Get Mystery Box with random crypto!

​​1 жніўня 1520 - нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літ | Супер Мова

​​1 жніўня 1520 - нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі

У 1547 Жыгімонт Аўгуст таемна пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл «Руды» і Мікалай Радзівіл «Чорны» занялі пануючае становішча ў ВКЛ

Больш падрабязнасцей ў відэа Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст

У 1562 годзе засьведчыў беларускую назву дзяржаўнага гербу — Пагоню — у сваім загадзе біць на Віленскай мынцы манэты-траякі:
"А на сем з одное стороны два першие слова, которими ся починаеть писати имя нашо господарское, а з другое стороны … герб Погоня."

Зацьвердзіў Статут ВКЛ 1566 году.

Быў мэцэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкаў, актораў. Ягонае княжаньне было пэрыядам росквіту Адраджэньня ў ВКЛ

Глядзіце больш цікавостак у відэа Жыгімонт Аўгуст

#supermova #мова #каляндар #гісторыя #вкл #рп