Get Mystery Box with random crypto!

Беларус супраць украінца на чужой вайне Новы выпуск на канале | Супер Мова

Беларус супраць украінца на чужой вайне
Новы выпуск на канале CHADANOVIČ

Новы герой відэа Максім Гарэцкі – першапраходзец еўрапейскай антываеннай прозы. Творы беларускага пісьменніка пра Першую сусветную вайну з’яўляюцца раней, чым раманы Хэмінгуэя і Рэмарка. Адзін з такіх моцных твораў – апавяданне «Рускі» пра тое, як беларус забівае ўкраінца пасля чаго называе сябе рускім, рускім, рускім.

Сёння расказваем:
- як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі;
- чаму беларусы гінуць і губяць сабе і іншых за чужыя інтарэсы;
- як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам;
- чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла.

Вось некалькі думак з новага відэа:

Ці герой беларус, кажучы «Я рускі, я рускі, я рускі», паўтарае прысуд, які выказвае яму ўкраінец паміраючы: «Цій москаль»? Ці наадварот галоўны персанаж хоча самаапраўдацца кажучы, што забіў не ён, а нейкі рускі ў ім. Магчыма, так. Але ці дазволіць апраўдацца такая логіка? Відавочна, што мы цягам стагоддзяў сваёй гісторыі не належым сабе, мы акупаваныя і каланізаваныя, жывём у чужой гісторыі.

Беларус з украінцам ператвараюцца ў маскаля і аўстрыяка на землях акупаваных трыма імперыямі: Расійскай, Прускай і Аўстра-Вугорскай. Адна з праблем – гэта вяртанне сабе сваёй гісторыі, тады і існаванне ў ёй будзе больш асэнсаваным і менш абсурдным. Герой змагаецца за ні што, калі казаць пра сапраўды важныя рэчы, і знішчае іншага чалавека, паціснуўшы папярэдне яму руку і падзяліўшы хлеб за ні што.

Наколькі актуальны кожны радок у сітуацыі чарговай імперыялістычнай вайны, якую не вельмі моцна змяніўшыся, і адназначна не змяніўшыся да лепшага цяперашняя Расійская імперыя працягвае весці прагнучы рэваншу. Вядзе не толькі танкамі і ракетамі, вядзе таксама прапагандай рускага свету, каланізуючы і культурна акупуючы нас, чмурачы нашыя розумы выбухамі нянавісці расійскага тэлебачання. Робячы так, што магілёўскія, ды і з любога рэгіёна нашай Бацькаўшчыны, людзі, сям там, акрэсліваючы сабе гавораць “рускі, рускі, рускі”. Няважнымі такія рэчы не назавеш ніяк.

Не дазваляем варожасці, нянавісці перамагчы святло і любоў, памятаем пра вечнасць пагрозаў імперыялістычнай вайны, якую так балюча паказаў Гарэцкі. Ужо дзеля гэтай актуальнасці дзяліцеся гэтым відэа, стаўце падабайкі і каментуйце: