Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 8

2022-07-20 15:00:08 ​​ Зьмітру Вайцюшкевічу – 51! Віншуем!

Шчыра віншуем зь Днём народзінаў Зьмітра Вайцюшкевіча, беларускага музыку й сьпявака! Ён дорыць беларусам неймаверную колькасьць песень і кліпаў, якія дапамагаюць годна трымацца ў любыя часы

У 1992 годзе Зьміцер разам з Алегам Хаменка стаў удзельнікам знакамітага беларускага гурту “Палац”, які выконваў рок-музыку, замешаную на традыцыйным беларускім фольку. Пазьней Вайцюшкевіч грае ў гурце KRIWI – дасьледваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.

Зьміцер Вайцюшкевіч выканаў для супольнага музычнага праекта “Народны альбом” “Аргентынскае танга”, падыграў на флейце й клярнэце. Пазьней ён паўдзельнічаў у супольным музычным праекце “Я нарадзіўся тут”: альбом стаў своеасаблівым габэленам жыцьця беларусаў ад заснаваньня БНР і да нашых часоў. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым - «Я нарадзіўся тут».

За свой творчы шлях Зьміцер атрымаў шэраг узнагарод: прэмію “Рок-каранацыя 2001” у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць. У 2010 годзе выйшла кніга “Беларускае слова ад сьпеву”: пра беларускую музыку й Вайцюшкевіча ў прыватнасьць агулам разважаюць палітык Аляксандр Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, Лявон Вольскі.

Мы сабралі найбольш знакамітыя кліпы Зьмітра Вайцюшкевіча на YouTube канале Супер Мовы. Прыемнага прагляду!

#мова #supermova #музыка #вайцюшкевіч #беларускірок #беларускіфольк
512 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-20 11:00:05 ​​Мой край, што крыж на сэрцы мае...

20 ліпеня 1880 — нарадзіўся Гальяш Леўчык (Слонім) — беларусазнаўца, паэт, публіцыст, перакладнік, музыка.

Сапраўднае імя творцы было Ільля Ляўковіч. Друкавацца пачаў з 1908 ў «Нашай ніве». Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). У 1920-я далучыўся да рэвалюцыйна-рамантычнага кірунку заходнебеларускай паэзіі. Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў гумарыстычных часопісах «Авадзень», «Маланка». Супрацоўнічаў зь дзіцячым часопісам «Заранка».

У Варшаве Гальяш Леўчык зьбіраў сродкі на пасьмяротнае выданьне зборніка твораў Сяргея Палуяна, шукаў платную рэкляму для «Беларускага календара», выпытваў у зьбяднелых арыстакратаў Польшчы граматы, пячаткі, беларускія выданьні.

Меў багатыя, найперш беларусазнаўчыя бібліятэкі ў Варшаве і Слоніме. Зьбіраў і апрацоўваў фальклёр, узоры народнай керамікі. Добра граў на гітары, акарыне, маляваў. На свае тэксты пісаў музыку (зьберагліся ноты яго песьні «Мне трэба умярці…»). Пераклаў на беларускую мову творы Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, М. Канапніцкай, К. Тэтмаера, А. Лянге і інш. Падрыхтаваныя ім зборнікі вершаў «Беларускі жаваранак» і трыялетаў «Мудра пагаворка — соладка і горка» аўтару выдаць не ўдалося.

Мой край крыжоў, дзе сьлёзы льюцца,
Дзе віхар зьдзеку ня сьціхае,
Скуль жаль і боль у сьвет нясуцца,—
Мой край, што крыж на сэрцы мае…


Гальяш Леучык — Беларусь — мой край.

#мова #supermova #пісьменьнік #гісторыя #этнаграфія
189 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 19:00:07
47 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 19:00:06 ​​Стваральнік беларускага стылю ў архітэктуры

Беларускі архітэктурны стыль – які ён? Арганічны, у якім дойлідства й прырода мусяць сплятацца ў суцэльны гуманістычны асяродак. Стыль с дынамічнай кампазыцыяй, дзе нават бетонныя калёны й роспіс грызайлю імітуюць разьбу па дрэве.

Лявон Вітан-Дубейкоўскі, Дзень народзінаў якога мы адзначаем сёньня, стаяў у самых ягоных вытокаў.

Сапраўдны талент рэдка абмяжоўваецца адной сферай: Лявон Вітан-Дубейкоўскі быў ня толькі выбітным архітэктарам, але і грамадзкім дзеячам, педагогам, фалькларыстам і паэтам, які пісаў творы выключна па-беларуску. Ён першым абгрунтаваў і ўвасобіў ідэю нацыянальнага беларускага стылю ў будаўніцтве XIX – пачатку XX стагодзьдзяў. Гэта адзіны дойлід, які застаўся цалкам беларускім, не савецкім майстрам.

Маці, якая ніколі не цуралася сваёй мовы, кніжачка Францішака Багушэвіча – вось галоўныя сродкі нацыянальнай сьвядомасьці Дубейкаўскага. Працуючы ў Смаленску, ён пачаў зьбіраць беларускі фальклор і пісаць на роднай мове вершы, байкі, апавяданьні. Ягоныя байкі «Цягне воўк — пацягнуць воўка!» (1892) і верш «Бура» (1893) увайшлі нават у літаратурныя хрэстаматыі.

Калі ж хмары перастануць
Зацямняці нашы дне?
Калі ж праўда зноў паўстане
І прамень сьвятла блісьне?

Лявон выйшаў са старажытнага роду літоўскіх князёў. Пасьля заканчэньня школы і Мсьціслаўскага павятовага вучылішча бацькі яго адправілі на вучобу ў Варшаву – тым самым адкрылі акно ў шырокі сьвет архітэктуры. У 1902 годзе Дубейкаўскі паехаў у Пецярбург і працягнуў вучобу там, прагнуўшы Парыжа. Тры гады вучобы ў парыжскай Спецыяльнай архітэктурнай школе (Ecole Special d’Achitekture), дзе ён атрымаў дыплом архiтэктара-мастака, канчаткова сфарміравалi яго мадэрнiстам.

У Смаленску 25-гадовым юнаком ён адкрыў уласнае архітэктурнае бюро. Сярод галоўных ягоных твораў той пары — цэрквы ў Манастыршчыне i Ярцаве, скарбнiца ў Вязьме. У 1894 годзе ён перамагае ў конкурсе на будаўнiцтва мураванага касьцёла Беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі ў Смаленску ў духу неаготыкі. Вялiкi двухвежавы касьцёл таямнiчым чынам быў узьведзены ў рэкордна кароткія тэрмiны — усяго за два гады.

Прыкладна ў той жа час Дубейкаўскі правёў рэстаўрацыю касьцёлаў у Крычаве, Смалянах, Воршы, Сьвіслачы і Мсьціславе. Пазьней, жывучы ў Вiльнi, ён кiруе рэстаўрацыяй многiх помнiкаў, у прыватнасьцi кляштараў бернардынцаў i францысканцаў, што ацалелi дзякуючы яго рупнасьцi.

Увосень 1916 году ён атрымаў нечаканую прапанову ад ксяндза Францішка Будзькі зрабіць праект беларускага касьцёла. Разам са сваімі паплечнікамі Будзька фундаваў створаную ў той час газету Świetač, але галоўнай ягонай марай было стварэньне каталіцкай парафіі, дзе б казаньні й набажэнства чыталіся па-беларуску. Нажаль, праект так і застаўся на паперы.

Пазней, у 1927—1928 гадах, Дубейкаўскi рэалiзаваў iдэю драўлянай бажнiцы ў беларускiм стылi ў мястэчку Дрысьвяты Браслаўскага раёна, выкарыстоўваючы праект 1916 года як эскiз iдэi. У гэтым касцёле Святых Пятра i Паўла Дубейкаўскi цалкам увасобiў свае ўяўленьнi пра кампазыцыйныя й дэкаратыўныя адметнасьцi беларускай архiтэктуры.

Тым часам ён будуе мураваную царкву старавераў у Вiдзах, шэраг прыватных дамоў, уласную сядзiбу ў Вiльнi, на Падгорнай. У 1925-м стварае Школу будаўлянага рамяства ў Вiльнi і кiруе ёй.

У 1927 годзе Дубейкаўскi нарэшце прыступiў да ўзьвядзення першай у сьвеце бажнiцы ў беларускiм стылi. Праз два гады высокiя вежы касьцёла ўзьнесьлiся па-над дрысьвяцкiмi разлогамi.

Ён, стваральнік беларускага стылю ў архітэктуры, да канца дзён застаўся рамантыкам, які шчыра верыў у здзяйсьненьне сваіх мар...

Скора прыйдзе да нас воля!
Ў родным краі — паміж нас —
Заясьнее шчасьце, доля.
Будзе сьвята — вялік час.

Паводле Сяргея Харэўскага, беларускага мастака, літаратара, гісторыка мастацтва.

#мова #supermova #архітэктура #дубейкаўскі #беларускістыль #дойлідства
46 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:13:54 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 19-24.07. (Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары) Фэсты і майстар-класы 19.07 - сустрэча клуба "За размову" г.Берасце 21.07 - у “Кавярня над Нямігай” КВІЗ КВІЗ КВІЗ 26.07 - культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай…»
14:13
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 17:00:06 Моўная Афіша 19-24.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Фэсты і майстар-класы
19.07 - сустрэча клуба "За размову" г.Берасце
21.07 - у “Кавярня над Нямігай” КВІЗ КВІЗ КВІЗ
26.07 - культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы».
да 22.07 - КОНКУРС КАВЕРАЎ на песні гурта "НЯМІГА".
01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост будзе праходзіць фальклорна-этнаграфічны летнік «Карагоднае кола».
да 18.09 - Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

Вандроўкі і экскурсіі
19.07 - шпацыр па Мінскаму Манмартру
20.07 - шпацыр ВАКОЛІЦЫ ВАКЗАЛЬНАГА МЕНСКУ
21.07 - шпацыр Кальварыйскія могілкі
21.07 - шпацыр «Араны, Маякоўка, Козырава»
22.07 - шпацыр "Парк Горкага"
23.07 - шпацыр "Чароўнае Станькава"
23.07 - вандроўка КОСАЎ-МАРАЧОЎШЧЫНА-РУЖАНЫ-СЫНКАВІЧЫ
23.07 - вандроўка "Кобрын Траўгута. На Княжую гару за Божым дарам"
24.07 - шпацыр "За цьмянай даллю Лошыцкіх алей"
31.07 - байдарачны сплаў "Горныя рэкі"

Анлайн-мерапрыемствы
19.07 - Штоаўторак па-беларуску. Тэма - “летнія стравы”
19.07-30-08 - анлайн-практыкум "Сем таямніц беларускай мовы" з Юрасём Каласоўскім
28.07 - новая лекцыя Per astra ad зоркі: беларуская этнаастраномія
️з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным
- гутаркі Вольнай мовы

Выставы і імпрэзы
21.07 - куратарская экскурсія па выставачным праекце ”Жаночы Род”
21.07 - зборная экскурсія па выставе “Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе”
️з 16.07 -выстава “Жаночы Род”
️да 30.07 - юбілейная выстава мастака, жывапісца, педагога Алеся Квяткоўскага "Песні дрыгвы".
️да 07.08 - экспазіцыя «Вышыўка. З калекцыі Алены Іванаўны Дубініч».
️да 19.09 - выстава Вяртанне Сяргея Селіха

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
З’явіўся стыкерпак з Купалам, Коласам
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску
Апошняе інтэрв'ю і апошні выступ Сержа Мінскевіча, дзе ён чытае свае вершы».

#supermova #мова #афіша
223 views14:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-19 11:00:08 ​​Асоба беларускага духу

19 ліпеня 1915 - нарадзіўся Антон Шукелойць (в. Якелеўшчына, Ашмянскі раён) - патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША, які пражыў 101 год.

Шматгадовы старшыня Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, член рэдакцыі газеты «Беларус»), член Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку).

Быў удзельнікам найважнейшых гістарычных падзей Беларусі таго часу: скончыў Віленскі ўніверсітэт (1939), у 1941 быў арыштаваны органамі НКУС (вызваліўся з турмы ў выніку налёту нямецкай авіяцыі). Працаваў у аддзеле асьветы і культуры Менскай гарадской управы падчас нямецкай акупацыяй. З 1944 у эміграцыі.

Запрашаем пачытаць Гутаркі з Антонам Шукелойцем Зянона Пазьняка. Многія сьведчаньні Шукелойця проста сэнсацыйныя ды прымушаюць задумацца пра праблему выбару нацыянальных дзеячоў ва ўмовах пэрманентнай акупацыі іхнай краіны рознымі таталітарнымі рэжымамі.

Калі ўсе згублены ключы,
Калі ні шанцу,
Анічога —
Усе ж ідзі,
Любі,
Крычы
І пасягай на перамогу.


Алесь Разанаў

#мова #supermova #дыяспара #гісторыя
418 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 21:15:41 Супер Мова pinned «​​ Супэр навіна! Цяпер энцыклапэдыю годных асобаў і падзей, прызначаную падняць сьвядомасьць і пачуцьцё гонару за сябе, беларусаў, і за нашу беларускую мову, можна чытаць у Instagram! Акрамя допісаў пра гістарычныя, культурныя падзеі й герояў Беларусі…»
18:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 19:00:05 ​​ Супэр навіна!

Цяпер энцыклапэдыю годных асобаў і падзей, прызначаную падняць сьвядомасьць і пачуцьцё гонару за сябе, беларусаў, і за нашу беларускую мову, можна чытаць у Instagram!

Акрамя допісаў пра гістарычныя, культурныя падзеі й герояў Беларусі вы знойдзеце тут

штотыднёвую афішу беларускамоўных мерапрыемстваў

правілы тарашкевіцы й лацінкі

цікавыя тэсты ў сторыз, якія дапамогуць праверыць і замацаваць веды ў розных сьферах

Далучайцеся да Супэр Мовы ў Instagram па спасылцы ці па QR коду на малюнку ніжэй.

#мова #supermova #навіны
311 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-18 11:35:03 ​​ 18 ліпеня 1803 - нарадзілася Ганна Цюндзявіцкая (в. Каралішчавічы, Менскі раён) - шляхцянка, аўтарка папулярных гаспадарчых дапаможнікаў.

Ганна Цюндзявіцкая аўтарка сапраўднага бестселера ХІХ стагоддзя. Кніга “Літоўская гаспадыня” дапамагла сотням беларускіх сем’яў пасьля вайны 1812 года, ва ўмовах эканамічнага крызісу, як сказалі б мы цяпер. Але кніга выйшла ананімна, імя аўтаркі адкрылася толькі ў нашыя часы, і пасёньня пра Ганну вядома не так шмат.

Больш зьвестак пра Ганну Цюндзявіцкую, а таксама як Адам Мальдзіс раскрыў сапраўднае аўтарства кнігі ў відэа "Літоўская гаспадыня" Ганна Цюндзявіцкая. Знакамітыя беларусы.

#мова #supermova #гаспадыня #кніга
462 views08:35
Адкрыць / каментаваць