Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 12

2022-07-07 15:00:04 ​​ Як добра вы ведаеце творчасьць і біяграфію Янкі Купалы? Да Дня народзінаў песьняра Беларушчыны прапануем тэст – добрая нагода перагартаць зборнікі й перачытаць любімыя творы!

#мова #supermova #літаратура #купала #тэсты
439 viewsedited  12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 14:00:07 «І засумуецца патомак,
Калі дазнаецца аб нас...
І ўсё паліча, пераліча...»

...У пачатку сьнежня 1930 года з брамы аднаго зь менскіх шпіталёў выйшаў бледны чалавек з вачыма пустымі, як пасьля ночы ў казіно. Звалі чалавека Каян Лупака. Яшчэ зусім нядаўна ягонае імя гучала крышачку інакш і абавязвала да... Той, ранейшы, зь іншым імем, хацеў памерці; Каян Лупака хацеў жыць.

Захар Прылепін апісвае атмасфэру, у якой жыла савецкая літаратура 30-х гадоў. «Які выбар быў тады? Не даваць веры вачам? Замружыцца, накрыць галаву рукамі і бегчы? Куды? Ад каго? Ніхто ня ўцёк, ніводзін. Усе засталіся жыць, бо гэта зноў было — жыцьцё. І ніякага іншага не прадугледжвалася». Усе, хто меў волю эміграваць, зьехалі; іншыя перасталі пісаць; нязгодных расстралялі.

Янка Купала мог уцячы — ды хаця б падчас сваіх падарожжаў у Чэхаславаччыну. Але ня ўцёк і тым падпісаў сабе прысуд. Каян Лупака прыняў правілы гульні без агаворак ці хаця б унутранага супраціву — бо ня мог інакш, для таго ён і быў створаны замест таго, ранейшага, іншага.

Нават на дзіва неназіральны Якуб Колас заўважае ў сваім калегу зьмены і пачынае яго стараніцца. Калісьці той, ранейшы, пісаў пра Коласа з пачуцьцём уласнай перавагі: «Колас гнецца ка мне, як я полем іду» — але да Каяна Лупакі, які піша пра камунараў, ніхто ўжо ня гнецца, за ім гоняцца, і ён сьпяшаецца.

Той, ранейшы, клікаў для Беларусі Прарока, Песьняра, Ваяка, Уладара. Каян Лупака наклікаў радзіме юрлівага ідыёта таварыша Модзіна, які і прарок, і пясьняр, і ваяк, чалавек з ружжом, у адной асобе, і — уладар. Гэта таварыш Модзін падганяе Каяна Лупаку вечарамі і начамі: пішы хутчэй, пішы, пішы давай. І Каян піша. А пад раніцу яму сьніцца лесьвічны пралёт — глыбокі, цёмны, нічога не відаць, зь цемры чуюцца гукі валтузьні, нібы нехта кагосьці душыць, і ўздымаецца адтуль злавесная пара... Да чаго б гэта? — думае Каян Лупака. Спытаць бы таго, ранейшага...

Гамбурскі рахунак - Цёмнае мінулае Каяна Лупакі

Чаму не варта крыўдаваць на меркаваньне А. Бахарэвіча глядзеце ў новым відэа А. Хадановіча пра Янку Купалу - Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну

#мова #супермова #купала #бахарэвіч #хадановіч #белліт
383 views11:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 11:00:05 ​​ Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст

7ліпеня 1882 — нарадзіўся Янка Купала, клясык беларускай літаратуры, паэт, драматург, публіцыст, выбітны дзяяч беларускага Адраджэньня.

Дакастрычніцкі пэрыяд Янкі Купалы даў белліту аднаго з самых буйных і супярэчлівых паэтаў і скончыўся не ў кастрычніку 1917, а значна пазьней, у 1930, жахлівым кафкіянскім Verwandlung паэта ў драўлянага жаўнера, Каяна Лупаку. Але ён быў, гэты “дакастрычнік” – і паэт быў таксама.

Цёмен сам, белы вус,
Пядзі дзьве валасы.

Худыя плечы, рукі ў крыві, ногі ў лапцях, сьляпы, глухі. Пагарджаны век. Далей, пра сілу, чытаць ужо няма моцы. Ёсьць за што ўзьненавідзець сябе, і Купалу ў прыдачу. Як сталася, што вершы, прызначаныя быць заклікам да абуджэньня, праграмуюць, наадварот, пажыцьцёвае аўтсайдэрства? Але гэта папрок не паэту, пра гэта трэба спытаць аўтараў школьнай праграмы.

Але асабіста для мяне той, сапраўдны паэт Купала пачынаецца тады, калі ў ягонай творчасьці зьяўляецца цудоўная недагаворанасьць. Уласна кажучы, недагаворанасьцю жыве любая добрая паэзія, і Купала тут не выключэньне. Мае ўлюбёныя вершы Купалы сканчаюцца… нічым.

Яшчэ да перамогі калектывізацыі ў вершах Купалы словы “мы” і “народ” пасьпяхова канкуравалі зь “я”. Найлепшае сьведчаньне таго, што ён рана ўсьвядоміў сябе мэсіям. Тым, каму дазволена трымаць люстэрка, хто мае права і ноччу, і днём “рабіць агледзіны”. Ня толькі падлеткам – усім нам Купала расказаў і паказаў, хто мы. Тое, што Багушэвіч прамовіў калісьці напаўголасу, Купала выкрыкнуў – і яму спадабалася.

Высьветлілася, што мы – беларусы, і нас не адзін мільён. Што мы люнатыкі – бо ўсё робім у сьне: “прачніся”, яшчэ адно папулярнае слова з Купалавага лексыкону, на нас ня дзейнічае. Што ўсім пакінулі спадчыну як спадчыну: каму млын, каму асла, каму ката ў ботах – а нам родную старонку, мову і – увага – вялікую, тоўстую, тлустую, пякучую, як мэдуза, крыўду.

Крыўда – галоўная тэма Купалы. У творах Купалы крыўдзяцца ўсе: беларусы на маскалёў і ляхаў, чалавек на бога, прырода на людзей і людзі на прыроду, бацькі на дзяцей – за тое, што хочуць пазбавіцца крыўды, і дзеці на бацькоў – за тое, што ня хочуць раструшчыць гадзіну. Крыўдзіцца аўтар – бо ня чуюць, не прачынаюцца суайчыньнікі.

Але крыўда – усё ж ня надта творчае пачуцьцё. Творчыя пачуцьці – любоў і нянавісьць. І калі зь любоўю ў Купалы ўсё як мае быць: “Яна і я” (а ня “Мы і яны”!) уражвае сваёй інтымнасьцю, то нянавісьць, сапраўдную гаючую нянавісьць замяняе якраз-такі крыўда. Купала шчыра спрабаваў ненавідзець. Але зноў спрацавала люстэрка, ён сам у ім адбіўся.

Там, дзе крыўды няма – Купала, хутчэй, мяккі рамантык. Абсалютна закансэрваваны ў беларушчыне. Запозьнены беларускі нацыяналізм ня мог існаваць без такога ж запозьненага беларускага рамантызму.

Купала – сапраўдны беларускі нацыяналіст. “Калісь амэрыканцы напісалі на сваім сьцягу несьмяротныя словы: “Амэрыка для амэрыканцаў”. І гэта памагло – сёньня Амэрыка вольная. Павінны і мы пайсьці па яе сьлядах і напісаць агністымі рунамі на сваім сьцягу: “Беларусь…”

…Мне вось асабліва падабаецца, калі ў адсутнасьці патрыятызму мяне папракаюць людзі, якія баяцца гаварыць у Беларусі па-беларуску і гадуюць па-расейску дзяцей. Наўрад ці яны калісьці зразумеюць, што гэта насамрэч значыць:

“Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні…
Я ад вас далёка… Скажуць гэтак людзі…
Але хто заглянуў у чужыя грудзі?”

Верш, які адгукаецца, ня можа не адгукацца. Часам сярод “чужакоў” яна, радзіма, ёсьць большай “ласкай”, чым сярод сваіх, спадары патрыёты.

…Што й казаць, позьні Купала пакінуў неабмежаваныя магчымасьці для інтэрпрэтацыі яго твораў. Прыкмета вялікага паэта – ці гэта ад таго, што паэт сам ня ведаў, чаго хацеў? Спадзяюся, усё ж першае. “Тутэйшыя” на патрэбу паддаюцца якой заўгодна інтэрпрэтацыі.

З артыкула А.Бахарэвіча - Крыўда, праўда і брыда

#мова #супермова #героі #гонар #годна #купала #бахарэвіч #белліт
462 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 19:00:03 ​​“Толькі мы, ды радзіма,
Ды балотны гушчар”.

6 ліпеня 1905 — нарадзіўся Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, вучоны, грамадзкі дзяяч

Пятра Глебку паэтам зрабіла вайна. Звычайны сьмяротны, камуніст-атэіст, былы маладняковец і сьціплы ясенініскі эпігон, які бязь ценю сумневу рымаваў “ціха” і “ліпа”, Нонік, як яго называлі сябры і крэўныя, раптам апынуўся сам-насам перад богам Арэсам і застыў, зачараваны ягонымі жахам і веліччу.

У акупаваным Менску засталася жонка, якая ўладкавалася на нямецкае радыё – сэрца разрывалася, страх еў поедам, і за яе, і за сябе; потым высьветлілася, што ўсё гэта было бліскучым падпольніцкім спэктаклем, Станіслаўскі на службе паўстанцаў. Якая нечуваная ў мірны час інтрыга, якія неймаверныя перапляценьні лёсаў…

Глебка напісаў свой партрэт Вайны – і няхай фарбы ён браў толькі ліцэнзаваныя, афіцыйна дазволеныя, на гэтым палатне знайшлося месца і трагедыі вайны, і яе простай, як стрэл, філязофіі: “забіць ці быць забітым”.

У Глебкі ёсьць верш пра аднаго (не пра войска, не пра батальён, не пра партызанскі атрад, не пра дзяржаўную нарыхтоўку гарматнага мяса) – а пра аднаго, аднаго ва ўсім сьвеце салдата. Наўрад ці Глебка калісьці напісаў бы такое, калі б не вайна, якая раптам усіх зрабіла голымі і роўнымі:

“Мы ўсе памалу прыйдзем к небыцьцю.
Судзі мне, доля, мужнаму памерці.
І прасьпяваць перад вачыма сьмерці
Апошняй песьняю хвалу жыцьцю”.

Здаецца, неблагая кампэнсацыя за пляскатасьць лірыкі і павярхоўнасьць партызанскіх прыпевак. Невядома, куды б завялі Глебку тыя сіманаўска-брукаўскія дарогі, але ён сьвядома вырашыў пайсьці шляхам нармальнага савецкага паэта. Застацца для моцных гэтага сьвету чыстым, як шклянка. Трапіць у вялізарны дом, дзе вокны гараць так прывабна і сьвецяць не згасаючы ні ўдзень, ні ўначы.

Блок даў расейцам “Ноч. Вуліцу. Ліхтар. Аптэку”. Глебка беларусам – “Ноч. Халодную зямлянку. Перастрэлку. Цішыню”. Нам зямлянка замест вуліцы, ліхтар патушаны трапным стрэлам, навокал ціха. Як у аптэцы. І толькі ноч – адна на ўсіх.

З артыкула А.Бахарэвіча - Чысты, як шклянка

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч
501 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 15:00:03 ​​Першы і адзіны баўгарскі беларускамоўны паэт-клясык

6 ліпеня 1851 — нарадзіўся Янка Лучына, беларускі паэт.

У самым пачатку дваццатага стагодзьдзя сябры паэта скінуліся й выдалі ў Пецярбургу зборнік Лучыны “Вязанка”, а каб неяк абысьці забарону царскага ўраду на беларускамоўнае кнігадрукаваньне, пераканалі ўлады ў тым, што кніжка напісаная па-баўгарску. Тады зрабіць гэта было нескладана, няцяжка і цяпер.

На пачатку ХХІ стагодзьдзя ўжо ня ў нейкім там Пецярбургу, а ў менскай кавярні “Грунвальд” (здаецца, назва сама па сабе ўжо мусіць да чагосьці абавязваць) афіцыянт запытаўся ў нас зь Сяргеем Шупам, чаму мы гаворым па-польску – за што быў без ваганьняў пазбаўлены чаявых. Магчыма, ідыёт-афіцыянт быў прамым нашчадкам таго недавучкі-цэнзара, які, уздыхнуўшы, дазволіў сто гадоў таму выхад псэўдабаўгарскай “Вязанкі”. (Ня выключана, што наш афіцыянт таксама зробіць у Беларусі добрую кар’еру і стане ўрэшце якім-небудзь міністрам інфармацыі, будзе стужачкі рэзаць на Лучынавым юбілеі і абдымацца з баўгарскім паслом.)

Кім Янка Лучына намагаўся стаць пры жыцьці, відавочна: беларускім Някрасавым. Усё выкрывае ў ім руплівага някрасаўскага эпігона: тэмы, рымы, ямы і тамтамы, ды яшчэ ўсе гэтыя былінныя завываньні, ды тая самая маштабнасьць задумаў пры мінімуме навыкаў, ды нездаровае пачуцьцё віны, якое перарастае ў звыклы панскі мазахізм. Нават аўдыторыя, якую ўяўляў сабе паэт, магла б гэтаксама спакойна лушчыць семкі перад Някрасавым.

У часы Лучыны ўсё яшчэ модна было лічыцца народнікам і дэмакратам, раз-пораз “зьлівацца з добрай волі” з мужыкамі і “мець на сэрцы путы” – як цяпер айфон. Гэтую моду стварылі не палітыкі, не папы і не пакутнікі – яе стварыла расейская літаратура, запусьціўшы мэханізм бясконцага кланаваньня самой сябе.

Што ж, любая творчасьць пачынаецца з эпігонства. Там, дзе Лучына наважваецца адступіць ад свайго ідэалу, зьяўляецца, хай сабе і нехаця, паэзія.

“Паверма, шчасьце заквітнее на зямлі,
Шумець там жыту, дзе балоты век былі”,
“Паверма шчыра! Шапэнгаўэру назло!”

З артыкула А.Бахарэвіча - Шапэнгаўэру назло

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч
1.1K views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:01:50 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 05-10.07. (Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары) Фэсты і квізы 07.07 - у “Кавярня над Нямігай” Літаратурны квіз 09.07 - Свята «Традыцыйнае Купалле» з гуртом «Гасцінец» 09.07 - Свята традыцыйнай народнай стравы "У Пласток на квасок" …»
08:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:00:06
576 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 11:00:05 ​​Ці стаў бы Шагал Шагалам, каб не нарадзіўся ў Віцебску?

6 ліпеня 1887 году ў Віцебску нарадзіўся Марк Шагал, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў эўрапейскага авангарднага мастацтва XX стагодзьдзя.

Пачатковыя заняткі па маляваньні ён меў у Школе жывапісу і малюнка Юдэля Пэна. У 1907 годзе будучы мастак паехаў у Санкт-Пецярбург. У 1907-1908 гадах вучыўся ў Малявальнай школе Таварыства заахвочваньня мастакоў і малявальных клясах С. Зайдэнбэрга, а ў 1909-1910 — у Прыватнай мастацкай школе Званцавай пад кіраўніцтвам Льва Бакста. Здолеў прадаць калекцыянэру й мэцэнату Максіму Вінавэру дзьве карціны, атрымаў ад яго стыпэндыю на навучаньне ў Парыжы (з 1910).

Перад пачаткам Першае сусьветнае вайны Шагал прыехаў ў Віцебск. У 1918 быў прызначаны камісарам Віцебскага губэрнскага аддзела народнае адукацыі. Стварыў, а пазьней і ўзначаліў Віцебскую народную мастацкую школу.
Да канца жыцьця ў ягонай творчасьці назіраліся «віцебскія» матывы.

Цікавы факт: Марк Шагал пісаў вершы на ідыш, а на беларускую мову іх пераклаў Рыгор Барадулін.

За мяжой той просты факт, што Марк Шагал нарадзіўся ў Беларусі, чамусьці прызнаюць досыць неахвотна... Ідучы на выставу Шагалавых малюнкаў, можна быць пэўным, што слова «Беларусь» не прагучыць ані разу, яго не пабачыш і на тых папяровых пратэзах, якія так шчодра разьвешаныя на сьценах у дапамогу выпадковаму інтэрпрэтатару, ня будзе яго і ў кароткай біяграфіі. Яны Там таксама лічаць, што Мы Тут пачаліся пазьней — прынамсі, значна пазьней за Шагала.

Geboren in Russland — і ніякіх табе дужачак, у якіх зьмясьцілася б неабавязковая, але здольная пацешыць нацыянальнае самалюбства праўда. Хаця, здаецца, усё відавочна і неаспрэчна: 6 ліпеня 1887 году, Віцебск.
Места, дзе палова насельніцтва былі яўрэі. З аднаго боку, сапраўды — якая розьніца, дзе ён нарадзіўся, галоўнае, што мастак харошы, а з другога — ці зрабіўся б.

Шагал Шагалам, калі б ня гэтыя правінцыя, правінцыйнасьць і правіна, уяўная, недарэчная, але зь якой трэба было жыць, калі б ня гэтая іншасьць, яўрэйская, даўно страчаная Беларусь, казку пра якую Шагал распавёў усяму сьвету, ня надта пераймаючыся назвамі, топасам, нацыямі — як і належыць сапраўднаму казачніку. Як мастак Шагал пачаў з таго, што выключыў гравітацыю — высьветлілася, што яна сапраўды замінала бачыць галоўнае, і ня толькі яму. Лунаць над горадам у эпоху першых рэдкіх аэраплянаў — зусім ня тое, што выправіць сваіх герояў угару цяпер: у наш час гэта заўжды азначае падарожжа, у часы маладога Шагала гэта быў сон.

Сон хлопчыка, які расьце. Горад у Шагала заўжды меншы за чалавека — зьяўляецца адчуваньне, што ён зьнікае, гэты задушаны сумётамі і ачмураны акацыяй горад, і зараз выплыве за межы рамы. Аўтару патрэбны толькі яго абрыс, толькі разьвітаньне. Затое людзі займаюць асноўную частку прасторы — і пустаты не застаецца, толькі свабода. Насычаная каханьнем, як паветра кіслародам. Прыйсьці да Шагала, успрыняць, прачытаць яго — падобна да прачынаньня на досьвітку: колеры, гукі, цені, твары, неба ўжо сьвятлее і ўсё гэта неўзабаве скончыцца. І вось тут, у гэтае ціхае імгненьне, у месцы паміж космасам і Віцебскам, можна пабачыць нешта, што бачаць Іншыя.

Паводле А. Бахарэвіча

#мова #supermova #мастацтва #гісторыя #шагал #віцебск
550 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 19:00:04 ​​Займаюся стварэньнем нацыянальнага міфу

5 ліпеня 1965 - нарадзілася Людміла Рублеўская (Менск) - беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка, творы якой перакладзены на расейскую, нямецкую, ангельскую, французкую, балгарскую і іншыя мовы.

Член Саюза пісьменьнікаў Беларусі з 1991 года. Рублеўская аўтар больш трох дзесяткаў кніг паэзіі, прозы, гістарычных эсэ, твораў для дзяцей (“Крокі па старых лесьвіцах”, “Замак месячнага сяйва”, “Старасвецкія міфы горада Б”, “Прыгоды мышкі Пік-Пік”, “Сэрца мармуровага анёла”, “Пярсьцёнак апошняга імператара” і інш).

Людміла Рублеўская адзначае, што ў сваёй творчасьці яна робіць акцэнт на беларускую гісторыю: – Па-ранейшаму займаюся стварэньнем прымальнага нацыянальнага міфу. Гэта значыць вобраза Беларусі, беларускай гісторыі, беларускага нацыянальнага. У гэтым нацыянальным міфе я стараюся прыўнесьці тры асноўныя складнікі: Беларусь рыцарскай эпохі, ВКЛ, Беларусь інсургенцкая – 19-ае стагоддзе паўстаньне, пакаленьне беларускіх пісьменнікаў, знішчанае 30-ых гадоў, пра якое дасюль, мала вядома.

Людміла Рублеўская праз мастацкія сродкі ўздымае сацыяльныя і нацыянальныя тэмы, сярод якіх праблема ўжываньня беларускай мовы, нацыянальнай годнасьці, палітычных рэпрэсій у савецкія часы, вінішчэньня інтэлегенцыі ды так далей. Больш па спасылцы.

Паводле раману Людмілы Рублеўскай «Авантуры Пранціша Вырвіча» «Беларусьфільм» зьняў стужку, але ў 2021 годзе паказ фільму адмяніўся.

Творы Людмілы Рублеўскай можна пачытаць на камунікаце

Зноў Багемская Камора
Шле свой допіс Фердынанду:
«Пан Францыск, садоўнік новы,
Завіхаецца не надта.

Трэба гнаць яго без жалю
Ці рабіць як след прымусіць.
Лайдака сюды прыслалі
Нам з якойсьці Белай Русі!»...


Скарына ў Празе - Людміла Рублеўская

#мова #supermova #пісьменьніца #творы #рублеўская
546 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-05 17:00:05 Моўная Афіша 05-10.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Фэсты і квізы
07.07
- у “Кавярня над Нямігай” Літаратурны квіз
09.07 - Свята «Традыцыйнае Купалле» з гуртом «Гасцінец»
09.07 - Свята традыцыйнай народнай стравы "У Пласток на квасок"

Вандроўкі і экскурсіі
05.07
- "Шпацыр па пасёлку 10 цагельні" з Наталляй Голубевай.
06.07 - шпацыр ПА КАШАРСКАЙ ДА ЛЯХАЎКІ
08.07 - шпацыр "Парк Горкага"
09.07 - шпацыр СТАРЫ МЕНСКІ НЭКРОПАЛЬ: ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ
09.07 - шпацыр "Чароўны Лагойск"

Анлайн-мерапрыемствы:
12.07 - Лекцыя Надзеі Нортан — прэзідэнткі Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы. Як стварыць сваю Беларусь у Амерыцы?
- гутаркі Вольнай мовы
- Мультверш "Дом пад сталом"

Выставы, канцэрты і імпрэзы
07.07
- куратарская экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”.
07.07 - адкрыццё выставачнага праекта Беларускага саюза мастакоў “Альгерд Малішэўскі. "Эпоха”
07.07 - канцэрт арганнай музыкі ў Сафійскім Сабору ў Полацку

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
Увага! Дапамагаем сваім. Яўген Бандарчык, які зрабіў дзясяткі крутых беларускіх спраў. Цяпер патрэбна крыху дапамога Яўгену
Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?
Падкаст Хто ты гэткі? Выпуск пяты: Так хто наш бацька?
Лекцыі пра беларускую культуру wir.by
Серж Мінскевіч «Пра Дыназаўра, які хацеў стаць касманаўтам»
Iван Кірчук у студыі Пачаўся магічны працэс запісу новага альбому “Дарожка” Больш даведацца пра праект

#supermova #мова #афіша
494 views14:00
Адкрыць / каментаваць