Get Mystery Box with random crypto!

​​Таленавіты, але забыты наш зямляк 23 ліпеня 1896 - нарадз | Супер Мова

​​Таленавіты, але забыты наш зямляк

23 ліпеня 1896 - нарадзіўся Антон Валынчык (Мяльканавічы, Слонімшчына), харавы дырыжор, кампазітар, педагог, выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі.

Дасканала выкананыя беларускія песні, пераважна кампазіцыі самога дырыжора, мелі надзвычайны поспех. З гэтага часу пры дапамозе хору гімназія праводзіла шырокую нацыянальна-культурную працу ў самім Клецку ды ў навакольных вёсках, даючы частыя канцэрты.

«Кожнаму, хто сустракаўся з Антонам Міхайлавічам Валынчыкам, назаўсёды запомніліся высокая культура і шчырая спагада гэтага чалавека. Яго сонечны характар нагадваюць мне мастакоў Язэпа Драздовіча і Пётру Сергіевіча. Відаць, гэта адметная рыса вялікіх мастацкіх талентаў», — Аляксей Анішчык.

Аднойчы быў такі выпадак. Крочыў Антон Міхайлавіч па адной з вуліц Пінска. Раптам чуе: аднекуль даносіцца песня. Цудоўны дзявочы галасок спявае: «Ой, рэчанька, рэчанька...» Уважліва прыслухаўся і накіраваўся туды, адкуль лілася песня. Увайшоў у маленькае кафэ і спыніўся ля ўваходу. Там нікога не было, акрамя маладзенькай дзяўчынкі. Яна прыбірала са сталоў і спявала. Убачыўшы Валынчыка, дзяўчынка збянтэжылася і спыніла песню. «Спявай, спявай. Гэта вельмі прыгожа», — сказаў ёй Антон Міхайлавіч. І калі яна закончыла спяваць, ён дадаў: «А можа ў наш ансамбль пайшла б?» Яна дала згоду... Так папаўняўся яго калектыў у Маладзечне.

Апрацоўваў беларускія народныя песні. Пісаў і рыхтаваў для выканання свае песні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў.

Вучыся, нябожа, вучэнне паможа
Змагацца з нядоляй, з няволяй...
Што мучыць сягоння, што думкі трывожа,—
Збяжыць і не прыйдзе ніколі.

спявалі гімназісты Клецкай гімназіі кожны дзень перад пачаткам заняткаў і пасля іх — «Вучыся» Янкі Купалы.

«Прышывалі» яму ярлыкі «неблагонадёжный», «националист». Ён памёр 13 лістапада 1985 года. Пахаваны на гарадскіх могілках Гродна. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж».

Невялікі аповед Сяргея Чыгрына пра нашага земляка, кампазітара і дырыжора - Антон Валынчык жыў песняй

#supermova #мова #гонар #валынчык #мяльканавічы #слонімшчына #дырыжор #кампазітар