Get Mystery Box with random crypto!

​​Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю 25 ліпе | Супер Мова

​​Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю

25 ліпеня 1947 - нарадзіўся Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык і навукоўца.

Нарадзіўся ў Горадні. Ягоны прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 году, рэпрэсаваныя царскімі ўладамі. Дзед — актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька — заслужаны настаўнік БССР.

"Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся на нашу гісторыю, чалавек бяз каранёў слабейшы. Калі чалавек не знае сваёй гісторыі, не ведае, не цэніць сваю мову, культуру - ён слабейшы, чалавек які не адчувае адказнасьці за зямлю, за продкаў, за памяць, за будучыню."

"Вельмі важна казаць, што (расейская) імперыя - гэта абсалютнае зло, асабліва з фашыстоўскай ідэялогіяй, якая сёньня абсалютна відавоная. Заклікаю ўсіх не баяцца!"

"У нас у гэтым недахоп вялікі, украінцы сьмела гавораць аб тым, што бяз нацыянальнай сьвядомасьці, бяз ідэнтычнасьці, бяз мовы, культуры прайграем."

"Чаму ўкраінцы так змагаюцца за сваю айчыну? Таму што на працягу 15-20 гадоў яны пазналі сваю гістарычную праўду, вярнуліся ў большасьці да сваёй мовы, да сваёй ідэнтычнасьці. Іх перамагчы немагчыма."

"Ці была моўная дыскрымінацыя ў савецкім саюзе? Была. Калі няма перспектыў вучыцца ва ўніверсітэце або ў дзяржаўнай установе працаваць і ты не можаш гаварыць па-беларуску, то твая адукацыя беларуская школьная ўжо не патрэбная."

"Ліквідацыя мовы беларускай была наўмысная. Вядома, што Хрушчоў (украінец) сказаў: "Вы беларусы першыя пападзёце ў камунізм. А таму што вы ўжо размаўляеце па-расейску"."

"Радзіма там дзе я? Не, я ў камандзіроўцы. Разіма там, дзе сэрца, у вёсцы Бершты, дзе я адчуваю проста свае карані, і праз могілкі, і праз возера, і праз пушчу, для мяне гэта месца дарагое да слёз."

Глядзіце інтэрв'ю Аляксандра Мілінкевіча

#мова #supermova #годна #мілінкевіч #гародня