Get Mystery Box with random crypto!

​​Першы рэктар БНТУ 23 ліпеня 1885 — нарадзіўся Міканор Яра | Супер Мова

​​Першы рэктар БНТУ

23 ліпеня 1885 — нарадзіўся Міканор Ярашэвіч (Новы Сьвержань, Стаўпецкі раён) - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, аграном, пэдагог.

Міканор Ярашэвіч - першы рэктар сучаснага БНТУ. Быў радным БНР, займаўся дасьледчай эканамічнай дзейнасьцю. Аднак выбітнага прафэсара ва ўнівэрсытэце ніяк не ўзгадваюць. Унучка Міканора Ярашэвіча перакананая, што прычынай таму рэпрэсіі, якія забралі жыцьцё дзеда ў 1937. А каб жахі 30 гадоў урэшце перасталі паўтарацца - неабходна ўсенароднае пакаяньне. Чытаць поўнасьцю.

Адчыніце ўсе дзьверы,
Паламіце замкі,
Адпусьціце ўсе душы
На чатыры бакі.
Паляцелі ўсе душы
На чатыры бакі,
Зачыніліся дзьверы
Іржавеюць замкі.
Я стаю на крыжы
Беларускіх дарог
І ня бачу дзьвярэй,
За якімі ёсьць Бог.


Адам Глёбус - СКРЫЖАВАНЬНЕ

#мова #supermova #бнту #рэпрэсіі