Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2022-07-05 13:11:45 ​​Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!

5 ліпеня 1969 году на месцы спаленай фашыстамі вёскі Хатынь у Лагойскім раёне быў адкрыты мемарыяльны комплекс. Хатынь стала сымбалем масавага зьнішчэньня нацыстамі мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі усяго былога СССР.

Журналіст Сяргей Дубавец:

“Чаму менавіта Хатынь абралі спачатку фашысты, а пасьля - савецкая прапаганда?

Па-першае, перад тым, як вёску спаліў карны ўкраінскі батальён, недалёка адсюль партызаны забілі нейкага фашыстоўскага чына. У адпаведнасьці з прынцыпам калектыўнага пакараньня 149 жыхароў вёскі былі расстраляныя або спаленыя жыўцом за магчымае аказаньне жыхарамі вёскі дапамогі савецкім партызанам. Цяпер мы ведаем, што такі правакацыйны характар насіў увесь праславуты партызанскі рух, кіраваны з Крамля. Нідзе ў іншых краінах не было такой шырокай партызанкі, як у нас.

Па-другое, справа ў сугучнасьці, у гульні словаў: Хатынь - Катынь. Катынь - месца на Смаленшчыне, дзе напярэдадні вайны чэкісты расстрэльвалі палонных афіцэраў польскага войска. Сугучнасьць дазваляла савецкай прапагандзе затуліць факт сталінскага генацыду фактам генацыду фашыстоўскага».

З дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі 56-гадовы вясковы каваль Ёсіф Ёсіфавіч Камінскі (1887—1973). Зь ягоных словаў, абгарэлы і паранены, ён прыйшоў у прытомнасьць толькі позна ўначы, калі аддзелы нацыстаў пакінулі вёску. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго сына Адама. Хлопчык быў сьмяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Ёсіф Камінскі з сынам Адамам паслужылі прататыпамі знакамітага помніку ў мэмарыяльным комплексе.

Аднаму з тых, хто выжыў, жыхару Хатыні Антону Бараноўскаму 22 сакавіка 1943 году было 12 гадоў. Ён ніколі не хаваў праўду пра падзеі ў Хатыні, адкрыта пра гэта казаў, ведаў імёны многіх паліцаяў, якія спальвалі людзей. У сьнежні 1969 году — праз 5 месяцаў пасьля адкрыцьця мэмарыяльнага комплексу — Антон загінуў пры нявысьветленых абставінах.

Мэмарыяльны архітэктурна-скульптурны комплекс плошчай 50 гектараў месьціцца на месцы Хатыні, паўтараючы пляніроўку былога селішча, улучаючы Могілкі вёсак, плошчу Памяці, Сьцяну Жалобы і Дрэва жыцьця. У цэнтры кампазыцыі мэмарыялу знаходзіцца шасьцімэтровая бронзавая скульптура «Няскораны чалавек» зь мёртвым дзіцём на руках. Побач злучаныя гранітныя пліты, што сымбалізуюць дах адрыны, у якой былі спаленыя жыхары вёскі. На брацкай магіле зь белага мармуру — Вянок памяці. На ім — наказ загінулых жывым:

Людзі добрыя, памятайце:
Любілі мы жыцьцё, і Радзіму, і вас, дарагія.
Мы згарэлі жывымі ў агні.
Наша просьба да ўсіх:
Хай жалоба і смутак абярнуцца ў мужнасьць вашу і сілу,
Каб змаглі вы зацьвердзіць навечна мір і спакой на зямлі.
Каб ад сёньня нідзе і ніколі ў віхуры пажараў жыцьцё не канала!

Сяргей Дубавец:

«У часе перастройкі Хатынь паступова перабралася ў шэраг новых сымбаляў беларускай трагедыі ХХ стагодзьдзя і заняла сваё месца паміж Курапатамі й Чарнобылем. Што да паспалітага народу, дык ён застаўся да гэтых сымбаляў абыякавым.

Памятаю, у Менску дваццацігадовае даўніны такую сцэну. Жанчына, магчыма, прыежджая, разам зь дзіцём доўга разглядала значкі ў кіёску саюздруку. Нарэшце яна сказала: «Мне, пожалуйста, два значка - колокольчик и машинку». «Які калакольчык?» - пытаецца кіяскёр. «Да вон тот, где Хатынь напісано».

#мова #supermova #гісторыя #хатынь
545 views10:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-04 21:21:11
Беларускія ягады — цуд! І смачныя, і лагічныя.

Падрыхтавалі карткі, з якімі будзе прасцей запомніць назвы гэтых ласункаў
519 views18:21
Адкрыць / каментаваць
2022-06-24 13:00:05 ​​Найлепшае месца для пераправы

24 чэрвеня 1812 Напалеон пераходзіць Нёман.

На досьвітку 24 чэрвеня 1812 году малады слуга Напалеона І Банапарта, сагнуўшыся ў тры пагібелі, працуе падстаўкай для вялікай падзорнай трубы імпэратара. Хлопец не хавае свайго гонару, што менавіта ягоная сьпіна абраная ў гэты дзень непераможным палкаводцам, які, стоячы на беразе Нёмана, моўчкі разглядвае сваё Вялікае войска. Сьпіна слугі раз-пораз падрыгвае, і Напалеону ў гэтыя імгненьні здаецца, што зямля сыходзіць з-пад ног.

«Не трасіся», — загадвае ён нарэшце змрочна, і хлопец замірае. Чуваць толькі, як цячэ вада, як стракочуць па-беларуску конікі, як шапоча па-літоўску чарот і як іржуць на ўсіх мовах Эўропы неспакойныя коні. Тысячы, дзясяткі тысячаў коней.

Некалькі хвілін таму Напалеон аддаў каманду аб пераправе на той, «расейскі» бераг. Вялікае ўварваньне пачалося. Галоўныя сілы Напалеона разгортваюцца двума вялізнымі эшалёнамі. Чатырыста сорак тысяч салдатаў пад камандаваньнем брата імпэратара Жэрома, Эжэна Багарнэ і самога Напалеона рушаць наперад. У тыле застаюцца яшчэ сто семдзесят тысяч жаўнераў. У Вялікім войску шмат нацыянальных карпусоў з краін, падуладных Банапарту або залежных ад яго, а таксама польскі корпус маршала Панятоўскага. Плян Напалеона просты, высакародны і дагэтуль актуальны: Расеяў мусіць быць шмат. Чым болей, тым лепей.

Напалеону патрэбныя васалы, Маскву ён думае ўзяць у 1813-м, Пецярбург — у 1814-м. Мясцовым прыхільнікам імпэратара патрэбная воля. Гісторыя праплывае міма, як рака. А рака дае толькі адзін шанец. Расейскі клясык Леў Талстой, які пазьней змарнуе столькі часу і паперы на тое, каб зладзіць сэанс сьпірытычнай сувязі з імпэратарам, апісвае пераправу як нейкую амаль экстатычную дзею, скокі пры вогнішчы з салодкім пахам бессэнсоўнай сьмерці: польскія ўланы, апантаныя любоўю да імпэратара і прагай помсты, тонуць дзясяткамі ў цёплай нёманскай вадзе, а Банапарт асыпае тапельцаў ордэнамі Ганаровага легіёну.

Хто ведае, можа, так, яно і было. Безьлімітны сьпірытычны сэанс дае досыць прасторы для ўяўленьня. Але гэта калі глядзець зь іншага берага — зь Пецярбургу. На нёманскіх берагах нікому не прыйшло б у галаву назваць пераправу празь Нёман нейкай там «Айчыннай вайной». Добра вядома, што Расейская Айчына для расейцаў — панятак умоўны і знаходзіцца гэтая загадкавая тэрыторыя почасту там, дзе ніякімі расейцамі ніколі ня пахла.

Цар Аляксандар увечары 24 чэрвеня танцуе на балі ў генэрала Бэнігсэна, у Вільні. У самы разгар скокаў у залі зьяўляецца нейкі афіцэр і таропка крочыць проста да цара, уручае тэрміновую дэпэшу. Цар чытае, і ён, здаецца, усьцешаны і расхваляваны. Румянец на шчоках робіцца яшчэ мацнейшы. «Ну-с, паваюем», — кажа ён разгублена, з дурнаватай усьмешкай. Даставайце маіх салдацікаў.

Бо чужых войнаў не бывае ж, скажы, дзядзя?

Каляндар Бахарэвіча - Найлепшае месца для пераправы

#мова #supermova #напалеон #бахарэвіч #гісторыя
161 viewsedited  10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 22:01:43
Як заставацца беларусам

Але самае проста і самае важнае, проста размаўляйце па-беларуску.

Вельмі часта мы нават не ўяўляем наколькі магутны гэты інструмэнт, але гэта вельмі добра ўсьведамляюць тыя, каб беларусаў не было як народа.

Таму яны спрабуюць усялякімі шляхамі зьнішчыць беларускую мову.

Без мовы пераўтварыць беларусаў у рускіх вельмі лёгка. Так у савецкім саюзе пачалі зьнікаць цэлыя народы...

Відэа:



Тэкст: https://svaboda.global.ssl.fastly.net/a/31897882.html
347 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 17:00:05 ​​Першы палітвязень Беларусі,
філёзаф і гуманіст ад палітыкі

23 чэрвеня 1938 — нарадзіўся Юры Хадыка, беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. Доктар фізыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976).

Аўтар каля 150 навуковых працаў па фізыцы і каля 200 навукова-тэхнічных справаздачаў, а таксама каля 30 публікацый па гісторыі беларускага мастацтва.

У 1979 годзе адкрыў у Акадэміі навук Музэй старабеларускай культуры.

Быў намесьнікам старшыні Беларускага народнага фронту, сябрам назіральнай рады Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Доктар фізыка-матэматычных навук, прафэсар Юры Хадыка – адзін зь першых актывістаў дэмакратычнага руху, хто мог надоўга трапіць за краты як адзін зь першых беларускіх палітвязьняў.

Ігар Карней - Адзін дзень палітвязьня Юрыя Хадыкі

І свята не свята калі сэрца за кратамі
І сонца не свеціць, калі ўсе вінаватыя
Я бачу надзею насупраць адкрытых вачэй

NAVIBAND - СУМНАЕ СВЯТА

#мова #супермова #гонар #годна
331 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:57:02
329 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-23 11:57:02 ​​Сваімі карцінамі сьцьвярджаў: беларусы — адметны народ з уласнай гісторыяй, мовай, традыцыямі

Шмат талентаў нарадзіліся на Беларушчыне ў неспрыяльныя для яе часы. алі разгараліся вызвольныя паўстанні, мастакі мянялі пэндзлі і алоўкі на стрэльбы і шаблі, за што ўлады разлічваліся з імі турэмным зняволеннем і высылкамі ў Сібір. Глыбока перажываючы становішча Радзімы, ператворанай у расейскую калёнію, яны назаўсёды былі тут – думкамі, сэрцам, творчасьцю.

23 чэрвеня 1777 году нарадзіўся Язэп Аляшкевіч, беларускі і польскі мастак, партрэтны жывапісец, аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя й міталягічныя сюжэты. Ён скончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага унівэрсытэту, удасканальваў майстэрства ў Дрэздэне й Парыжы.

Сваім сябрам Аляшкевіча абрала Акадэмія мастацтваў у Пецярбурзе. Жывучы ў сталіцы імперыі, ён меў шмат замоваў, ды ніколі не парываў сувязі з Айчынай.

Аляшкевіч часта й надоўга выязджаў у беларускія губерні. Спыняючыся ў маёнтках сяброў, ён абавязкова маляваў партрэты гаспадароў. На жаль, амаль усе тыя творы, раськіданыя па шляхецкіх сядзібах, загінулі.

Да нас, на шчасьце, дайшлі партрэты кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, палітыка Адама Чартарыйскага, вучонага Марціна Пачобута-Адляніцкага. У Пецярбурзе Аляшкевіч часта сустракаўся з Адамам Міцкевічам і намаляваў ягоны цудоўны партрэт, на якім паэт паказаны ў хвіліны творчага роздуму.

#мова #supermova #мастацтва #аляшкевіч
318 views08:57
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 19:01:40
Прэзентацыя вынікаў сацапытання ў Беларускім Моладзевым Хабе

Група беларускіх сацыёлагаў правяла апытанне грамадскага меркавання беларусаў у Польшчы па шэрагу актуальных пытанняў.

Мы рады запрасіць вас на прэзентацыю вынікаў, якая адбудзецца 23 чэрвеня а 16:15 у Беларускім Моладзевым Хабе па адрасе пл. Konstytucji 6 у Варшаве.

Рэгістрацыя на мерапрыемства па спасылцы.
295 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 16:07:57 Вайна для Беларусі пачалася не 22 чэрвеня 1941 года.

Ігар Мельнікаў адзначае, што «доўгі час у савецкай і беларускай гісторыяграфіі, а таксама грамадзкай сьвядомасьці існавала стэрэатыпнае думка пра тое, што Другая сусьветная вайна пачалася для Беларусі ў чэрвені 1941 году — маўляў, да гэтага моманту жыхары БССР жылі мірным жыцьцём, ня ведалі, што такое бамбёжкі, голад і разбурэньні, а ўсё іншае адбывалася за межамі Беларусі».

1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, у складзе якой тады былі Віленскае, Навагрудзкае, Беластоцкае і Палескае ваяводзтвы — там жылі беларусы, шмат зь іх трапілі ў шэрагі Польскага войска, Корпусу аховы памежжа ды іншых фармаваньняў, якія першымі пачалі ўзброенае супрацьстаяньне нацыстам. Саветы тым часам перадавалі па радыё словы «Я Мінск», каб зрабіць лягчэйшай працу пілётаў Люфтвафэ, якія бамбілі заходнебеларускія гарады.

17 верасьня СССР, паводле дамоўленасьці з нацысцкай Нямеччынай аб падзеле Польшчы, увёў войскі ва ўсходнія раёны Польшчы. Мельнікаў сьцьвярджае, што, нягледзячы на «пераможныя рэляцыі савецкіх штабістаў і журналістаў», тая «міратворчая апэрацыя» стала «цяжкім выпрабаваньнем для Чырвонай Арміі». На мяжы адбываліся «жорсткія баі паміж польскімі вартавымі мяжы з Корпусу аховы памежжа і савецкімі войскамі».

Ігар Мельнікаў - Вайна для Беларусі пачалася не ў 1941 годзе

Глядзіце цыкл відэа-лекцый - «Шлях да Беларусі» Ігара Мельнікава

22 чэрвеня 1898 - нарадзіўся Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік, чыя ваенная проза вядомая ўсяму сьвету.

Чытайце па-беларуску - Тры таварышы, Эрых Марыя Рэмарк

“...гісторыяй пра зямлю, на якую прыходзяць чужыя людзі з чужымі ідэаламі, памкненнямі і мэтамі...
І няма выйсця на гэтай чужой для цябе вайне.” - Ганна Севярынец. “Дзень Святого Патрыка”.

Гілля калин похилилося
Мама, кому ж ми молилися?
Скільки іще забере вона
Твоїх дітей, не твоя війна?

Океан Ельзи - Не твоя війна

#мова #supermova #гісторыя #вайна
420 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2022-06-22 13:00:04 ​​Усе дарогі вядуць у Беларусь

Упершыню ягонае імя зьявілася на старонках беларускага друку ў 1908 годзе, калі ён – сын фельчара чыгуначнага шпіталя ў Берасьці – разам зь іншымі беларусамі – студэнтамі Санкт-Пецярбурскага унівэрсытэту - вітаў газэту “Наша Ніва” і падтрымаў працу, якую вядзе рэдакцыя. Празь некаторы час ён становіцца яскравым дзеячом беларускага руху, выдатным палітычным мысьляром.

22 чэрвеня 1888 году – дзень народзінаў Аляксандра Цьвікевіча, гісторыка, юрыста, філёзафа і публіцыста.

Падчас Першай сусьветнай вайны спадар Цьвікевіч узначаліў мясцовае аддзяленьне Камітэту дапамогі пацярпелым ад вайны ў Туле. Пазьней ён стаў кіраўніком Беларускай Народнай Грамады – уплывовай грамадзка-палітычнай, культурна-асьветнай і дабрачыннай арганізацыі. У 1917 годзе Аляксандр Цьвікевіч заняў пасаду у Цэнтральнай Радзе беларускіх арганізацый, а праз паўгады стаў сакратаром Усебеларускага Зьезду.

Ён шмат працаваў як дыплямат: удзельнічаў у мірных перамовах паміж Нямеччынай з саюзьнікамі і бальшавіцкім урадам Расеі, быў старшынёй дэлегацыі у справах зьнешніх перамоваў у Кіеве – там яму належала весьці перамовы аб прызнаньні БНР Украінай. Аляксандр Цьвікевіч езьдзіў у Вену й Прагу – свой візыт у чэскую сталіцу ён выкарыстаў для наладжваньня сувязяў паміж БНР і Чэхаславакіяй, а таксама жыцьця беларускай дыяспары.

У 1920 годзе Цьвікевіч стаў паслом БНР у Латвіі, праз тры гады заняў пасаду старшыні Рады Міністраў.

У БССР Цьвікевіч працаваў у Таварыстве культурных сувязяў з замежжам і ў Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа, але асноўным месцам яго працы быў Інстытут беларускае культуры, дзе зь вясны 1926 ён быў вучоным сакратаром. Тут ён друкуе сваю галоўную працу – “Западноруссизм: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ ст.”. Хутка выйшлі кнігі “Адраджэньне Беларусі і Польшча”, “Вялікае апрашчэньне ці вялікае ўдасканаленьне”, артыкулы “Усе дарогі вядуць у Беларусь”, “Да пытаньня аб незалежнасьці”.

Адразу пасьля выхаду ў сьвет публікацыі Цьвікевіча былі забароненыя для распаўсюду, тыраж кніг канфіскаваны. 14 ліпеня 1930 году “органы” арыштавалі аўтара. Аляксандр Цьвікевіч атрымаў 5 гадоў ссылкі па справе “Саюзу вызваленьня Беларусі”.

Апынуўшыся паміж жорнамі рэпрэсій, ён ужо ня здолеў выбрацца: у 1935 годзе атрымаў новы тэрмін, а праз два гады – 17 сьнежня 1937 году лёс Аляксандра Цьвікевіча быў вырашаны канчаткова. Жыцьцё яшчэ аднаго яскравага, апантанага беларуса прымусова абарвалася.

Любіць Беларусь можна толькі выключнай любоўю. Гэта асабліва павінен уразумець той інтэлігент, які кажа, што любоў да Беларусі можна «совместить» з любоўю да Расеі ці да Польшчы. Няпраўда - гэта фарысэйства, ілжа! Ілжа прад самім сабой. Як у чалавека ёсьць адна маці, так у яго ёсьць толькі адна бацькаўшчына! Любіць можна ці Беларусь, ці Расею, ці Польшчу.

У наш час, калі інтэлігенцыя ня йдзе ў рух галоўным чынам з-за мовы, найлепшым доказам яе рашымасьці і здольнасьці да чыннага ўдзелу будзе той дзень, калі яна загаманіць сярод сваей грамады на беларускай мове. Мы разумеем - гэта ня так лёгка зрабіць. Але падобны індывідуальны ўчынак павінен быць перароблены абавязкова; бязь яго Беларусь не дабудзе сапраўднага сына.

Аляксандр Цьвікевіч, 1925 год.

#мова #supermova #гісторыя #героі #бнр #цьвікевіч
205 views10:00
Адкрыць / каментаваць