Get Mystery Box with random crypto!

​​Радзівіл 'Сіротка' 2 жніўня 1549 — нарадзіўся Мікалай Кры | Супер Мова

​​Радзівіл "Сіротка"

2 жніўня 1549 — нарадзіўся Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат, пісьменьнік. Маршалак надворны (з 1569) і вялікі літоўскі (1579—1586), ваявода троцкі (1590—1604) і віленскі (з 1604).

Сын Мікалая Радзівіла Чорнага, мянушку "Сіротка" атрымаў ад караля Жыгімонта Аўгуста, калі ў вялікакняськім палацы малы Мікалай пачаў залівацца сьлязьмі, пакінуты бацькамі на хвіліну. Тады вялікі князь і кароль падыйшоў да малога, пагушкаў і назваў яго "Сіроткам".

Ён быў чалавекам супярэчнасьцяў. Выхадкі Радзівіла “Сіроткі” ягоныя сучасьнікі лічылі, як мінімум, скандальнымі. З аднаго боку, ён быў шчырым каталіком і мэцэнатам, а з другога - чалавекам з сумнеўнай маральнасьцю ў прыватным жыцьці.

Радзівіл “Сіротка” напісаў успаміны пра сваё падарожжа ў Ерусалім. Гэты тэкст папулярны сярод аматараў гісторыі й сёньня. Пілігрымку ў Сьвятую Зямлю ён зьдзейсьніў пасьля таго, як вылечыўся ад венэрычнай хваробы. Такім было яго абяцаньне дадзенае Богу: калі вылечыцца, то паедзе ў Ерусалім. Цікава, што кніжка выйшла не па-польску, а на лаціне, хаця арыгінал “Сіротка” напісаў па-польску.

Мікалай "Сіротка" выракся бацькі, які быў найвядомейшым рэфарматарам у ВКЛ. Скупаў і паліў выдадзеныя Мікалаям Чорным кнігі, стаў асноўным фундатарам Контаррэфармацыі. У тый жа час заснаваў мураваны Нясьвіскі палац ды фарны касьцёл, Езуіцкі калегіюм. Падарыў друкарню Віленскаму ўнівэрсытэту.

Даведацца больш пра дзейнасьць Мікалая "Сіроткі" у артыкуле.

#мова #supermova #радзівіл #сіротка