Get Mystery Box with random crypto!

​​ Агент Ватыкану і ЦРУ 24 ліпеня 1948 - нарадзіўся Ян Ма | Супер Мова

​​ Агент Ватыкану і ЦРУ

24 ліпеня 1948 - нарадзіўся Ян Матусевіч,беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

У 1990 годзе папа Ян Павал ІІ прыняў у Ватыкане айца Яна Матусевіча. Той стаў першым сьвятаром адроджанай уніі ў Беларусі.

Адным зь першых у 1988 годзе пачаў служыць сьвятую імшу на беларускай мове, а таксама пачаў удзяляць хрост ва ўсходнім абрадзе.

Асьвяціў у 1989 першы мэмарыяльны крыж у Курапатах, устаноўлены ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Быў ініцыятарам і заўсёды ўдзельнічаў у розных мерапрыемствах па ўшанаваньні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, асабліва на Дзяды і Радаўніцу.

Айцец Ян Матусевіч быў сярод тых, хто ўдзяляў шмат увагі Чарнобыльскай трагедыі, якая замоўчвалася тагачаснымі ўладамі. Сьвятар гаварыў пра Чарнобыльскую катастрофу ў сваіх казаньнях, браў удзел у розных круглых сталах і канфэрэнцыях па гэтай тэме, заўсёды ўдзельнічаў у шэсьці «Чаробыльскі шлях», асьвяціў разам з праваслаўным сьвятаром абраз Маці Божай Чарнобыльскай.

Стаў удзельнікам устаноўчага зьезду БНФ «Адраджэньне». Быў сябрам Рады Таварыства беларускай мовы ад моманту яго заснаваньня. Быў неафіцыйным душпастарам беларускіх скаўтаў. Таксама ўдзельнічаў у працы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Згуртаваньня беларускай шляхты, Беларускага таварыства інвалідаў і інш.

Каб убачыць прыгожы барочны комплекс былога базыльянскага манастыра ў Барунах з цудатворнай іконай Маці Божай Барунскай, дзе а. Ян Матусевіч служыў з 1979 па красавік 1990, запісвайцеся на экскурсію Легенды Ашмянскага павета

#мова #supermova #героі #гонар #годна #матусевіч