Get Mystery Box with random crypto!

​​Расстраляны гонар нацыі 29 ліпеня 1908 — нарадзіўся Юрка | Супер Мова

​​Расстраляны гонар нацыі

29 ліпеня 1908 — нарадзіўся Юрка Лявонны (29 ліпеня 1908, Чавусы, Магілёўская вобл.) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Пачвары ненавідзяць прыгожых, дурні зьдзекуюцца з разумных, нікчэмнасьці забіваюць таленавітых. Улада рабоў зьнішчае свабодных. Савецкая ўлада толькі за адну ноч 29-30 кастрычніка 1937 году застрэліла больш за 100 асобаў беларускай эліты. Адной з ахвяраў чырвонага тэрору стаў 30 гадовы Юрка Лявонны (сапр. імя — Леанід Юркевіч).

Юрка Лявонны паходзіў з найбяднейшага кутка Беларусі. Зарабляў на хлеб журналістыкай, яго вершы і рэпартажы выхожзілі ў часопісах «Магілеўскі селянін», «Чырвоная зьмена», «Савецкая Беларусь», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка» ды інш.

За тры гады выйшлі шэсьць кніг. Першы зборнік Лявоннага ўбачыў сьвет у Менску ў 1930 годзе — «Комсамольскія вершы». У тым жа годзе выйшла кніга «Штурм». А ў 1931-м адразу тры: «Жалезныя віхуры, «Крок пяцігодкі», «Разьбег». І ў 1932-м апошні прыжыцьцёвы зборнік — «Стала і мужна».

Пераклаў зь Сяргеем Грахоўскім раман Жуля Вэрна. Кніга Жуля Вэрна «80 000 кілометраў пад вадой» убачыла сьвет з подпісам: «пад рэдакцыяй Янкі Маўра». Так у 1937 годзе ў Юндзетсэктары Беларускага дзяржаўнага выдавецтва прыкрылі сапраўдных перакладчыкаў.

Лявонны — аўтар аднаго зь першых твораў у нашай літаратуры пра аборт. Прачытаць верш, а таксама даведацца больш цікавых фактаў пра пісьменьніка можна ў допісе.

...Слухай, вёска,
Запечная, цьмяная!
Вестку волі Кастусь прынёс...
— Тваё цела ў нязьлічаных ранах,
Ланцугамі акован лёс...
Бізуны... Бізуны... Зорка бліскае.
А ў лясох —
Для паўстанца прастор!..
Ой, крывавы туман на Лукішках
І над Горадняй крыўды стон...
За чырвонай мяжой —
шал і лёскат.
Але стануць і там у калёны —
Не адзін Кастусь Каліноўскі,
А такіх, як ён — мільёны!..


аўтар верша Юрка Лявонны.

#мова #supermova #пісьменьнік #рэпрэсіі