Get Mystery Box with random crypto!

​​ Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову. | Супер Мова

​​ Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову.

25 ліпеня 1990 - нарадзіўся Кірыл Стаселька, беларускі пісьменьнік, культурны дзеяч

Навучаўся ў школе № 22 Барысава (Менская вобласьць). У 2018 годзе згадваў: «Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову. Уладзімер Арлоў тады прыяжджаў у Барысаў з выступам. Ён натхніў мяне і падштурхнуў»

Выдаў кнігу «Дзіцячы маніфэст» (2015) і 3 раманы «Маргіналіс» (2016), «9 жыцьцяў Віта Морэ» (2019) і «Пімкі» (2020). Таксама 2 кнігі вылучаліся на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца, у тым ліку ў 2016 годзе «Дзіцячы маніфэст» увайшоў у доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на яе. Зь 2016 году намесьнік старшыні Руху «За Свабоду».

Высітупаў суарганізатарам 2-га моладзевага летніка на радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну (Віцебская вобласьць), каб добраўпарадкаваць школу, у якой Быкаў скончыў 1-ю клясу і якую апісаў у кнізе «Доўгая дарога дадому»

У межах кампаніі «Чытаем беларускую» сабраў сродкі на выпуск нізкі з 6 нататнікаў да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку з цытатамі і выявамі адпаведных аўтараў — Францішка Скарыны, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча

«Кірыл Стаселька ня толькі рэклямуе свае кнігі і папулярызуе беларускую літаратуру, але і спрабуе стварыць уласную супольнасьць чытачоў. Для гэтага ён выкарыстоўвае: спэцыяльны лічбавы мэрч, зьвязаны з творамі; камунікацыю з чытачамі ў сацыяльных сетках; стварэньне пляцовак і суполак, дзе чытачы маюць магчымасьць дзяліцца сваім меркаваньнем аб прачытаных кнігах; інтэрактывы; інфанагоды, прывязаныя да выхаду кніг. Кожны пункт распрацаваны як асобная маркетынгавая стратэгія, накіраваная на тое, каб заклікаць патэнцыйнага чытача купіць кнігу. У сукупнасьці ж гэта цэльная кампанія папулярызацыі, накіраваная на тое, каб беларуская літаратура стала масавай» - Ірына Грыбанава ў часопісе «Маладосьць»

«Пімкі»: «Гэтая кніга — гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя зьявы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш гэта гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысьліць інакш, чым зазвычаена. Хто праз гэта намагаецца ня проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе».

Разам з Купалаўцамі Кірыл Стаселька стварыў цікавы праект, пра які можна даведацца тут.

Павіншаваць і пагутарыць з аўтарам можна ў яго instagram.

#мова #supermova #гонар #годна #стаселька #барысаў