Get Mystery Box with random crypto!

​​«Гэта зубр, волат нашай гісторыі» 14 ліпеня 1927 — нарадз | Супер Мова

​​«Гэта зубр, волат нашай гісторыі»

14 ліпеня 1927 — нарадзіўся Георгі Штыхаў (вёска Старая Беліца, Гомельскі раён),беларускі археоляг, гісторык. Доктар гістарычны навук (1983), прафэсар (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1991).

Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкаю беларускай археалёгіі.

"Па ягоных падручніках пачынала вучыцца сучасная Беларусь. Гэта зубры, гэта волаты нашай гісторыі, безь якіх сёньня нашую гісторыю ўявіць сабе немагчыма."

"Гэта быў чалавек, які ўзначальваў першыя рухі за аднаўленьне памяці загінулых рэпрэсаваных. «Мартыралёг Беларусі» — гэта ён, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — гэта таксама ён."

Сяргей Тарасаў, гісторык, археоляг

"Ён заўсёды вельмі добра адчуваў пульс часу. Адчуваў, чым жыве грамадзтва, актыўна падключаўся ва ўсё, у тым ліку і справы, зьвязаныя з Курапатамі. Гэта адна зь ягоных непасрэдных ініцыятыў."

"І самае важнае — ён быў вялікі археоляг. Цудоўна ведаў беларускае Сярэднявечча. Працаваў вельмі шмат. Быў аўтарам многіх падручнікаў гісторыі Беларусі, якія выходзілі ўжо ў 90-я гады. Ён па-новаму асэнсоўваў гісторыю Беларусі, ужо з пазыцыяў нашага, беларускага бачаньня, з пазыцыяў айчыннай гісторыі."

Мікола Крывальцэвіч, гісторык, археоляг

Георгі Штыхаў займаўся вывучэньнем курганных могільнікаў паўночнай і цэнтральнай Беларусі ў раньнім Сярэднявеччы, кіраваў археалягічнымі экспэдыцыямі ў Полацку, Віцебску, Заслаўі, Барысаве, Лукам’і, Лагойску, Копысі.
Штыхаў быў першым, хто ў савецкі час прапанаваў весьці адлік гісторыі Беларусі ад Полацкага княства.

Вянок памяці - Георгі Штыхаў

Нарадзіліся мы спрадвеку тут,
Нагадаем вам моцны наш Статут.
Гаспадарым мы ў коўды месяца,
Мужнай моваю мары здзейсьняцца!

Пазглядзіце, паглядзіце
Зубры з вамі булзы з вамі!

The Superbullz - Zubry

#мова #supermova #каляндар #гонар #годна #штыхаў #археалогія #старая_беліца