Get Mystery Box with random crypto!

Супер Мова

Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова С
Лагатып тэлеграм-канала supermova — Супер Мова
Адрас канала: @supermova
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.05K
Апісанне з канала

Падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса. Годныя асобы, падзеі і кантэнт ў фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
-афіша беларускамоўных афлайн і анлайн мерапрыемств
-правілы тарашкевіцы і лацінкі
Чат @supermovachat
Сувязь @supermova_bot

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 6

2022-07-26 19:00:05 ​​ 26 ліпеня 1953 — нарадзілася Галіна Крываблоцкая (в. Янкі, Докшыцкі раён) — беларуская мастачка.

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1993 года выкладчыца Беларускага каледжа мастацтваў.

Творы Г. П. Крываблоцкай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Літаратурным музэі Я. Купалы (Менск), Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы, Палацы культуры ў Бярдзічы (Украіна), у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Нямеччыне і інш.

#мова #supermova #мастачка #настаўнік
237 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 18:00:11 Моўная Афіша 26-31.07.
(Новыя мерапрыемствы дасылайце ў каментары)

Курсы беларускай мовы
19.07-30-08 - анлайн-практыкум "Сем таямніц беларускай мовы"
з 16.08 - 30-дзённая адукацыйная праграма ПРАМАЎЛЯЙ ПА-БЕЛАРУСКУ
з 01.09 - 2-хмесячны анлайн zoom курс гутарковай беларускай мовы з Аляксеем Шэіным
з 07.09 - 3-хмесячны онлайн zoom курс лекцыяў "Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да 1918 года" з Андрусём Унучакак

Фэсты і квізы
26.07
- культурнае мерапрыемства «Беларускія народныя традыцыі ў сучаснай прасторы».
28.07 - у “Кавярня над Нямігай” АПОШНІ КВІЗ
30.07 - Свята паэзіі і песні РАКУЦЁЎСКАЕ ЛЕТА
30.07 - інтэрактыўныя казачныя чытанні Мышка Пік-Пік у Мастацкім.
01-07.08 - ў ваколіцах вёскі Пагост будзе праходзіць фальклорна-этнаграфічны летнік «Карагоднае кола».
13.08 - ў Дукорскім маёнтку адбудзецца фэст прысвечаны Ранняму Сярэднявеччу
да 18.09 - Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі

Вандроўкі і экскурсіі
26-30.07
- шпацыры ад Набліжэння
26.07 - шпацыр ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА
28.07 - шпацыр ў Ракаўскае прадмесьце
29.07 - шпацыр ЗМРОЧНЫ СЫМБАЛЬ МАСЮКОЎШЧЫНЫ:ШТАЛЯГ 352
31.07 - байдарачны сплаў "Горныя рэкі"

Анлайн-мерапрыемствы:
26.07 - "Клуб Спонсараў", стрым з кіраўніком праекта Цімохам Акудовічам.
26.07 - Штоаўторак па-беларуску: летнія вандроўкі
26.07 - прэм'ера фільма "Кола беларускіх абрадаў"
27-30.07 - гутаркі Вольнай мовы
28.07 - новая лекцыя Per astra ad зоркі: беларуская этнаастраномія

Выставы, канцэрты і імпрэзы
з 16.07
-выстава “Жаночы Род”
да 30.07 - юбілейная выстава мастака, жывапісца, педагога Алеся Квяткоўскага "Песні дрыгвы".
да 07.08 - экспазіцыя «Вышыўка. З калекцыі Алены Іванаўны Дубініч».
да 19.09 - выстава Вяртанне Сяргея Селіха

Спектаклі
спектаклі «Рэспублiканскага тэатра беларускай драматургii»
спектаклі «Тэатра юнага гледача»
спектаклі «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» г. Віцебск
спектаклі «Беларускі тэатр “Лялька”» г. Віцебск

У раздзеле Афіша сайта Будзьма беларусамі вы знойдзеце мерапрыемтвы іншых краін.

Падтрымка беларускай мовы
АЛЬБОМ ЗАПІСАНЫ! Іван Кірчук перадае ўсім цёплыя прывітанні. Падтрымаць праект
Выйшаў новы альбом ТРАДЫЦЫЙНЫХ СТРОЯЎ БЕЛАРУСІ. Набыць дзвюхмоўнае выданне
Сервіс slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
«Інбелкульт 2.0» запрашае прыняць удзел у Кангрэсе дзеячаў культуры Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы
Алена Брава, «Садомская яблыня». Паслухаць.

#supermova #мова #афіша
267 views15:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-26 13:00:05 ​​«Практыкуйце мову штодня!»

26 ліпеня 1965 - нарадзіўся Зьміцер Саўка, беларускі мовазнавец.

На “Радыё Свабода” – вялікае інтэрв’ю з Саўкам, у якім ён распавядае, чаму трэба карыстацца тарашкевіцай, чаму яна з’яўляецца выразнай, гарманічнай сістэмай.

“Мы падкрэсьліваем асаблівасьці нашай мовы тарашкевіцкім пісьмом, з аднаго боку. З другога боку, не стараемся пераўтварыць пазычаньні ва ўласныя словы. Слова павінна захоўваць сваю зыходную форму. Гэта цяпер агульны падыход у мовазнаўчай практыцы”, – кажа спадар Зьміцер.

Цалкам прачытаць артыкул і паслухаць падкаст можна тут.

#мова #supermova #героі #гонар #годна #саўка #менск
201 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 19:00:06 ​​Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю

25 ліпеня 1947 - нарадзіўся Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык і навукоўца.

Нарадзіўся ў Горадні. Ягоны прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 году, рэпрэсаваныя царскімі ўладамі. Дзед — актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька — заслужаны настаўнік БССР.

"Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся на нашу гісторыю, чалавек бяз каранёў слабейшы. Калі чалавек не знае сваёй гісторыі, не ведае, не цэніць сваю мову, культуру - ён слабейшы, чалавек які не адчувае адказнасьці за зямлю, за продкаў, за памяць, за будучыню."

"Вельмі важна казаць, што (расейская) імперыя - гэта абсалютнае зло, асабліва з фашыстоўскай ідэялогіяй, якая сёньня абсалютна відавоная. Заклікаю ўсіх не баяцца!"

"У нас у гэтым недахоп вялікі, украінцы сьмела гавораць аб тым, што бяз нацыянальнай сьвядомасьці, бяз ідэнтычнасьці, бяз мовы, культуры прайграем."

"Чаму ўкраінцы так змагаюцца за сваю айчыну? Таму што на працягу 15-20 гадоў яны пазналі сваю гістарычную праўду, вярнуліся ў большасьці да сваёй мовы, да сваёй ідэнтычнасьці. Іх перамагчы немагчыма."

"Ці была моўная дыскрымінацыя ў савецкім саюзе? Была. Калі няма перспектыў вучыцца ва ўніверсітэце або ў дзяржаўнай установе працаваць і ты не можаш гаварыць па-беларуску, то твая адукацыя беларуская школьная ўжо не патрэбная."

"Ліквідацыя мовы беларускай была наўмысная. Вядома, што Хрушчоў (украінец) сказаў: "Вы беларусы першыя пападзёце ў камунізм. А таму што вы ўжо размаўляеце па-расейску"."

"Радзіма там дзе я? Не, я ў камандзіроўцы. Разіма там, дзе сэрца, у вёсцы Бершты, дзе я адчуваю проста свае карані, і праз могілкі, і праз возера, і праз пушчу, для мяне гэта месца дарагое да слёз."

Глядзіце інтэрв'ю Аляксандра Мілінкевіча

#мова #supermova #годна #мілінкевіч #гародня
183 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 15:00:07 ​​Кампазітар, які першы здаў партбілет

25 ліпеня 1937 — нарадзіўся Зьміцер Смольскі (Менск) - адзін з самых вядомых беларускіх кампазітараў.

Зь імем Зьміцера Смольскага зьвязаны найярчэйшыя адкрыцьці ў музыцы ХХ-XXI стст. Да гэтых адкрыцьцяў можна аднесьці кожную з яго 15-ці сімфоній, дзе ў драматычным, трагічным альбо саркастычным асьпекце адбілася ўся складанасьць перажываньняў асобы ў яе ўзаемадзеяньні з агрэсіўнасьцю альбо абыякавасьцю навакольнага сьвету.

Акрамя сімфоній безумоўнымі падзеямі музычнай гісторыі Беларусі сталі опэры Зьм. Смольскага «Сівая легенда» і «Францыск Скарына»; манументальныя араторыі «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў і «Паэт» пра творчасьць і жыцьцё Янкі Купалы; інструментальныя канцэрты (для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, цымбалаў); камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненьні. Музыка Зьм. Смольскага з посьпехам гучала ў многіх краінах сьвету (Германія, Францыя, Італія, Расея, Паўднёвая Карэя, ЗША і інш.), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992.

Кампазітар стаў першым, хто падаў заяву на выхад з партыі ды здаў партбілет:

"Я атрымаў ад савецкай улады ўсе ўзнагароды, якія толькі ёсць у Беларусі: народнага артыста, ордэны і медалі. Я ніколі агрэсіўна не выступаў, але затое ў 1990 годзе, як мне паведамілі, я быў першым ў Беларусі, хто падаў заяву на выхад з партыі. На тытульным аркушы маёй апошняй 15-й сімфоніі словы Рэйгана: «Імперыя зла»."

Зьміцер Смольскі сябраваў зь беларускімі пісьменьнікамі, У. Караткевіч напісаў лібрэта да яго опэры "Сівая легенда". Сардэчным сябрам кампазітара быў Ніл Гілевіч. Зьм. Смольскі ўзгадвае:

"Мы аднадумцы зь ім былі поўнасьцю, і ў адносінах да ўлады. Толькі з паэтамі я меў асалоду размаўляць на беларускай мове. З усіх маіх вучняў, а іх было каля 70, па-беларуску размаўлялі толькі Стома й Сімаковіч. Многія ведаюць мову, але не размаўляюць." Чытаць поўнасьцю.

Апошні твор Зьм. Смольскага "Настальгія" можна паслухаць тут.

#мова #supermova #музыка #кампазітар
361 views12:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 11:25:15 ​​ Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову.

25 ліпеня 1990 - нарадзіўся Кірыл Стаселька, беларускі пісьменьнік, культурны дзеяч

Навучаўся ў школе № 22 Барысава (Менская вобласьць). У 2018 годзе згадваў: «Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову. Уладзімер Арлоў тады прыяжджаў у Барысаў з выступам. Ён натхніў мяне і падштурхнуў»

Выдаў кнігу «Дзіцячы маніфэст» (2015) і 3 раманы «Маргіналіс» (2016), «9 жыцьцяў Віта Морэ» (2019) і «Пімкі» (2020). Таксама 2 кнігі вылучаліся на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца, у тым ліку ў 2016 годзе «Дзіцячы маніфэст» увайшоў у доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на яе. Зь 2016 году намесьнік старшыні Руху «За Свабоду».

Высітупаў суарганізатарам 2-га моладзевага летніка на радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну (Віцебская вобласьць), каб добраўпарадкаваць школу, у якой Быкаў скончыў 1-ю клясу і якую апісаў у кнізе «Доўгая дарога дадому»

У межах кампаніі «Чытаем беларускую» сабраў сродкі на выпуск нізкі з 6 нататнікаў да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку з цытатамі і выявамі адпаведных аўтараў — Францішка Скарыны, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча

«Кірыл Стаселька ня толькі рэклямуе свае кнігі і папулярызуе беларускую літаратуру, але і спрабуе стварыць уласную супольнасьць чытачоў. Для гэтага ён выкарыстоўвае: спэцыяльны лічбавы мэрч, зьвязаны з творамі; камунікацыю з чытачамі ў сацыяльных сетках; стварэньне пляцовак і суполак, дзе чытачы маюць магчымасьць дзяліцца сваім меркаваньнем аб прачытаных кнігах; інтэрактывы; інфанагоды, прывязаныя да выхаду кніг. Кожны пункт распрацаваны як асобная маркетынгавая стратэгія, накіраваная на тое, каб заклікаць патэнцыйнага чытача купіць кнігу. У сукупнасьці ж гэта цэльная кампанія папулярызацыі, накіраваная на тое, каб беларуская літаратура стала масавай» - Ірына Грыбанава ў часопісе «Маладосьць»

«Пімкі»: «Гэтая кніга — гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя зьявы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш гэта гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысьліць інакш, чым зазвычаена. Хто праз гэта намагаецца ня проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе».

Разам з Купалаўцамі Кірыл Стаселька стварыў цікавы праект, пра які можна даведацца тут.

Павіншаваць і пагутарыць з аўтарам можна ў яго instagram.

#мова #supermova #гонар #годна #стаселька #барысаў
424 views08:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 19:00:05 ​​Ягоныя блакітныя вочы – увасабленьне беларускага характару

24 ліпеня 1934 году нарадзіўся купалавец Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

Генадзя Гарбука ўжо няма, ён сышоў у 2018 годзе. Але ягонае трапяткое стаўленьне да сцэны, прафэсіі, Купалаўскага тэатра жыве дагэтуль. Ён быў незвычайнай асобай, няўрымысьлівай, глыбіня ягоных блакітных вачэй была сапраўдным увасабленьнем беларускага народу, беларускага характару. З 1962 году і да канца ён працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

«„Людзі на балоце“, Васіль і Чарнушка — гэта цэлая эпоха тэатра. „Знак бяды“ па Васілю Быкаву — гэта ўвогуле сутнасьць, мэнтальнасьць беларускага мужыка. Як бліскуча Генадзь Гарбук паказаў душу беларуса Петрака! За такія ролі трэба артыстам помнікі пры жыцьці ставіць.

Тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі:

“І аж да сёньня, заплюшчваючы вочы, я бачу ягонага Васіля Дзятліка — самотнага вясковага хлопца, разгубленага перад несправядлівасьцю жыцьця, які марыць і пра сваю „зямельку“, і пра сваё каханьне, але ня ў стане змагацца за іх. Аж да сёньня я чую ягоны сіпаваты голас, які па-хлапечы зрываўся з высокіх нотаў на басок. Я бачу ягоныя разьведзеныя ў роспачы рукі, якімі ён так дакладна змахваў з твару пот у часе працы”.

Некалькі дзясаткаў беларускіх постацей увасабіў Генадзь Габрук.

А якія ягоныя ролі вам запомніліся больш за ўсё і чаму?

#мова #supermova #тэатр #купалаўскі #гарбук
225 views16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 16:00:04 ​​ Вусьцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у доме другой.

Раніцай 24 ліпеня 1925 году на Беларусі зьніклі жыды. Замест іх на абшарах Радзімы зьявіўся народ, які дагэтуль тут мала хто бачыў — яўрэі. «...Считать необходимым — изживать из употребления в белорусском языке слова „жыд“, заменив его словом „яўрэй“, — гаварылася ў пастанове Бюро ЦК КП(б)Б.

...Вусьцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у доме другой. Гаспадарыць не раўнуючы як нахабны сусед, які, заседзеўшыся да паўночы ў гасьцях, спустошыўшы лядоўню, выпіўшы ўсю самагонку і пераставіўшы мэблю, раптам абвяшчае, што ён, «пажалуй», паселіцца тут навечна. Менавіта такая гісторыя, здаецца, і адбылася з гордым беларускім словам «жыд».

Адбылася гісторыя, а Гісторыя скончылася: беларуская мова апынулася на адно слова далей ад Эўропы — і гэта толькі здаецца, што адлегласьць у адно слова дастатковая, каб пасьпець ускочыць у апошні вагон цягніка. Мова, зьбяднелая на адно слова, здольная выжыць. Але мова, у якой словы крадуць ледзьве ня кожны дзень, — ужо ня мова, а крымінальная справа.

Процьма народу пасьля гэтае пастановы ЦК аўтаматычна зрабілася пячорнымі антысэмітамі. У тым ліку самі жыды, прынамсі тыя, якім яшчэ ўчора і ў галаву не прыходзіла выракацца такога падазро-о-о-нага беларускага назову сваёй нацыі. У антысэміта ператварыўся, напрыклад, Зьмітрок Бядуля. Што да беларусаў, дык у пячору да жыданенавісьнікаў трапіў Янка Купала.

Ірацыянальны страх перад мовай — гэта, відаць, беларуская асаблівасьць. Нам наогул лепш маўчаць. Тады і вершы пішуцца, і ежа з рота не вывальваецца, і ўвагі ніхто не зьвяртае, і верагоднасьць быць запісаным у чарнасоценцы і нацысты значна меншая. Бо, ужываючы слова «жыд», ты міжволі азіраешся — ці не пачуў хто. Крыўда будзе вялікая, а помсьціць будуць не табе, а мове. Дык не падстаўляйма беларускую. Яўрэі дык яўрэі. Атос, Партос, д’Артаньян, Кампраміс.

З артыкула А.Бахарэвіча - Пячора ўнаймы

#supermova #мова #каляндар #бахарэвіч
313 views13:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 13:00:04 ​​Першы рэктар БНТУ

23 ліпеня 1885 — нарадзіўся Міканор Ярашэвіч (Новы Сьвержань, Стаўпецкі раён) - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, аграном, пэдагог.

Міканор Ярашэвіч - першы рэктар сучаснага БНТУ. Быў радным БНР, займаўся дасьледчай эканамічнай дзейнасьцю. Аднак выбітнага прафэсара ва ўнівэрсытэце ніяк не ўзгадваюць. Унучка Міканора Ярашэвіча перакананая, што прычынай таму рэпрэсіі, якія забралі жыцьцё дзеда ў 1937. А каб жахі 30 гадоў урэшце перасталі паўтарацца - неабходна ўсенароднае пакаяньне. Чытаць поўнасьцю.

Адчыніце ўсе дзьверы,
Паламіце замкі,
Адпусьціце ўсе душы
На чатыры бакі.
Паляцелі ўсе душы
На чатыры бакі,
Зачыніліся дзьверы
Іржавеюць замкі.
Я стаю на крыжы
Беларускіх дарог
І ня бачу дзьвярэй,
За якімі ёсьць Бог.


Адам Глёбус - СКРЫЖАВАНЬНЕ

#мова #supermova #бнту #рэпрэсіі
384 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 10:00:10 ​​ Агент Ватыкану і ЦРУ

24 ліпеня 1948 - нарадзіўся Ян Матусевіч,беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

У 1990 годзе папа Ян Павал ІІ прыняў у Ватыкане айца Яна Матусевіча. Той стаў першым сьвятаром адроджанай уніі ў Беларусі.

Адным зь першых у 1988 годзе пачаў служыць сьвятую імшу на беларускай мове, а таксама пачаў удзяляць хрост ва ўсходнім абрадзе.

Асьвяціў у 1989 першы мэмарыяльны крыж у Курапатах, устаноўлены ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Быў ініцыятарам і заўсёды ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, асабліва на Дзяды і Радаўніцу.

Айцец Ян Матусевіч быў сярод тых, хто ўдзяляў шмат увагі Чарнобыльскай трагедыі, якая замоўчвалася тагачаснымі ўладамі. Сьвятар гаварыў пра Чарнобыльскую катастрофу ў сваіх казаньнях, браў удзел у розных круглых сталах і канфэрэнцыях па гэтай тэме, заўсёды ўдзельнічаў у шэсьці «Чаробыльскі шлях», асьвяціў разам з праваслаўным сьвятаром абраз Маці Божай Чарнобыльскай.

Стаў удзельнікам устаноўчага зьезду БНФ «Адраджэньне». Быў сябрам Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту яго заснаваньня. Быў неафіцыйным душпастарам беларускіх скаўтаў. Таксама ўдзельнічаў у працы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Згуртаваньня беларускай шляхты, Беларускага таварыства інвалідаў і інш.

Каб убачыць прыгожы барочны комплекс былога базыльянскага манастыра ў Барунах з цудатворнай іконай Маці Божай Барунскай, дзе а. Ян Матусевіч служыў з 1979 па красавік 1990, запісвайцеся на экскурсію Легенды Ашмянскага павета

#мова #supermova #героі #гонар #годна #матусевіч
234 viewsedited  07:00
Адкрыць / каментаваць