Get Mystery Box with random crypto!

29 ліпеня 1939 г. Менск стаў Мінскам У гэты дзень Вярхоўны Са | Супер Мова

29 ліпеня 1939 г. Менск стаў Мінскам

У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне перайменаваць беларускую сталіцу з Менска ў Мінск.

Парадокс, але канчаткова беларуская форма назвы нашага галоўнага горада замацавалася толькі ў часы ранняй БССР. Бо ва ўстаўных граматах БНР бачым то «Мінск-Беларускі», то «Менск-Беларускі». А вось менавіта Менск быў канчаткова замацаваны на афіцыйным узроўні і ўжываўся ў дакументацыі пасля 1920 года. Прычым звалі так горад і за межамі рэспублікі.

Захоўвалася гэтая форма і ў 1930-х, калі фактычна палітыка беларусізацыі была згорнутая і пачалася барацьба з так званымі «нацыянал-дэмакратамі». Уласна з гэтай, а не нейкай там лінгвістычнай прычыны, і была прынята пастанова 2-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР аб перайменаванні.

У пачатку 1990-х былі захады па вяртанні гістарычнай назвы горада, але яны так і засталіся не ўвасобленымі ў жыццё.

@Budzmaorg