Get Mystery Box with random crypto!

​​Польскі сябар Беларусі 27 ліпеня 1906 — нарадзіўся Ежы Ге | Супер Мова

​​Польскі сябар Беларусі

27 ліпеня 1906 — нарадзіўся Ежы Гедройц — польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове.

Ежы Гедройца нарадзіўся ў Менску і быў, сярод іншага, гарачым прыхільнікам прысуджэньня нобэлеўскай прэміі Васілю Быкаву, папулярызатарам творчасьці беларускага пісьменьніка.

Ежы Гедройц яшчэ на пачатку 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя добра разумеў важнасьць “беларускай праблемы” ў сучаснай Эўропе.
Атрымліваючы ступень ганаровага доктара Беластоцкага ўнівэрсытэту ў 1998 годзе, ён сказаў: “...наша пазыцыя на Захадзе будзе ацэньвацца паводле нашай ролі на Ўсходзе. І тут галоўнае – праблема Беларусі. Перадусім, мы павінны выправіць усе памылкі мінулага”. (больш у артыкуле)

У Мeнску ў мікрараёне Брылевічы імем Гедройца названа вуліца.
У Беларусі штогод уручаецца літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. Падрабязьнее аб прэміі ў нашым мінулым допісе "Сапраўдны культурны выбух".

#мова #supermova #пісьменьнік #польшча