвядка, Карэліцкі раён) — філямат, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, беларускі, польскі і чылійскі навуковец-дасьледнік, геоляг, мінэроляг, рэктар Чылійскага ўнівэрсытэту, Нацыянальны герой Чылі.

"Вядома ж, перарадзіцца я ніколі ня здолею і спадзяюся на Бога, штo я — цi ў Kapдыльepax, цi ў Пaнapax усё роўна памру ліцьвінам." — так Адаму Міцкевічу пісаў Ігнат Дамейка. Выгнаньнік і інсургент тут, нацыянальны герой там, у далёкім Чылі.

Ігнат Дамейка без іспытаў быў залічаны ў Віленскі ўнівэрсытэт і стаў самым маладым яго студэнтам. Абраў фізыка-матэматычны факультэт, паралельна вывучаў процьму іншых дысцыплінаў. Далучаецца да філаматаў, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Сярод філаматаў Ігнат Дамейка меў мянушку Жагота і пад гэтым жа імем фігуруе ў паэме Міцкевіча "Дзяды". Як пры Дамейцы лепей зажылі чылійскія шахцёры і чаму наш зямляк з'яўляецца самай паважанай асобай у Чылі глядзіце у відыё "Ігнат Дамейка".

Беларускі нацыянальны шлях вызначаецца многімі асаблівасьцямі, сярод якіх ня апошняя — дзівосная здольнасьць аддаваць сьвету і свае ідэі, і свае лепшыя таленты. Ігнат Дамейка — ня выключэньне. І сёньня беларусы дзеляцца са сьветам сваім духоўным,інтэлектуальным, творчым патэнцыялам. Хіба што ўсё цяжэй ігнараваць, абыходзіць, замоўчваць Беларусь як Радзіму выдатных мастакоў, пісьменьнікаў, навукоўцаў. — Любоў Уладыкоўская-Канаплянік (прадмова да Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі).

#мова #supermova #дамейка #навуковец #філамат
718 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 19:00:04 ​​Гатуем любімы дэсерт вялікага княза Літоўскага Яна III Сабескага

Большасьць традыцыйных беларускіх страваў, якія дайшлі да нашых дзён, датычацца простай сялянскай кухні. На шчасьце, мы ведаем рэцэпты шляхецкіх ласункаў, якімі частавалі ня кожны дзень . Адзін зь іх – архас – быў любімай стравай вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Яна ІІІ Сабескага і ягонай жонкі. Прыгатуем?

Вазьміце:

малако – 1 л
сыракваша – 1 шклянка
сьмятана – 2/3 шклянкі
яйкі – 4 шт.
цукар – 100 г
цынамон і узьбітыя вяршкі на смак

Адзьдзяліце бялкі ад жаўткоў і пастаўце ў лядоўню. Узьбіце бялкі асобна, а жаўткі – з цукрам. У рондалі зьмяшайце малако, сыраквашу і сьмятану, дадайце бялкі і жаўткі, пастаўце на пліту і, не спыняючыся, перамешвайце. Сумесь трэба давесьці да кіпеньня, каб малако адтапілася.

Далей трэба выкласьці сумесь у палатняную сурвэтку і падвесіць ў халаднаватым месцы, каб вадкасьць пасьцякала, а густая частка астыла. Гатовы архас раскладзіце па келішкам, пасыпце цынамонам і ўпрыгожце узьбітымі вяршкамі.

Смачна есьці!

#мова #supermova #беларускія_дэсерты
299 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 15:00:07 ​​Мая дарога — дарога незалежнасьці, свабоды.

30 ліпеня 1948 - нарадзіўся Захар Шыбека (в. Асінаўка), беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар (2003).

Людзі інтэлектуальнай працы, прадпрымальнікі бачаць свае каштоўнасьці якраз на Захадзе, а на Ўсход глядзяць людзі звыклыя да дысцыпліны, традыцыйныя «салдаты», якія хочуць быць падобныя адзін да аднаго. Такую стыхію фармуе эўразійская культура і традыцыя. А калі ты хочаш захаваць індывідуальнасьць — твае каштоўнасьці на Захадзе.

Мая дарога — дарога незалежнасьці, свабоды. Я — чалавек свабоднай творчасьці, для мяне гэта самая вялікая каштоўнасьць. Каб я мог пісаць тое, што думаю, што лічу важным.

Магчымыя, вядома, нейкія кампрамісы, але самае галоўнае для мяне — гэта аб’ектыўная навука, магчымасьць пісаць пра гісторыю Беларусі так, як я яе бачу, як я ўяўляю сабе інтарэсы свайго народу. Я не магу здрадзіць сваім прынцыпам і пісаць так, як камусьці падабаецца — у Ізраілі, Польшчы, Расеі або Беларусі.

Але найбольш шанцуе тым, хто марыць, хто ня мірыцца з штодзённасьцю, хто ставіць сябе над агульнай шэрай масай — не таму, што грэбуе ёй, а таму, што хоча быць лепшым, хоча захаваць сваю індывідуальнасьць, хоча нешта зрабіць для сваёй радзімы, сваіх суайчыньнікаў.

А калі жыць проста для сябе, для таго, каб мець кватэру, машыну — гэта не па мне. Маё незабясьпечанае жыцьцё не дазваляе мне старэць, я заўсёды мушу быць у форме, каб нешта зрабіць.

Чытайце шчырае інтэрв'ю Захара Шыбекі і пра яго варты экранізацыі лёс у артыкуле - Ад сваіх 30 гадоў я кожны дзень стаю на галаве

#мова #supermova #гонар #годна #шыбека #асінаўка
172 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-30 11:00:07 ​​ Не люблю слова «нашы».

Яно антыгістарычнае і бессэнсоўнае. І да таго ж запэцканае ў кроў. Часьцей за ўсё, ня ў нашую. А сорамна чамусьці ўсё адно нам.

«У Швайцарыі высокія горы, у Італіі творы мастацтва, у Фінляндыі азёры, а Літва — гэта край, дзе вельмі небясьпечна жыць малому народу». Гэта з кнігі «Гісторыя Літвы», выдадзенай нядаўна ў Вільні на трох мовах — шкада толькі, беларускай сярод іх няма. «Небясьпечна...» Так некалі вызначылі адметнасьць сваёй зямлі самі літоўцы, і гісторыя ня раз даказвала, што выснова гэтая цалкам слушная. Бо калі той малы народ хоча быць вольны — а павучыцца вольналюбівасьці ў літоўцаў варта шмат каму, у тым ліку беларусам — у спакоі яго не пакінуць ужо ніколі.

У 1991 годзе на мяжы Літвы зь Беларусьсю і Расеяй ішла сапраўдная неабвешчаная вайна. З аднаго боку — незалежная Літоўская рэспубліка, якая пачала аднаўляць дзяржаўнасьць з усімі яе атрыбутамі, у тым ліку ўласнымі мытняй і памежнай службай. Вядома, ні мытня, ні памежная служба не належаць да найлепшых прыдумак чалавецтва, але калі там, з другога боку, шалее атупелы ад бясьсільля, праржавелы савецкі кібарг, якому заставалася клэпаць па зямлі лічаныя месяцы і які звыкся прымаць розныя абліччы, каб адцягнуць сваю непазьбежную гібель — бязь іх не абысьціся.

Перастрэлкі, напады, рабункі... У той час і ў тым месцы кібарг абраў сабе выгляд амонаўца з аўтаматам Калашнікава і нашыўкай, на якой было слова «Наши». Атаясамліваць сябе з «нашымі» мог хіба што такі самы «наш», то бок — нармальны саўковы зомбі бяз роду-племені. «Нашы» займаліся звычайным бандытызмам — нападалі на літоўскія памежныя пункты, падпальвалі іх, зьбівалі мытнікаў і памежнікаў, зрывалі сьцягі — часам за імі бегаў жвавенькі расейскі журналюжка і здымаў рэпартажы пра «нашы» геройскія подзьвігі.

Калі гэта і праўда для кагосьці былі «нашы» — лепш усё жыцьцё жыць сярод чужых. Нашымі былі літоўцы. Нашымі былі ўкраінцы. Нашымі былі палякі. Знацца з кібаргамі і зомбі не хацелася нікому. Ня хочацца і цяпер. Хіба што ў навуковых мэтах. Пабачыць на свае вочы, як выглядае нянавісьць асуджанага на выміраньне агрэсіўнага расейска-савецкага ідыёта. Не адвярнуцца, дасьледаваць, не забыць. Памятаць ёсьць пра што. Прыкладам, пра Меднікі-Medininkai. І пра тых суайчыньнікаў, якія тады спрабавалі апраўдаць пачвару ў імя нейкіх там сваіх «ідэалаў». «Нашых ідэалаў» — скажуць яны.

За «нашых». За цара, веру і ацечаства. Тры рэчы, якія апраўдаюць усё. Калі ты «наш», вядома.

З артыкула А.Бахарэвіча - Memento Medininkai

Для сучасных беларусаў Літва — назва сёньняшняй суседняй краіны. І корань праблемы ў правалах нашай гістарычнай адукацыі. Кожны беларус мусіў бы ведаць, што Літва — гэта і яго старадаўняя краіна.

Падрабязней у артыкуле - Галоўнае — гістарычная адукацыя

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч
161 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 19:01:37
29 ліпеня 1939 г. Менск стаў Мінскам

У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць беларускую сталіцу з Менска ў Мінск.

Парадокс, але канчаткова беларуская форма назвы нашага галоўнага горада замацавалася толькі ў часы ранняй БССР. Бо ва ўстаўных граматах БНР бачым то «Мінск-Беларускі», то «Менск-Беларускі». А вось менавіта Менск быў канчаткова замацаваны на афіцыйным узроўні і ўжываўся ў дакументацыі пасля 1920 года. Прычым звалі так горад і за межамі рэспублікі.

Захоўвалася гэтая форма і ў 1930-х, калі фактычна палітыка беларусізацыі была згорнутая і пачалася барацьба з так званымі «нацыянал-дэмакратамі». Уласна з гэтай, а не нейкай там лінгвістычнай прычыны, і была прынята пастанова 2-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні.

У пачатку 1990-х былі захады па вяртанні гістарычнай назвы горада, але яны так і засталіся не ўвасобленымі ў жыццё.

@Budzmaorg
144 views16:01
Адкрыць / каментаваць