Get Mystery Box with random crypto!

​​ Вусьцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у до | Супер Мова

​​ Вусьцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у доме другой.

Раніцай 24 ліпеня 1925 году на Беларусі зьніклі жыды. Замест іх на абшарах Радзімы зьявіўся народ, які дагэтуль тут мала хто бачыў — яўрэі. «...Считать необходимым — изживать из употребления в белорусском языке слова „жыд“, заменив его словом „яўрэй“, — гаварылася ў пастанове Бюро ЦК КП(б)Б.

...Вусьцішна робіцца, калі адна мова пачынае гаспадарыць у доме другой. Гаспадарыць не раўнуючы як нахабны сусед, які, заседзеўшыся да паўночы ў гасьцях, спустошыўшы лядоўню, выпіўшы ўсю самагонку і пераставіўшы мэблю, раптам абвяшчае, што ён, «пажалуй», паселіцца тут навечна. Менавіта такая гісторыя, здаецца, і адбылася з гордым беларускім словам «жыд».

Адбылася гісторыя, а Гісторыя скончылася: беларуская мова апынулася на адно слова далей ад Эўропы — і гэта толькі здаецца, што адлегласьць у адно слова дастатковая, каб пасьпець ускочыць у апошні вагон цягніка. Мова, зьбяднелая на адно слова, здольная выжыць. Але мова, у якой словы крадуць ледзьве ня кожны дзень, — ужо ня мова, а крымінальная справа.

Процьма народу пасьля гэтае пастановы ЦК аўтаматычна зрабілася пячорнымі антысэмітамі. У тым ліку самі жыды, прынамсі тыя, якім яшчэ ўчора і ў галаву не прыходзіла выракацца такога падазро-о-о-нага беларускага назову сваёй нацыі. У антысэміта ператварыўся, напрыклад, Зьмітрок Бядуля. Што да беларусаў, дык у пячору да жыданенавісьнікаў трапіў Янка Купала.

Ірацыянальны страх перад мовай — гэта, відаць, беларуская асаблівасьць. Нам наогул лепш маўчаць. Тады і вершы пішуцца, і ежа з рота не вывальваецца, і ўвагі ніхто не зьвяртае, і верагоднасьць быць запісаным у чарнасоценцы і нацысты значна меншая. Бо, ужываючы слова «жыд», ты міжволі азіраешся — ці не пачуў хто. Крыўда будзе вялікая, а помсьціць будуць не табе, а мове. Дык не падстаўляйма беларускую. Яўрэі дык яўрэі. Атос, Партос, д’Артаньян, Кампраміс.

З артыкула А.Бахарэвіча - Пячора ўнаймы

#supermova #мова #каляндар #бахарэвіч