Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 10

2022-07-14 15:05:28 ​​«Гэта зубр, волат нашай гісторыі»

14 ліпеня 1927 — нарадзіўся Георгі Штыхаў (вёска Старая Беліца, Гомельскі раён),беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук (1983), прафэсар (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1991).

Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкаю беларускай археалёгіі.

"Па ягоных падручніках пачынала вучыцца сучасная Беларусь. Гэта зубры, гэта волаты нашай гісторыі, безь якіх сёньня нашую гісторыю ўявіць сабе немагчыма."

"Гэта быў чалавек, які ўзначальваў першыя рухі за аднаўленьне памяці загінулых рэпрэсаваных. «Мартыралёг Беларусі» — гэта ён, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — гэта таксама ён."

Сяргей Тарасаў, гісторык, археоляг

"Ён заўсёды вельмі добра адчуваў пульс часу. Адчуваў, чым жыве грамадзтва, актыўна падключаўся ва ўсё, у тым ліку і справы, зьвязаныя з Курапатамі. Гэта адна зь ягоных непасрэдных ініцыятыў."

"І самае важнае — ён быў вялікі археоляг. Цудоўна ведаў беларускае Сярэднявечча. Працаваў вельмі шмат. Быў аўтарам многіх падручнікаў гісторыі Беларусі, якія выходзілі ўжо ў 90-я гады. Ён па-новаму асэнсоўваў гісторыю Беларусі, ужо з пазыцыяў нашага, беларускага бачаньня, з пазыцыяў айчыннай гісторыі."

Мікола Крывальцэвіч, гісторык, археоляг

Георгі Штыхаў займаўся вывучэньнем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім Сярэднявеччы, кіраваў археалягічнымі экспэдыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі.
Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

Вянок памяці - Георгі Штыхаў

Нарадзіліся мы спрадвеку тут,
Нагадаем вам моцны наш Статут.
Гаспадарым мы ў коўды месяца,
Мужнай моваю мары здзейсьняцца!

Пазглядзіце, паглядзіце
Зубры з вамі булзы з вамі!

The Superbullz - Zubry

#мова #supermova #каляндар #гонар #годна #штыхаў #археалогія #старая_беліца
290 views12:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-14 11:00:07 ​​Пісьменьнік, які прайшоў ГУЛАГ

14 ліпеня 1911 - нарадзіўся Павал Пруднікаў (в. Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская в-ць) - беларускі пісьменьнік. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава.

Паваал Пруднікаў застаўся у беларускай літаратуры як выбітны паэт, эсэіст, аўтар успамінаў. Раньнім вершам уласьціва патэтыка заклікаў, лозунгавасьць. Відавочна адчуваецца ўплыў творчасьці Ўладзімера Маякоўскага, асабліва ў пляне пабудовы верша. Але ў сталым веку значнае месца пачынае займаць роздум пра жыцьцё, што пераплецены з апяваньнем прыгажосьці роднай зямлі і асэнсаваньнем яе мінулага. Павал Пруднікаў стаў адным зь першых паэтаў, хто апеў прыгажосьць Браслаўскага краю.

Найбольш значным у творчасьці Паўла Пруднікава зьяўляецца шэраг твораў, прысьвечаных жахам сталінскіх рэпрэсіяў. Самому пісьменьніку загадам Тройкі НКУС прысудзілі 8 гадоў лагероў. Павал Пруднікаў некалькі месяцаў утрымліваўся ў пецярбурскіх «Крыжах». Паводле прыгавору атрымаў восем рокаў ссылкі. Першапачаткова быў этапаваны ў Бурацкую АССР. У зьняволеньні працаваў на будаўніцтве чыгунак, на будаўніцтве шыннага заводу ў Омску і горна-мэталюргічнага камбінату ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край).

Пасьля заканчэньня тэрміну зьняволеньня (жнівень 1945) вымушаны быў некаторы час працаваць токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, потым загаднікам бібліятэкі Нарыльскага горна-мэталюргічнага тэхнікуму. Пасьля вяртаньня ў родныя мясьціны (1946) настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (м. Рослаў, Рослаўскі і Ершыцкі раёны). Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ганнай. Аднак доўга затрымлівацца на адным месцы не ўдавалася, бо існавала пагроза быць арыштаваным паўторна, таму Павал зь сям’ёй вымушаны быў зьехаць са Смаленшчыны. У гэты час у іх сям’і нарадзіліся дзьве дачкі: Вольга і Ніна.

У 1952 яны нарэшце спыніліся на Браслаўшчыне ў вёсцы Слабодка. Першы час яны заставаліся амаль бяз сродкаў да існаваньня і ледзьве зводзілі канцы з канцамі. Павал уладкаваўся на працу настаўнікам расейскай мовы, літаратуры і гісторыі ў мясцовай школе, а яго жонка Ганна — настаўніцай у малодшых клясах.

У студзені 1956 быў рэабілітаваны.

Сьвядэцтва пра турму і сваё жыцьцё пасьля вызваленьня з канцлагера Павал Пруднікаў пакінуў у аповесьцях "Паўночнае пекла", Яжоўскія рукавіцы.

Зноў згадаў я сёння сорак першы
Ў векавой тайшэцкай тайзе.
Мне тады было не да вершаў, —
Ледзь жывы застаўся балазе.

Я ляжаў галодны у кандзеі
У чаканні нейкага канца,
Бо рады сяброў маіх радзелі
Па ўказанні грознага Айца…


Павал Пруднікаў - “Незабыўныя”

#мова #supermova #паэт #рэпрэсіі #гулаг
396 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 19:00:04 ​​ Запрашаем на літаратурны квіз!

Зь кім стаяла ля плота Ганна Чарнушка? У якім рамане Караткевіча згадваецца Кастусь Каліноўскі? Дарэчы, хто напісаў “Новую зямлю”?

Перад вамі – літаратурны квіз, які дапаможа згадаць любімыя творы і факты з біяграфій нашых пісьменьнікаў. Пагналі!

#мова #supermova #літаратура #белліт #тэсты
382 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 16:00:10 ​​Гоман. Мову беларускую вучы, да клубу ідучы

13 ліпеня 1976 — нарадзіўся Аляксей Шэін, беларускі хрысьціянскі пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч.

Навучаўся ў магістратуры Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня, Летува), у Haggai Institute (Гаваі, ЗША). Прайшоў праграму абмену для прафэсіяналаў Community Connections па тэме культуры ў Паўночнай Караліне (ЗША).

Зьяўляецца арганізатарам курсаў беларускай мовы «Моваведа». Пра яго парады "Як пачаць размаўляць па-беларуску?" мы пісалі ў папярэднім пасьце.

У 2015 годзе выйшаў ягоны дэбютны раман «Сем камянёў». Перавыданне можна набыць на knihi.by, а аўдыёверсію можна бясплатна праслухаць ў праграме "Кніжны воз"

"Мне здаецца, большасць людзей у нашай краіне пражывае жыццё міма сваёй мары. Часам даросламу чалавеку, якому 20-30 гадоў, проста трэба адказаць сабе на пытанне: кім ты хочаш стаць, калі вырасцеш?"

"І калі ён дасць сабе шчыры адказ, адкінуўшы акалічнасці і абавязкі, і не пабаіцца пачаць гэта здзяйсняць, то ў нас будзе іншая краіна."

"У Беларусі, каб памяняць сітуацыю, трэба займацца рэчамі больш глыбіннымі, заліваннем падмуркаў, якіх, магчыма, і не відаць нейкі час."

Артыкул - Аляксей Шэін напісаў фэнтэзі для падлеткаў

Таксама Аляксей з'яўляецца вядоўцай анлайн-курса "Гоман" па вывучэнні беларускай мовы, усе выпускі якога дасяжны на youtube канала Годна.

Па-беларуска быў адказ
Мову беларускую вучы
Да клубу ідучы

Recha - Модны клуб

#мова #супермова #героі #гонар #годна #шеін
465 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-13 11:07:34 ​​Нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы

13 ліпеня 1897 - нарадзіўся Міхась Міцкевіч (в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету) - беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

Міхась быў адзіным з чатырох братоў Якуба Коласа, які паступіў у настаўніцкую сэмінарыю, пайшоў шляхам знакамітага старэйшага брата. Пачаў пісаць у 1917—1918 гадах, але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб Міхася прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. Апошні ў сваёй кнізе «Беларуская літаратура» пісаў, што гэта «вельмі спадзеўны і бэлетрыст, і публіцыст».

Пад уплывам Язэпа Лёсіка Міхась Міцкевіч уключыўся ў грамадзкі рух — быў абраны дэлегатам Усебеларускага зьезду. У 1919–1920 гг. Міхась выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. Падчас вайны Міхась Міцкевіч працаваў настаўнікам у Мікалаеўшчыне і школьным інспэктарам.

У артыкуле „Беларуская нацыянальная школа“ Міхась Міцкевіч выказў перакананьне, што "ніякай нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы. А мова — гэта аснова нацыянальнай школы." Гэтай пазыцыі Міхась Міцкевіч прытрымліваўся усё жыцьцё, працягваў настаўнічаць у эміграцыі. У нямецкім лягеры Рэгенсбург Міхась Міцкевіч быў дырэктарам пачатковай школы. Літаратар, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода Ян Максімюк напісаў кнігу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945–1950)». Ён піша, што дзякуючы гэтай гімназіі навучэнцы ня толькі атрымлівалі добрую адукацыю, але мелі магчымасьць паступіць у прэстыжныя ўнівэрсытэты.

У 1950 годзе Міхась Міцкевіч пераехаў у ЗША. Там стаў актыўным дзяячом Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі.

Больш падрабязнясьцяў пра Міхася Міцкевіча ў артыкуле: У музэі Якуба Коласа не дазволілі выставу да 120-годзьдзя брата паэта Міхася Міцкевіча.

#мова #supermova #публіцыст #настаўнік
502 views08:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 21:00:03 ​​Ці ўмееце вы лаяцца па-беларуску? Лаянка – гэта сапраўднае мастацтва!

Далучайцеся да анлайн гутаркі, падчас якой навучым рабіць гэта на ўзроўні . Запрашаем нават самых міралюбівых: будуць цікавыя факты, інтэрактыў і мноооога практыкі!

Даведаемся:

чаму лаяцца – карысна для здароўя
якія бываюць мацюкі, абразы, праклёны
у чым інтанацыйная асаблівасьць праклёнаў
як пазычыць тое, чаго сабе не жадаеш

Напрыканцы правядзем цікавы практыкум-эксперымент.

Вучыцца лаяцца будзем:

14 ліпеня (чацьвер) а 21.00


Каб далучыцца да гутаркі, пераходзьце па спасылцы.

Чакаем усіх!

#мова #supermova #анлайнгутарка #беларускаялаянка
194 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 19:00:06 ​​“Беларускае слова для мяне пачалося зь Някляева”: віншуем з Народзінамі Мікіту Найдзёнава

Сёньня Дзень народзінаў сьвяткуе Мікіта Найдзёнаў – беларускі паэт і музыка, стваральнік і вядоўца музычнага квіза “Сам Шазам”.

Мікіта нарадзіўся 12 ліпеня 1990 году ў Пінску. У 17-гадовым узросьце ён перамог на “Днях беларускай і швэдзкай паэзіі” у Пінску і ў якасьці ўзнагароды падарожнічаў у Швэцыю. У 2013 годзе скончыў Інстытут журналістыкі БДУ.

Пісаць па-беларуску і слухаць беларускія песьні Мікіта пачаў у 19 гадоў. Ён адзначаў: “Зь Някляева практычна для мяне пачыналася беларуская паэзія, ды й беларускае слова наогул”. Пазьней ён надрукаваў свае вершы ў газэце “Літаратура і мастацтва”, а праз год атрымаў прэмію “Залаты апостраф” у намінацыі “Дэбют” за вершы ў часопісе “Дзеяслоў”.

У траўні 2020 году Ганна Шаркунова і Зьміцер Вайцюшкевіч засьпявалі кавэр на песьню Лэдзі Гагі і Брэдлі Купэра “Плыткі” (“Shallow”), тэкст да якога напісаў Мікіта Найдзёнаў. У кастрычніку 2021 у Менску адбылася імпрэза прысьвечаная The Beatles: два дзясяткі легендарных кампазыцый лівэрпульскай чацьвёркі пераклаў на беларускую мову Мікіта.

14 студзеня 2021 году Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў кліп на песьню «Неверагоднасьць», верш якой напісаў Найдзёнаў.
Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім: Мікіта Найдзёнаў прыдумаў квіз “Сам Шазам” з жывым бэндам. Як у яго гуляць, можна паглядзець тут – распавядае сам аўтар.

А вось той самы нумар “Дзеяслова” зь вершамі Мікіты.

Па гэтай спасылцы вы можаце падпісацца на Мікіту Найдзёнава ў Instagram.

І гэта яшчэ ня ўсё: Мікіта Найдзёнаў – адзін са стваральнікаў і вядоўцаў трэвел-блога “Бусь Беларусь” пра краіну, людзей і мясьціны, якім хочацца даць буську. Выпускі пра вандроўкі па несталічнай Беларусі можна паглядзець на гэтым канале.

Зычым Мікіце творчага разьвіцьця, яшчэ больш файных праектаў і натхняльных прыгод!

#мова #supermova #літаратура #музыка #паэзія #найдзёнаў
299 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 16:11:29 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 12-17.07. (Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары) Фэсты і майстар-класы 14.07 - Нацыянальны мастацкі музей запрашае на канцэрт фолк-бэнда “Тутэйшая шляхта” 14.07 - у “Кавярня над Нямігай” КВІЗ КВІЗ КВІЗ 01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост…»
13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 16:11:22 Моўная Афіша 12-17.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Фэсты і майстар-класы
14.07 - Нацыянальны мастацкі музей запрашае на канцэрт фолк-бэнда “Тутэйшая шляхта”
14.07 - у “Кавярня над Нямігай” КВІЗ КВІЗ КВІЗ
01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост будзе праходзіць фальклорна-этнаграфічны летнік «Карагоднае кола».
да 22.07 - КОНКУРС КАВЕРАЎ на песні гурта "НЯМІГА".
да 18.09 - Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

Вандроўкі і экскурсіі
12.07 - шпацыр «Горад-прывід: у пошуках (не)страчанай спадчыны»
13.07 - шпацыр ПА ГІСТОРЫІ МЕНСКІХ КІНАТЭАТРАЎ
14.07 - шпацыр "Невядомае Сёмкава"
15.07 - шпацыр БЕЛАРУСКІ СТОЎНХЭНДЖ: ЧАРОЎНЫЯ ЎРУЦКІЯ ВАЛУНЫ
16.07 - шпацыр "Мастацтва ў горадзе"

Анлайн-мерапрыемствы:
12.07 - Трансляцыя сустрэчы Бруна Шульц - празаік, мастак, міфатворца
12.07 - анлайн-zoom-семінар ТОП-5 ПАМЫЛАК У ВЫМАЎЛЕННІ ПА-БЕЛАРУСКУ
12.07 - Лекцыя Як стварыць сваю Беларусь у Амерыцы?
- гутаркі Вольнай мовы

Выставы і імпрэзы
️12.07 - Аўтарская экскурсія па выставе жывапісу "Скрадзенае натхненне" ад Алеся Родзіма
14.07 - зборная экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”.
️з 06.07 - ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры пачынае працу выстаўка “Паўлінка”.
️з 12.07 - ў віцебскай Ратушы распачынае працу выстава маляваных дываноў Язэпа Драздовіча
️з 15.07 - ў Мастацкім музеі адкрываецца выстава Мікалая Іосіфавіча Ісаёнка
️да 29.07 - Выстава Ігара Адамовіча «Горад» у Магілёве
️да 06.08 - Выстава «КOD dа памяці» ў Гомелі
️да 07.08 - Выстава беларускіх мастакоў «JUST NOW» у Віцебску
️да 31.08 - Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
️да 19.09 - Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
Некалькі слоў пра навіны беларускай анлайн-прасторы ад mova.how
Выйшла з друку кніга з архіўнымі матэрыяламі Язэпа Драздовіча
«Новы час» працягвае выпуск культурна-асветніцкага дадатка «Літаратурная Беларусь»
Выйшаў апошні том дзённікаў і запісаў Рыгора Барадуліна.

#supermova #мова #афіша
216 views13:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-12 13:00:11 ​​Хто захаваў спадчыну Янкі Купалы?

12 ліпеня 1920 - нарадзілася Ядвіга Раманоўская — захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

На працягу 42 гадоў Я. Раманоўская працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (1960—2002). Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.). Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).

Дзякуючы намаганням Ядвігі Юльянаўны ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, увекавечаны мясціны, звязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Янкі Купалы.

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
Мы з табой?

Ці мы людзі, ці скаціна,—
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;

Запытайся сваёй долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
Хто мы тут?


Янка Купала - Брату

#мова #supermova #музэй #купала
214 views10:00
Адкрыць / каментаваць