Get Mystery Box with random crypto!

​​Стварэньне Урада БНР Урад БНР — найвышэйшы выканаўча-распар | Супер Мова

​​Стварэньне Урада БНР

Урад БНР — найвышэйшы выканаўча-распарадчы орган Беларускай Народнай Рэспублікі.

У выніку ўнутраных падзелаў за ўвесь час існавала 8 урадаў БНР. Апошні зь іх, створаны ўжо пасля Другой сусьветнай вайны, стаў самым старэйшым урадам у выгнаньні ў сьвеце.

Пётра Крачэўскі, старшыня Народнай Рады БНР , бачыў прычыну расколаў у няшчырасьці людзей, якія займалі пасады Урада БНР:

...Наша нешчасьце ў тым, што на працягу ўсей дзержаўна-адраджэнскай працы мы на адпаведных становішчах выканаўчай улады бачылі мала сумленных людзей і цяпер яны апынуліся ў варожым стане свайго народу. Людзі, якія ўчора служылі ідэалу незалежнасьці і будавалі сваю палітычную кар’еру, сёньня яе паганяць…
Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мы ў роспачы павінны адмовіцца ад сваіх лепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых (!), а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні.
Не апраўдаўшыя народнага давера рэалісты адыйшлі ў старану ці перайшлі ў варожы стан, а цьверды рамантызм ідэі незалежнасьці і яе дзержаўных устаноў жывець далей і будзе жыць, пакуль жыве сама ідэя.
(Мандаты БНР)

Насоўваюцца паралелі зь цяперашнім часам. Ці асудзім сябе яшчэ на 40 год блуканьня па пустыні?

Душу мне страх агартае,
Стыгне у жылах і кроў…
Сэрца нічога не знае —
Цягнецца толькі дамоў.


Пётра Крачэўскі - Таемная смага

#мова #supermova #бнр #гісторыя #урад