Get Mystery Box with random crypto!

​​Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце 22 ліпеня 1936 — нарадзіў | Супер Мова

​​Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце

22 ліпеня 1936 — нарадзіўся Вячаслаў Чамярыцкі (вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) - выбітны літаратуразнавец, дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны.

Навуковую арыентацыю на вывучэньне старажытнай беларускай літаратуры В. Чамярыкаму дапамагла вызначыць праца Вацлава Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Чамярыцкага вельмі ўразіла багацьце беларускай літаратурнай спадчыны, яе значнасьць у кантэксьце эўрапейскай. Спадар Вячаслаў пабачыў, як мала было зроблена дасьледваньняў на гэтай ніве і ўсё жыцьцё з запалам папаўняў прабелы.

Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры», кніг «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове – 1979 і на англійскай – 1980, Парыж), "Скарына і яго эпоха", «Жыватворная спадчына» (2017).

Даведацца больш пра беларускія летапісы і хронікі ў лекцыі В. Чамярыцкага.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.


Максім Багдановіч - Безнадзейнасьць

#мова #supermova #летапісы #гісторыя #скарына