Get Mystery Box with random crypto!

​​Ягоныя блакітныя вочы – увасабленьне беларускага характару | Супер Мова

​​Ягоныя блакітныя вочы – увасабленьне беларускага характару

24 ліпеня 1934 году нарадзіўся купалавец Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

Генадзя Гарбука ўжо няма, ён сышоў у 2018 годзе. Але ягонае трапяткое стаўленьне да сцэны, прафэсіі, Купалаўскага тэатра жыве дагэтуль. Ён быў незвычайнай асобай, няўрымысьлівай, глыбіня ягоных блакітных вачэй была сапраўдным увасабленьнем беларускага народу, беларускага характару. З 1962 году і да канца ён працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

«„Людзі на балоце“, Васіль і Чарнушка — гэта цэлая эпоха тэатра. „Знак бяды“ па Васілю Быкаву — гэта ўвогуле сутнасьць, мэнтальнасьць беларускага мужыка. Як бліскуча Генадзь Гарбук паказаў душу беларуса Петрака! За такія ролі трэба артыстам помнікі пры жыцьці ставіць.

Тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі:

“І аж да сёньня, заплюшчваючы вочы, я бачу ягонага Васіля Дзятліка — самотнага вясковага хлопца, разгубленага перад несправядлівасьцю жыцьця, які марыць і пра сваю „зямельку“, і пра сваё каханьне, але ня ў стане змагацца за іх. Аж да сёньня я чую ягоны сіпаваты голас, які па-хлапечы зрываўся з высокіх нотаў на басок. Я бачу ягоныя разьведзеныя ў роспачы рукі, якімі ён так дакладна змахваў з твару пот у часе працы”.

Некалькі дзясаткаў беларускіх постацей увасабіў Генадзь Габрук.

А якія ягоныя ролі вам запомніліся больш за ўсё і чаму?

#мова #supermova #тэатр #купалаўскі #гарбук