Get Mystery Box with random crypto!

​​Што прыгатаваць на дэсерт? Трымайце рэцэпт грушы па-радзів | Супер Мова

​​Што прыгатаваць на дэсерт? Трымайце рэцэпт грушы па-радзівілаўску, запечанай у мёдзе – духмянай, салодкай, вельмі смачнай.

Вазьміце:

груша – 1 шт.
мёд – 30 мл
жаўток – 1 шт.
цынамон на смак

Разрэжце грушу напалам, вычысьціце семкі і пастаўце ў разагрэтую духоўку.

Растапіце мёд, зьмяшайце з жаўтком і паліце гэтай сумесьсю грушу. Запякайце яшчэ 20 хвілінаў пры тэмпературы 190 градусаў.

Гатовую грушу пасыпце цынамонам.

Смачна есьці!

#мова #supermova #беларускія_дэсерты