Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-07-29 15:19:20 ​​Расстраляны гонар нацыі

29 ліпеня 1908 — нарадзіўся Юрка Лявонны (29 ліпеня 1908, Чавусы, Магілёўская вобл.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Пачвары ненавідзяць прыгожых, дурні зьдзекуюцца з разумных, нікчэмнасьці забіваюць таленавітых. Улада рабоў зьнішчае свабодных. Савецкая ўлада толькі за адну ноч 29-30 кастрычніка 1937 году застрэліла больш за 100 асобаў беларускай эліты. Адной з ахвяраў чырвонага тэрору стаў 30 гадовы Юрка Лявонны (сапр. імя — Леанід Юркевіч).

Юрка Лявонны паходзіў з найбяднейшага кутка Беларусі. Зарабляў на хлеб журналістыкай, яго вершы і рэпартажы выхожзілі ў часопісах «Магілеўскі селянін», «Чырвоная зьмена», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка» ды інш.

За тры гады выйшлі шэсьць кніг. Першы зборнік Лявоннага ўбачыў сьвет у Менску ў 1930 годзе — «Комсамольскія вершы». У тым жа годзе выйшла кніга «Штурм». А ў 1931-м адразу тры: «Жалезныя віхуры, «Крок пяцігодкі», «Разьбег». І ў 1932-м апошні прыжыцьцёвы зборнік — «Стала і мужна».

Пераклаў зь Сяргеем Грахоўскім раман Жуля Вэрна. Кніга Жуля Вэрна «80 000 кілометраў пад вадой» убачыла сьвет з подпісам: «пад рэдакцыяй Янкі Маўра». Так у 1937 годзе ў Юндзетсэктары Беларускага дзяржаўнага выдавецтва прыкрылі сапраўдных перакладчыкаў.

Лявонны — аўтар аднаго зь першых твораў у нашай літаратуры пра аборт. Прачытаць верш, а таксама даведацца больш цікавых фактаў пра пісьменьніка можна ў допісе.

...Слухай, вёска,
Запечная, цьмяная!
Вестку волі Кастусь прынёс...
— Тваё цела ў нязьлічаных ранах,
Ланцугамі акован лёс...
Бізуны... Бізуны... Зорка бліскае.
А ў лясох —
Для паўстанца прастор!..
Ой, крывавы туман на Лукішках
І над Горадняй крыўды стон...
За чырвонай мяжой —
шал і лёскат.
Але стануць і там у калёны —
Не адзін Кастусь Каліноўскі,
А такіх, як ён — мільёны!..


аўтар верша Юрка Лявонны.

#мова #supermova #пісьменьнік #рэпрэсіі
181 views12:19
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 12:11:01
А вось і чаканы спіс кніг на лета ад Ганны Севярынец – літаратуразнаўцы, пісьменніцы, настаўніцы і вядучай сняданкаў «Факультатыва» па беларускай літаратуры.

«Прапаную гэтым летам аднавіць імёны і творы з класічнага кананічнага спісу, крыху пашырыўшы яго за межы школьнай праграмы. Гэты спіс падойдзе найперш тым, хто любіць класічнае, добра апрацаванае слова, хто хоча праверыць сваю ўнутраную планку літаратурнага густу і хто пашырае свой спіс беларускіх кніжак за кошт акадэмічнай якасці», – дзеліцца Ганна.

Захоўвайце спіс, каб не згубіць, і перасылайце сябрам.

Прыемнага чытання

#факультатив_сняданак
296 views09:11
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 20:01:45
Матывацыйныя шпалеры на рабочы стол

https://drive.google.com/drive/folders/1Raqo2n5CcK0VwkEyha4paaA7ZrASTp1-
370 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 16:02:10 Новы плэйліст у вандроўку:


384 views13:02
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 12:00:22
Прапануем на хвілінку адпачыць ад паўсядзённасці і кепскіх навінаў. Падрыхтавалі для Вас атмасферны відэаролік пра 10 самых адметных азёр Беларусі. Толькі паглядзіце, колькі цудоўных мясцінаў у нашай краіне!

А яшчэ больш прыгожых карцінак і цікавостак пра беларускія азёры ў нашым артыкуле па гэтай спасылцы:

budzma.org/news/top-10--azyerau-belarusi.html

@Budzmaby
248 views09:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 22:01:17
Анансуем нашую новую лекцыю ў адкрытай прасторы «Вольнай мовы»:

Per astra ad зоркі: беларуская этнаастраномія.

28 ліпеня | 20:00 | Zoom

Наш госць: Цімафей Авілін.

————
Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны». З'яўляўся навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраноміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах. Першы артыкул аўтара ў дадзенай галіне з'явіўся ў 2003 г. у часопісе «Роднае слова». З 2006 г. ладзіў фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны РБ. Аўтар кнігі «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» (2015 г.) пра беларускую народную астраномію і «Украінская народная астраномія» (2021 г.) пра ўкраінскую народную астранімію.
————

Сайт: ethnoastronomy.com

ЗАПІСАЦЦА
415 views19:01
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 19:00:06 ​​ Які вы меламан? Прапануем музычны квіз!

Як добра вы ведаеце творчасьць Вольскага? Хто напісаў песьню на верш Караткевіча “Дзе мой край?” . На музыку якога кампазітара сьплі песьню “Мая радзіма” Зьміцер Вайцюшкевіч і Вераніка Круглова? Прапануем квіз, які дапаможа праверыць, які вы меламан. Паехалі!

Дзяліцеся вынікамі ў камэнтарыях!

#мова #supermova #музыка #квіз
510 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 15:00:06 ​​Ёсьць у Азіі такія гарады: Масква і Цюмень.

Адзін зь іх ня так ужо і далёка, а другі дык і на мапе ня знойдзеш. Часам у гэтых населеных пунктах слухаюць радыё, а бывае, што і тэлевізар глядзяць. Вось і тым крывавым летам бяз радыё не абышлося. «Таварышы! Грамадзяне! Браты і сёстры! Байцы нашай арміі і флёту! Да вас зьвяртаюся я, сябры мае!»

3 ліпеня 1941 году Сталін апраўдваўся па радыё перад народам — а сам тым часам думаў-гадаў, што рабіць зь ёй, муміяй. Мумія ляжала ў маўзалеі і ўсім сваім выглядам паказвала, што так, правільна ты, Іосіф, надоечы лёкаям сваім ляпнуў: менавіта «прасралі» вы маю ленінскую спадчыну, лепшага слова й не падбярэш. Пакінуць бы цябе ў сталіцы, гнілушка, помсьліва падумаў правадыр. Скора тут будуць немцы — яны цябе ў Бэрлін завязуць, у кунсткамэру заалягічнага музэю. Сталіну хацелася ўцячы з Масквы куды далей. А мумія хай сама сябе ратуе.

Аднак геніяльнасьць ёсьць геніяльнасьць, яна вымагала іншых, больш хітрых рашэньняў. Як кажуць у Масквах і Цюмянях, назваўся друзам, лезь у варанок. Чакаць немцаў застаўся Сталін, а надакучлівы труп 27 ліпеня выправіўся ў эвакуацыю, у горад Цюмень.

На трох цягніках: у першым ахова, у другім мамкі-нянькі і сам фараон, у трэцім — зноў ахова. Недзе ў Сібіры ў акно другога цягніка кінуў сьнежку нейкі дзесяцігадовы тэрарыст. Яго расстралялі каля найбліжэйшае елкі.

У Цюмені муміі не спадабалася, яна адразу ж пачала чарнець
. Ці то адной хлапечай душы ёй было мала, ці то цюменскі загар браўся занадта добра. Прафэсар, што быў прыстаўлены да муміі ў якасьці гіда па царстве мёртвых, ледзь не памёр ад страху. Ён спаў з муміяй у адным саркафагу, грэў яе ўласным целам, а калі гэта не дапамагло, адчайным лістом у Маскву выпрасіў сабе дадатковы ўзвод байцоў НКУС і батальён народных артыстак.

Цяпер мумію грэлі ўсім вялікім дружным калектывам: зьверху прафэсар, збоку артысткі, з другога боку байцы. Пакрысе мумія пачала набываць нармальны колер. Прафэсара, праўда, усё адно пасадзілі, бо зашмат ведаў і не абы каго грэў — але вайна на той час ужо скончылася, Сталін лёг зь Леніным, Гітлер з Эвай Браўн, рабочы з калгасьніцай, мёртвыя да мёртвых, жывыя да жывых.

З артыкула А.Бахарэвіча - Ленін у Цюмені

#supermova #мова #каляндар #бахарэвіч
156 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 11:00:06 ​​Польскі сябар Беларусі

27 ліпеня 1906 — нарадзіўся Ежы Гедройц — польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове.

Ежы Гедройца нарадзіўся ў Менску і быў, сярод іншага, гарачым прыхільнікам прысуджэньня нобэлеўскай прэміі Васілю Быкаву, папулярызатарам творчасьці беларускага пісьменьніка.

Ежы Гедройц яшчэ на пачатку 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя добра разумеў важнасьць “беларускай праблемы” ў сучаснай Эўропе.
Атрымліваючы ступень ганаровага доктара Беластоцкага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, ён сказаў: “...наша пазыцыя на Захадзе будзе ацэньвацца паводле нашай ролі на Ўсходзе. І тут галоўнае – праблема Беларусі. Перадусім, мы павінны выправіць усе памылкі мінулага”. (больш у артыкуле)

У Мeнску ў мікрараёне Брылевічы імем Гедройца названа вуліца.
У Беларусі штогод уручаецца літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Падрабязьнее аб прэміі ў нашым мінулым допісе "Сапраўдны культурны выбух".

#мова #supermova #пісьменьнік #польшча
351 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 19:01:00 Супер Мова pinned «Моўная Афіша 26-31.07. (Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары) Курсы беларускай мовы 19.07-30-08 - анлайн-практыкум "Сем таямніц беларускай мовы" з 16.08 - 30-дзённая адукацыйная праграма ПРАМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс…»
16:01
Адкрыць / каментаваць