Get Mystery Box with random crypto!

Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце 22 ліпеня 1936 — нарадзіўся | Супер Мова

Папулізатар Ф. Скарыны ў сьвеце

22 ліпеня 1936 — нарадзіўся Вячаслаў Чамярыцкі (вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) - выбітны літаратуразнавец, дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны.

Навуковую арыентацыю на вывучэньне старажытнай беларускай літаратуры В. Чамярыкаму дапамагла вызначыць праца Вацлава Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі»%D0%BA%D0%BD%D1%96%D0%B3%D1%96). Чамярыцкага вельмі ўразіла багацьце беларускай літаратурнай спадчыны, яе значнасьць у кантэксьце эўрапейскай. Спадар Вячаслаў пабачыў, як мала было зроблена дасьледваньняў на гэтай ніве і ўсё жыцьцё з запалам папаўняў прабелы.

Аўтар манаграфіі [«Беларускія летапісы як помнікі літаратуры»](
https://knihi.com/ViacaslauCamiarycki/Bielaruskijaletapisyjakpomnikilitaratury.html), кніг «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове – 1979 і на англійскай – 1980, Парыж), "Скарына і яго эпоха", «Жыватворная спадчына» (2017).

Даведацца больш пра беларускія летапісы і хронікі ў лекцыі В. Чамярыцкага.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.


Максім Багдановіч - Безнадзейнасьць

#мова #supermova #летапісы #гісторыя #скарына