Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2022-07-11 19:01:34
Прызнавайцеся, колькі песень праспявалі?

Так пяшчотна нагадваем пра магчымасць дадаць беларускую мову ў Spotify.
232 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 15:00:06 ​​Стрэл у галаву за тое, што любіў Беларусь і верыў у бога. Ксёндз, які забіў сябе сам

Ці можа сьвятар скончыць жыцьцё самагубствам, ведаючы, што ягоная душа ніколі не пазбавіцца страшэннага граха? Можа. Калі любоў да радзімы і матчынай мовы, прага да справядлівасьці і праўды пераважвае думкі пра верагоднае пекла па-за сьмерцю. А яшчэ калі жыцьцё ў пекле на зямлі становіцца немагчымым.

11 ліпеня 1885 году
ў Мядзельскім раёне нарадзіўся Францішак Рамейка, каталіцкі сьвятар-адраджэнец, беларускі грамадзкі дзяяч.

Ксёндз Рамейка спачатку служыў у Вільні і Іўі, а потым яго перавялі ў беларускую вёску Шарашова, што ў 20 км ад Пружанаў. У 1863 годзе мястэчка без бою здалося паўстанцам Каліноўскага. Помста царскіх карнікаў была імгненнай і жудаснай: усю дарогу ад Шарашова да бліжэйшых Купічаў абсталявалі шыбеніцамі з закатаванымі, а потым павешанымі паўстанцамі. І забаранілі іх здымаць. Ксёндз Рамейка, нашчадак тых самых паўстанцаў, у бліжэйшым Вялікім Сяле пачаў размаўляць па-беларуску, адчыняць беларускія школы й прытулкі, зьбіраць беларускі хор.

Ён выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў набажэнствах. У 1925 годзе сярод іншых беларускіх сьвятароў падпісаў мэмарандум да Канфэрэнцыі польскіх біскупаў, які патрабаваў увядзеньня выкладаньня беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў духоўных сэмінарыях.

Падчас служэньня Францішак займаўся будаўніцтвам мясцовага мураванага касьцёлу сьв. Аляксея, якое было скончана ў 1912 годзе.

У “Нашай Ніве” выйшла паведамленьне: “У самым мястэчку Сяльцы есьць дзьве царквы (адна новая і адна старая, уніяцкая) і будуецца цяпер пекны касьцёл у стылю готыка-раманскім. Будуе гэты касьцёл малады ксёндз, Р., шчыры беларус”. Ксёндз падтрымліваў грашыма выданьне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газэтаў, займаўся распаўсюдам беларускіх друкаваных выданьняў.

Уявіце, колькі зьдзекаў давялося перажыць “шчыраму беларусу”. Расейскія чарнасоценцы, польская касьцёльная іерархія, нямецкія акупанты Першай сусьветнай, забіты, застрашаны беларускі народ...

Быў такі выпадак. Аднойчы маланка ўдарыла ў касьцёл, прабіла сьцяну ды апаліла арган. Аглядаючы апаленую расколіну, людзі шапталіся, маўляў, нябесная кара, бо на хорах сьпяваюць па-беларуску.

Францішака Рамейку пазбавілі права займацца душпастырскай дзейнасьцю – гэта не магло не адбіцца на ягоным псыхічным стане, бо нават самай моцнай цярплівасьці нарэшце прыходзіць канец. Да якой ступені зьнемажэньня можа дайсьці сьвятар, каб забіць сябе?

16 чэрвеня 1931 году ён прыехаў у Вільню – у госьці да Адама Станкевіча. Яго папрасілі пачакаць у пакоі. Ксёндз Рамейка чакаў доўга. Потым дастаў пісталет, сеў, напісаў запіску, дзе папарасіў прабачэньня за свой учынак, і застрэліўся.

Ксяндза Гадлеўскага расстралялі гестапаўцы. Адама Станкевіча згнаілі ў ГУЛАГу. Францішак Рамейка вырашыў свой лёс сам.

Мы ня ведаем, дзе зараз ксёндз Францішак – на небе, у пекле ці ў чыстцы. Хочацца верыць, што шчырая, сардэчная падзяка ягоных прыхільнікаў за любоў да Беларушчыны, роднай мовы, за дзейнасьць насуперак страху перад бязглуздымі катамі, дапаможа аблягчыць тое, што яму наканавана.

#мова #supermova #героі #гісторыя #рамейка
208 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-11 11:00:06 ​​ Турысты зь Піцера

10 ліпеня 1705 году расейскі цар Пётар І, які ваяваў са швэдамі і таму знаходзіўся ў Полацку зь неафіцыйным несяброўскім візытам, адзначыў свае імяніны.
Назаўтра, 11 ліпеня, ён прачнуўся, паспрабаваў прамовіць слова «достопрімечательності» і ня здолеў.

...Неўзабаве цар з набліжанымі ўвайшлі ў сабор сьвятой Сафіі. Пётар, не азіраючыся па баках, рушыў да алтара. Гісторыкі лічаць, што манарх-рэфарматар хацеў там аблягчыцца. Звычайная, калі падумаць, фізіялягічная патрэба. Для душы і цела. Аднак шлях цару моўчкі загарадзілі некалькі манахаў. Пётар спыніўся.

«Но-но», — сказаў ён прымірэнча. — «А яшчэ лічыце сябе эўрапейцамі. А нас ардой азіяцкай. Не даюць пасцаць чалавеку. Да таго ж госьцю, які проста захацеў зірнуць на гэтыя... дыстпрстр...»

«Што за морда, пытаюся?» — крыкнуў цар. І тады адзін з манахаў зірнуў проста ў пахмельныя вочы цара і спакойна адказаў:
«А гэта сьвяты пакутнік Ясафат Кунцэвіч, якога забілі праваслаўныя ератыкі».

Паводле гістарычных крыніцаў, у той дзень цар уласнаручна забіў вікарыя Зайкоўскага, Меншыкаў — айца Кнышэвіча, пасеклі шаблямі закрыстыяна Кандратовіча, казаньніка Калбячынскага, айца Кізікоўскага і брата Анкудовіча. Некаторых іншых уніятаў з сафійскага храму забілі на другі дзень.

Ёсьць і іншыя вэрсіі таго, што адбылося ў Сафіі тым ліпеньскім днём... Так ці інакш, уніяцкія манастыры былі пасьля гэтага зачыненыя, а сам храм Пётар загадаў перарабіць у склад пораху і амуніцыі. Празь пяць гадоў расейцы яго ўзарвуць.

А яшчэ праз трыста гадоў цара Пятра на гэтых абшарах хто-ніхто ўсё яшчэ будзе па звычцы называць «нашым», «геніяльным», «пэрсанажам айчыннай гісторыі». Дом, дзе ён п’янстваваў у Полацку, рэканструююць. І будуць дзякаваць яму за Новы год — які ў Беларусі нібыта ўвёў менавіта той «імяніньнік» (што хлусьня і няпраўда).

А дом, дзе ён п'янстваваў, не толькі рэканструявалі, а й дошку навесілі, дзе запісана пра тое, што ён тут быў. Во, што адбываецца з народам, у якога адбілі нацыянальную памяць і годнасьць. А многія з гэтага народу дагэтуль ня хочуць прасынацца, бо адсутнасьць памяці й годнасьці спаць не перашкаджае, ды й ня трэба пра праблемы думаць. - Зоська (Ліда) 11,07,2013 08:53

Гэныя манахі выбралі хрысьціянскую веру перад абліччам азіяцкае зяпы. Тым яны сталіся падобнымі да першых хрысьціянаў, што выбіралі веру перад абліччам зяпаў ільвіных. Беларусу варта мець іх за прыклад. - cioma 11,07,2013 22:51

Каляндар Бахарэвіча - Турысты зь Піцера

#мова #supermova #каляндар #бахарэвіч #годна #ганьба
223 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 19:01:50
За апошнюю тысячу гадоў беларусы ваявалі з расейцамі як мінімум 100 год. Многія з гэтых войнаў былі страшнейшыя за ІІ сусветную, а агулам нам вядома пра дзясяткі войнаў з усходнім суседам.

Толькі ў адной зь іх, у XVII стагоддзі, Беларусь страціла палову насельніцтва, а большасьць гарадоў і вёсак былі зруйнаваныя. Але і нашыя войскі былі не анёлы - палілі Маскву як запалкі, а расейскі цар, каб захаваць жыццё, станавіўся на калені перад валадаром Рэчы Паспалітай.

Традыцыйна беларускія землі былі слаба звязаныя з старажытным цэнтрам усходніх славянаў Кіевам. Наша гісторыя зусім не пра гэта. Менавіта Вялікае Княства Літоўскае было айчынай беларусаў ажно да падзелаў напрыканцы ажно XVIII стагоддзя. І ўсе гэтыя пяцьсот гадоў галоўным ворагам нашай дзяржавы была Масква.

Відэа пра гэта тут:

223 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 15:00:06 ​​Мы беларусы ГОДНЫЯ людзі

10 ліпеня 1895 - нарадзіўся Павел Сухі, авіяканструктар беларускага паходжання (г. Глыбокае)

Бацька Паўла, Восіп Андрэевіч Сухі, сялянстваў разам з бацькам. Выявіў у дзяцінстве выдатныя здольнасці. На грошы, сабраныя аднавяскоўцамі "усім светам", - атрымаў адукацыю ў настаўніцкай семінарыі. Затым працаваў настаўнікам у роднай вёсцы

Павел Сухі - аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Канструкцыі яго самалётаў адрозніваюцца ўвядзеннем розных тэхнічных навінак, упершыню ўжытых у савецкім самалётабудаванні.

Авіяканструктар А. К. Антонаў называў яго «квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі». На самалётах канструкцыі П. В. Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту.

10 ліпеня 1942 - нарадзіўся Пятро Клімук, беларускі касманаўт (в. Камароўка, Брэсцкі раён)

Быў у космасе 3 разы. Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» 18—26 сьнежня 1973 году. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

Ці беларусы насамрэч мірныя людзі - Разьбіраемся з гісторыкам Краўцэвічам

#мова #supermova #каляндар
352 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 11:00:06
219 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 11:00:06 ​​Маляваў “зусім ня тое” і марыў, каб беларусы жылі вольным жыцьцём

Як вы ўяўляеце сабе вобраз Каліноўскага? Упэўнены, што адразу згадваецца постаць паўстанца, дзе ён гутарыць з паплечнікамі, або разам з Валерам Урублеўскім робіць агляд іх шэрагаў. Менавіта так бачыў яго мастак Пётра Сергіевіч – ягонаму пэндзалю належаць вядомыя хрэстаматыйныя палотны.

Беларускі жывапісец, графік, мастак-манумэнталіст нарадзіўся 10 ліпеня 1900 году у вёсцы Стаўрова Браслаўскага раёну. Большасьць часу Пётра Сергіевіч пражыў у Вільні – паветра гэтага гораду зрабіла адной зь ягоных галоўных тэмаў гісторыю. “Усяслаў Полацкі”, “Скарына ў друкарні”, “Арышт Паўлюка Багрыма”... У 1920-30 гады мастак стварае манумэнтальныя поліхромныя размалёўкі ў касьцёлах Горадні, Смаргоні, Солаў, Поразава, Жодзішкаў, Салечнікаў.

“Вечна я з сваіх прац не задаволены, так мучаюся, ад зары да зары малюю, не хапае мне часу паесьці... Нявольнік я вечнага хараства, не спачну да сьмерці... Пастанавіў нікому не гаварыць, як мне жывецца — цяжка ці добра... Пастанавіў не маляваць на замову... Ідзі за голасам душы сваёй. Гэта ёсьць твой закон. Што лепшага можа быць для душы чалавека, як вольнасьць?..”.

Творчасьці Сергіевіча ўласьцівыя вобразнасьць, эмацыйнасьць, цікавасьць да самабытнасьці беларускай народнай культуры. Некалькі паваенных дзесяцігодзьдзяў віленская майстэрня Сергіевіча была месцам паломніцтва беларускіх мастакоў.

Менскае ж начальства ад мастацтва, пачуўшы імя Сергіевіча, пачынала нэрвавацца: “малюе не зусім тое”. Жывому клясыку, творчая спадчына якога складала 600 палотнаў, дазволілі ў беларускай сталіцы ўсяго дзьве пэрсанальныя выставы. Выступаючы на адной зь іх, прысьвечанай ягонаму 75-годзьдзю, мастак сказаў пра сваю запаветную мару — “каб народ беларускі жыў вольным жыцьцём, тварыў сваю культуру і вызнаваў адзінага Бога”.

#мова #supermova #культура #мастацтва #сергіевіч
205 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 21:00:16
Напой ў сьпёку і холад, адна асалода - кампот агрэставы.

Рэцэпт "Кампот агрэставы", складзены Кінгай Парузэль.

Час гатаваньня: 40-50 хвілінаў.

Складнікі:
• агрэст - 1,5 кг.
• ксіліт або цукар - 4 сталовыя лыжкі
• вада - 2 л.
• лісьця мяты

Працэс гатаваньня:

Крок 1-ы: Рыхтуйма інгрэдыенты.
Агрэст вымыць і перакласьці ў вялікую рондаль. Дадайма дзясятак лісточкаў мяты. Усё залівайма халоднай вадой. Дадайма ксіліт або цукар.

Крок 2-і: Гатуйма кампот.
Кіпяцім, памяншайма агонь і варым 40 хвілін. Кампот астуджайма.

Крок 3-і: Падавайма кампот агрэставы.
Кампот можна падаваць гарачым і халодным.

Смачнага напоя!

#Напой #Рэцэпты
#Беларуская_мова #Lidl
300 views18:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 17:00:11 ​​ Рэальна круты беларус

9 ліпеня 1986 — нарадзіўся Глеб Лабадзенка, беларускі журналіст, паэт і грамадзка-культурны дзяяч.

Запусьціў курсы «Мова нанова» у 2014 годзе й аднайменную перадачу на youtube.

Праз uroki.movananova.by вы можаце аднавіць свае веды беларускай мовы й нават навучыцца "лаяцца" па-беларуску.

Ініцыяваў збор сродкаў помніку Касьцюшку ў Марачоўшчыне й помнікам Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну ва Ўшачах.

Распавядае, што Мова не пакрыўдзіцца, варта толькі паспрабаваць! І з гэтым дапаможа яго франшыза Мова Нанова ў горадах Летувы і Польшчы:
- ў Вільні https://www.instagram.com/movananovavilnia/
- ў Варшаве https://www.instagram.com/movananovavava/
- ў Беластоку https://www.instagram.com/movananovabelastok/
- ва Ўроцлаве https://www.instagram.com/movananovauro/
- у Сопаце https://t.me/sbp_pomorze/953

Сапраўдны герой, які рухае беларускую мову, культуру й гісторыю ў масы, каб беларусы адчулі гонар за сваю спадчыну й трымаліся годна ў любых абставінах!

Заснаваў сядзібу-музэй "Стары Менск", у якім распавядае, што беларусы рэальна крутыя. Ці пілі вы некалі каву з філіжанкі ХІ стагоддзя? у музеі Стары Менск і не такое магчыма!

Ад 6 ліпеня стартавалі новыя раскопкі ў Старым Менску!
Працягнуцца працы на месцы гандлёвай плошчы Х-ХІ стагоддзя, знойдзенай у мінулым годзе.
Хто хоча паўдзельнічаць, дасылайце імя і тэлефон на starymensk@gmail.com

#мова #супермова #героі #гонар #годна #лабадзенка
169 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 15:00:11 ​​ Мова народу — ягоная зброя.
А заваёўнікі прыходзяць са сваёй.

9 ліпеня 1946 — нарадзіўся Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч.

Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова — пытанне быцця. Менавіта пра гэта, як пра найважны складнік таго, з чаго пачынаецца чалавек, народ, нацыя, я казаў заўсёды — і хачу сказаць на сваё 75-годдзе.

Някляеў працытаваў героя свайго раману, кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхыёнга: яго спыталі, чаму ён піша на мове, якую ніхто ў свеце не разумее, апроч ягонага племені. Той адказаў, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народу:

«Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля — сродак фізічнага падпарадкавання, а мова — сродак падпарадкавання духоўнага».

Раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» на маю сціплую думку — найлепшая проза, напісаная ў 2012 годзе. - Віктар Марціновіч

Спампаваць на kamunikat - «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» пра таямнічае жыццё і загадкавую смерць нацыянальнага генія Янкі Купалы.
Цяпер яго можна набыць у Беластоку або з дастаўкай па ўсім свеце.
А таксама можна ўзяць пачытаць з Палічкі з беларускімі кнігамі ў Варшаве.

Глядзіце інтэрвью пра яго жыцьцё, вартае экранізацыі.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі с паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф. М. Дастаеўскім.

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

Уладзімір Някляеў - Перад апошняй сусветнай вайною

#мова #супермова #героі #гонар #годна #некляеў #белліт
255 views12:00
Адкрыць / каментаваць