Get Mystery Box with random crypto!

​​ Зьмітру Вайцюшкевічу – 51! Віншуем! Шчыра віншуем зь Днё | Супер Мова

​​ Зьмітру Вайцюшкевічу – 51! Віншуем!

Шчыра віншуем зь Днём народзінаў Зьмітра Вайцюшкевіча, беларускага музыку й сьпявака! Ён дорыць беларусам неймаверную колькасьць песень і кліпаў, якія дапамагаюць годна трымацца ў любыя часы

У 1992 годзе Зьміцер разам з Алегам Хаменка стаў удзельнікам знакамітага беларускага гурту “Палац”, які выконваў рок-музыку, замешаную на традыцыйным беларускім фольку. Пазьней Вайцюшкевіч грае ў гурце KRIWI – дасьледваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.

Зьміцер Вайцюшкевіч выканаў для супольнага музычнага праекта “Народны альбом” “Аргентынскае танга”, падыграў на флейце й клярнэце. Пазьней ён паўдзельнічаў у супольным музычным праекце “Я нарадзіўся тут”: альбом стаў своеасаблівым габэленам жыцьця беларусаў ад заснаваньня БНР і да нашых часоў. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым - «Я нарадзіўся тут».

За свой творчы шлях Зьміцер атрымаў шэраг узнагарод: прэмію “Рок-каранацыя 2001” у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць. У 2010 годзе выйшла кніга “Беларускае слова ад сьпеву”: пра беларускую музыку й Вайцюшкевіча ў прыватнасьць агулам разважаюць палітык Аляксандр Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, Лявон Вольскі.

Мы сабралі найбольш знакамітыя кліпы Зьмітра Вайцюшкевіча на YouTube канале Супер Мовы. Прыемнага прагляду!

#мова #supermova #музыка #вайцюшкевіч #беларускірок #беларускіфольк