Get Mystery Box with random crypto!

​​Нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы 13 ліпеня 1897 | Супер Мова

​​Нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы

13 ліпеня 1897 - нарадзіўся Міхась Міцкевіч (в. Мікалаеўшчына Стаўпецкага павету) - беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч. Малодшы брат Якуба Коласа.

Міхась быў адзіным з чатырох братоў Якуба Коласа, які паступіў у настаўніцкую сэмінарыю, пайшоў шляхам знакамітага старэйшага брата. Пачаў пісаць у 1917—1918 гадах, але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб Міхася прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. Апошні ў сваёй кнізе «Беларуская літаратура» пісаў, што гэта «вельмі спадзеўны і бэлетрыст, і публіцыст».

Пад уплывам Язэпа Лёсіка Міхась Міцкевіч уключыўся ў грамадзкі рух — быў абраны дэлегатам Усебеларускага зьезду. У 1919–1920 гг. Міхась выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. Падчас вайны Міхась Міцкевіч працаваў настаўнікам у Мікалаеўшчыне і школьным інспэктарам.

У артыкуле „Беларуская нацыянальная школа“ Міхась Міцкевіч выказў перакананьне, што "ніякай нацыі ня можа быць без нацыянальнай школы. А мова — гэта аснова нацыянальнай школы." Гэтай пазыцыі Міхась Міцкевіч прытрымліваўся усё жыцьцё, працягваў настаўнічаць у эміграцыі. У нямецкім лягеры Рэгенсбург Міхась Міцкевіч быў дырэктарам пачатковай школы. Літаратар, супрацоўнік Беларускай службы Радыё Свабода Ян Максімюк напісаў кнігу «Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945–1950)». Ён піша, што дзякуючы гэтай гімназіі навучэнцы ня толькі атрымлівалі добрую адукацыю, але мелі магчымасьць паступіць у прэстыжныя ўнівэрсытэты.

У 1950 годзе Міхась Міцкевіч пераехаў у ЗША. Там стаў актыўным дзяячом Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі.

Больш падрабязнясьцяў пра Міхася Міцкевіча ў артыкуле: У музэі Якуба Коласа не дазволілі выставу да 120-годзьдзя брата паэта Міхася Міцкевіча.

#мова #supermova #публіцыст #настаўнік