Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2022-08-26 15:00:05 Паэтка ад бога з голасам, ні да каго не падобным

26 жніўня 1962 году нарадзілася Тацяна Сапач (Дубавец), беларуская паэтка, журналістка і перакладчыца, аўтарка двух паэтычных зборнікаў.

Тацяна скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Разам з мужам Сяргеем Дубаўцом стварыла маладзёвую грамадзка-палітычную краязнаўчую суполку “Талака” у Гомлі. У 1987 годзе Тацяна заснавала культуралягічную праграму “Альбаросіка” на “Беларускім радыё”.

Разам з мужам яна пераехала ў Вільню, каб аднавіць віленскі беларускі асяродак, стала адной з аўтарак “Нашай Нівы” пачатку 90-х. Разам з Сяржуком Вітушкам Тацяна Сапач арганізавала беларускамоўныя набажэнствы ў царкве Сьвятога Мікалая на вуліцы Вялікай.

Уначы 28 сьнежня 2010 году Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу ў 100 км ад Вільні. Тацяна загінула.

Мовазнавец і паэт Юрась Пацюпа сказаў пра Тацяну Сапач:

“Яна была з тых, каго называюць паэтам ад Бога. Пасьля яе першай публікацыі я зразумеў, што зьявіўся голас ні да каго не падобны. Можна ганарыцца, што ў нашым пакаленьні была такая паэтка. Яна ашчадна ставілася да слова. Лепш пісаць мала, чым пісаць слаба”.

Вершы Тацяны Сапач можна пачытаць тут.

#мова #supermova #літаратура #паэзія #сапач
705 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-26 11:00:06 ​​Францускі геній з-пад Навагрудка

26 жніўня 1880 — нарадзіўся Гіём Апалінэр (Рым, Італія) — францускі паэт, празаік, крытык, пачынальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў мастацтва пачатку ХХ ст.

Сапраўднае імя — Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары Кастравіцкі.

Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.

Я зламіў гэты верас у полі
Наша восень памерла ў журбе
Нам ужо не сустрэцца ніколі
Водар часу верас у полі
Толькі знай я чакаю цябе


Гіём Апалінэр — Бывай (пераклад з французскай - Андрэй Хадановіч)

#мова #supermova #пісьменьнік #францыя
706 viewsedited  08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 21:03:05
31 год таму Беларусь стала незалежнай ад СССР.

25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне аб наданні Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона.

«За» прагаласавалі 253 дэпутата пры неабходных 232 галасах.

Па словах дэпутата «Cесіі Незалежнасці» і журналіста Сяргея Навумчыка, менавіта 25 жніўня 1991 год з'яўляецца фактычным Днём незалежнасці, калі пад ціскам дэпутатаў апазіцыі БНФ і пратэстуючых на плошчы, Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі статус канстытуцыйнай сілы.

Дакументальны фільм пра абвяшчэнне Незалежнасці Беларусі - Дэпутаты Незалежнасці.

Як мы атрымалі незалежнасць 30 год таму і пры чым тут Зянон Пазняк? Чаму гэтая дата вельмі важная ў гісторыі краіны і чаму шмат людзей не ўсведамлялі каштоўнасць гэтай незалежнасці?

Што адбылося 25 жніўня 1991 года

#мова #supermova #незалежнасць
679 views18:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 18:00:08 ​​Корань нашай гісторыі

25 жніўня 1780 — нарадзіўся Ігнат Анацэвіч (Малая Бераставіца, Гродзеншчына) - гісторык і педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта, калежскі асэсар.

Навуковая дзейнасьць Анацэвіча адметная тым, што лягла ў аснову нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі. Паводле словаў А. Латышонка, Ігнат Анацэвіч — адзін з тых «гістарычна адукаваных спакойных уніяцкіх паповічаў», якія, уласна, і стварылі беларускую нацыянальную ідэю на сумежжы 18 і 19 ст.

Гісторыю Літвы І.Анацэвіч трактаваў у духу рамантычнай гістарыяграфіі. "Ля калыскі любога народа гучыць рэлігійны спеў альбо бразганьне зброі; яго барды - звычайна сьвятары, яго гісторыя губляецца ў міфах, у палітычнай або рэлігійнай легендзе; нязграбныя помнікі, нечытабельныя іерогліфы, урэшце традыцыі … складаюць корань яго гісторыі," - пісаў ён у сваім апошнім творы, які застаўся незавершаным. Свой "Погляд на першапачатковую гісторыю Літвы" ён пачынае з гэтага самага міфічнага апавяданьня: "На паўднёвых берагах Балтыйскага мора … сядзелі ад векапомных часоў народы герула-літоўскія і часткова славянскія; адтуль рушылі на заваёву Рымскай дзяржавы лангбарды, бургунды і вандалы... Заваёвы Карла Вялікага і яго наступнікаў парушылі спакой прыбалтыйскіх народаў… Народ герулаў, падзяліўшыся на розныя плямёны, займаў значную частку абшараў усходняй Еўропы пад імем ліцвінаў, прусаў, яцьвягаў, жмудзінаў, куронаў, лівонаў і крывічоў, а астатнія зьмяшаліся з славянскім племем, рана прынялі хрысьціянскую веру, грэчаскага абраду, забылі сваіх багоў і мову, у самой толькі назьве крывічоў захавалі памяць рэлігійнай пакоры літоўскаму архікаплану Крыве, у назвах мясьцін, урочышчаў і пагоркаў дняпроўскіх і некаторых шляхецкіх прозвішчах". Племя літоўцаў, паводле І.Анацэвіча, складалася з прусаў, жмудзінаў, яцьвягаў, літвінаў і крывічоў. (Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына)

#мова #supermova #гісторыя #беларусы
678 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 15:00:08 ​​Мова абараняе межы дзяржавы
мацней за любую армію.

25 жніўня 1953 — нарадзіўся Уладзімер Арлоў (Полацк), беларускі празаік, паэт, гісторык.

«Уладзімер Арлоў – майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданьне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменьнікаў краіны». (Часопіс «ARCHE»).

"Ужо вызначыліся асноўныя дамінанты творчасці У. Арлова: нацыянальная ідэя, Беларусь у самавызначанасці сваёй і ў сувязі з іншымі народамі, гістарычныя шляхі нашай Айчыны і суайчыннікаў, гістарычныя моманты вызначальнага, гераічнага кшталту, нацыянальная свядомасць і самасвядомасць."

Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Набыць

«Імёны Свабоды» — гэта 365+1 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў. Кніга можа служыць дапаможнікам для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў вуліц, плошчаў і гарадоў. Спампаваць

Цыкль падкастаў паводле кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды”, прысьвечанай тым, хто з часоў Тадэвуша Касьцюшкі і да нашых дзён змагаўся за свабоду ў самых розных яе вымярэньнях і ўвасабленьнях. Слухаць

Чытайце артыкул Уладзімера Арлова - Ці была Беларусь калёніяй Расеі?

#мова #supermova #гонар #годна #арлоў #полацк
744 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-25 12:30:01
"...Коннік гэты ўзнік, як здань, быццам сама цемра спарадзіла яго якраз на тым самым месцы, дзе ён стаяў цяпер..."

Аддаецца ў добрыя рукі сапраўдны Чорны Война

Зараз яму каля 3 месяцаў
Вельмі ласкавы і гуллівы
Пад'ядае сухі каціны корм
Свае справы робіць у латок на 5+

Прыязджайце знаёміцца, Менск

Тэлефон для сувязі +375292226729 (Яна)
Альбо тэлеграм @Venus3003
697 views09:30
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 19:00:06 Падрыхтавалі для вас файную падборку беларускіх каналаў!

Падпісвайцеся і райце сябрам, каб пашыраць Супер беларускаМоўную прастору

@cikavyjafacts - канал з цікавымі фактамі на беларускай мове. Тут вы зможаце знайсці шмат цікавостак на розныя тэмы.

@zabiziapu — праект для тых, хто хоча пачаць размаўляць на роднай мове. Дайджэсты, артыкулы й свой уласны падкаст. Усё, каб не забіваць зяпу.

@poshtabel — Беларусь на старых паштоўках.

@backtobelarus — найноўшая гісторыя Беларусі. Фота, відэа і падзеі з 1990-х і 2000-х. Тое, што, здавалася, было толькі ўчора.

#піар
286 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:03:37 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 02-07.08. (Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары) Курсы беларускай мовы з 16.08 - 30-дзённая адукацыйная праграма ПРАМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным з 07.09 - 3-хмесячны…»
14:03
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 17:00:07 Моўная Афіша 02-07.08.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Курсы беларускай мовы
з 16.08 - 30-дзённая адукацыйная праграма ПРАМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным
з 07.09 - 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" з Андрусём Унучакак

Фэсты
07.08 - Бульбяны фэст "Мой край, мой рай бульбяны-жытны" у Германавічах
01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост будзе праходзіць фальклорна-этнаграфічны летнік «Карагоднае кола».
09.08 - У межах фэсту вольных беларусаў “DaVoli” Вялікі канцэрт Вольнага хору.
13.08 - ў Дукорскім маёнтку адбудзецца фэст прысвечаны Ранняму Сярэднявеччу
да 18.09 - Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

Вандроўкі і экскурсіі
02.08 - шпацыр "Тры Карчмы, Араны, Малая Серабранка"
03.08 - шпацыр ТАЯМНІЦЫ МЕНСКАЙ СТАРАЖОЎКІ
04.08 - шпацыр «Тысячагадовы сон Паўднёвага Захаду»
04.08 - шпацыр у ваколіцах Камароўкі і Залатой Горкі
06.08 - гастратур „Ракаў – Івянец – тэлепартацыя на Сярэдні Ўсход”
07.08 - шпацыр "Чароўны Лагойск"
13.08 - гастратур "Адкуль у Беларусі татары? Мусульманская культура ў Беларусі".

Анлайн-мерапрыемствы:
02.08 - прэм'ера фільму Юраўскі карагод у Пагосце з цыклу "Веснавыя карагоды"
02.08 - Штоаўторак па-беларуску: вольная тэма
03.08 - гутарка Як вы ўяўляеце сабе ідэальнае нацыянальнае свята?
04.08 - гутарка Давайце знаёміцца для навічкоў!
"Традыцыйная культура" - гэта база, духоўная аснова нацыі. Гутарка з вядомай беларускай фалькларысткай Таццянай Валодзінай

Выставы, канцэрты і імпрэзы
да 07.08 - экспазіцыя «Вышыўка. З калекцыі Алены Іванаўны Дубініч».
да 28.08 - выстава “Рака часу”
да 19.09 - выстава Вяртанне Сяргея Селіха

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
Студыя ідэй «Робім годна!» абвяшчае набор ідэйных людзей. Зарэгіструйся праз анлайн-форму
“Кола беларускіх абрадаў” рушыць далей. Падтрымаць праект
Патрэбна дапамога на раскопках на Гарадзішчы, дзе пачаўся Менск.
Новы падкаст «Утульны горад». Аўтарка і яе госць разабраліся, як урбаністычныя вынаходкі могуць палепшыць жыццё гродзенцаў.
Падкаст "Забі зяпу" - пра асабістыя граніцы й тое, як іх не парушаць

#supermova #мова #афіша
343 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-08-02 11:09:45 ​​Радзівіл "Сіротка"

2 жніўня 1549 — нарадзіўся Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1604) і віленскі (з 1604).

Сын Мікалая Радзівіла Чорнага, мянушку "Сіротка" атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста, калі ў вялікакняськім палацы малы Мікалай пачаў залівацца сьлязьмі, пакінуты бацькамі на хвіліну. Тады вялікі князь і кароль падыйшоў да малога, пагушкаў і назваў яго "Сіроткам".

Ён быў чалавекам супярэчнасьцяў. Выхадкі Радзівіла “Сіроткі” ягоныя сучасьнікі лічылі, як мінімум, скандальнымі. З аднаго боку, ён быў шчырым каталіком і мэцэнатам, а з другога - чалавекам з сумнеўнай маральнасьцю ў прыватным жыцьці.

Радзівіл “Сіротка” напісаў успаміны пра сваё падарожжа ў Ерусалім. Гэты тэкст папулярны сярод аматараў гісторыі й сёньня. Пілігрымку ў Сьвятую Зямлю ён зьдзейсьніў пасьля таго, як вылечыўся ад венэрычнай хваробы. Такім было яго абяцаньне дадзенае Богу: калі вылечыцца, то паедзе ў Ерусалім. Цікава, што кніжка выйшла не па-польску, а на лаціне, хаця арыгінал “Сіротка” напісаў па-польску.

Мікалай "Сіротка" выракся бацькі, які быў найвядомейшым рэфарматарам у ВКЛ. Скупаў і паліў выдадзеныя Мікалаям Чорным кнігі, стаў асноўным фундатарам Контаррэфармацыі. У тый жа час заснаваў мураваны Нясьвіскі палац ды фарны касьцёл, Езуіцкі калегіюм. Падарыў друкарню Віленскаму ўнівэрсытэту.

Даведацца больш пра дзейнасьць Мікалая "Сіроткі" у артыкуле.

#мова #supermova #радзівіл #сіротка
346 views08:09
Адкрыць / каментаваць