Get Mystery Box with random crypto!

​​Корань нашай гісторыі 25 жніўня 1780 — нарадзіўся Ігнат А | Супер Мова

​​Корань нашай гісторыі

25 жніўня 1780 — нарадзіўся Ігнат Анацэвіч (Малая Бераставіца, Гродзеншчына) - гісторык і педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта, калежскі асэсар.

Навуковая дзейнасьць Анацэвіча адметная тым, што лягла ў аснову нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі. Паводле словаў А. Латышонка, Ігнат Анацэвіч — адзін з тых «гістарычна адукаваных спакойных уніяцкіх паповічаў», якія, уласна, і стварылі беларускую нацыянальную ідэю на сумежжы 18 і 19 ст.

Гісторыю Літвы І.Анацэвіч трактаваў у духу рамантычнай гістарыяграфіі. "Ля калыскі любога народа гучыць рэлігійны спеў альбо бразганьне зброі; яго барды - звычайна сьвятары, яго гісторыя губляецца ў міфах, у палітычнай або рэлігійнай легендзе; нязграбныя помнікі, нечытабельныя іерогліфы, урэшце традыцыі … складаюць корань яго гісторыі," - пісаў ён у сваім апошнім творы, які застаўся незавершаным. Свой "Погляд на першапачатковую гісторыю Літвы" ён пачынае з гэтага самага міфічнага апавяданьня: "На паўднёвых берагах Балтыйскага мора … сядзелі ад векапомных часоў народы герула-літоўскія і часткова славянскія; адтуль рушылі на заваёву Рымскай дзяржавы лангбарды, бургунды і вандалы... Заваёвы Карла Вялікага і яго наступнікаў парушылі спакой прыбалтыйскіх народаў… Народ герулаў, падзяліўшыся на розныя плямёны, займаў значную частку абшараў усходняй Еўропы пад імем ліцвінаў, прусаў, яцьвягаў, жмудзінаў, куронаў, лівонаў і крывічоў, а астатнія зьмяшаліся з славянскім племем, рана прынялі хрысьціянскую веру, грэчаскага абраду, забылі сваіх багоў і мову, у самой толькі назьве крывічоў захавалі памяць рэлігійнай пакоры літоўскаму архікаплану Крыве, у назвах мясьцін, урочышчаў і пагоркаў дняпроўскіх і некаторых шляхецкіх прозвішчах". Племя літоўцаў, паводле І.Анацэвіча, складалася з прусаў, жмудзінаў, яцьвягаў, літвінаў і крывічоў. (Прафесар Ігнат Анацэвіч. Жыццё. Спадчына)

#мова #supermova #гісторыя #беларусы