Get Mystery Box with random crypto!

​​Хто захаваў спадчыну Янкі Купалы? 12 ліпеня 1920 - нарадз | Супер Мова

​​Хто захаваў спадчыну Янкі Купалы?

12 ліпеня 1920 - нарадзілася Ядвіга Раманоўская — захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Янкі Купалы, пляменьніца Янкі Купалы.

На працягу 42 гадоў Я. Раманоўская працавала ў Літаратурным музэі Янкі Купалы (1960—2002). Вяла актыўны і пасьпяховы пошук, у тым ліку па-за межамі Беларусі, матэрыялаў аб Янку Купалу (рукапісы, фатаздымкі, асабістыя рэчы, якія належалі вялікаму паэту, і інш.). Зьбірала ўспаміны сучасьнікаў паэта пра Я. Купалу, прымала ўдзел у стварэньні экспазыцый і выставаў у філіі музэю ў Вязынцы (1972), галоўнай экспазыцыі музэю (1976), філіі музэю ў Ляўках (1977), музэю-кватэры Я. Купалы ў Пячышчах (Татарстан, 1975), гісторыка-літаратурнага музэю «Над ракою Арэсай» у калгасе «Чырвоная зьмена» Любанскага раёну (1980).

Дзякуючы намаганням Ядвігі Юльянаўны ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, увекавечаны мясціны, звязаныя з жыцьцём і творчай дзейнасьцю Янкі Купалы.

Мой ты ўбогі, мой ты цёмны,
Родны мой,
Ты пытаеш, хто такія
Мы з табой?

Ці мы людзі, ці скаціна,—
Запытай
Гэту коску, гэту сошку,
Гэты гай;

Запытайся сваёй долі,
Сваіх пут,
Ці мы людзі, ці скаціна,
Хто мы тут?


Янка Купала - Брату

#мова #supermova #музэй #купала