Get Mystery Box with random crypto!

​​Пісьменьнік, які прайшоў ГУЛАГ 14 ліпеня 1911 - нарадзіўс | Супер Мова

​​Пісьменьнік, які прайшоў ГУЛАГ

14 ліпеня 1911 - нарадзіўся Павал Пруднікаў (в. Стары Дзедзін, Клімавіцкі раён, Магілёўская в-ць) - беларускі пісьменьнік. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава.

Паваал Пруднікаў застаўся у беларускай літаратуры як выбітны паэт, эсэіст, аўтар успамінаў. Раньнім вершам уласьціва патэтыка заклікаў, лозунгавасьць. Відавочна адчуваецца ўплыў творчасьці Ўладзімера Маякоўскага, асабліва ў пляне пабудовы верша. Але ў сталым веку значнае месца пачынае займаць роздум пра жыцьцё, што пераплецены з апяваньнем прыгажосьці роднай зямлі і асэнсаваньнем яе мінулага. Павал Пруднікаў стаў адным зь першых паэтаў, хто апеў прыгажосьць Браслаўскага краю.

Найбольш значным у творчасьці Паўла Пруднікава зьяўляецца шэраг твораў, прысьвечаных жахам сталінскіх рэпрэсіяў. Самому пісьменьніку загадам Тройкі НКУС прысудзілі 8 гадоў лагероў. Павал Пруднікаў некалькі месяцаў утрымліваўся ў пецярбурскіх «Крыжах». Паводле прыгавору атрымаў восем рокаў ссылкі. Першапачаткова быў этапаваны ў Бурацкую АССР. У зьняволеньні працаваў на будаўніцтве чыгунак, на будаўніцтве шыннага заводу ў Омску і горна-мэталюргічнага камбінату ў Нарыльску, грузчыкам у рачным порце Енісейска (Краснаярскі край).

Пасьля заканчэньня тэрміну зьняволеньня (жнівень 1945) вымушаны быў некаторы час працаваць токарам вагоннага дэпо Нарыльскай чыгункі, потым загаднікам бібліятэкі Нарыльскага горна-мэталюргічнага тэхнікуму. Пасьля вяртаньня ў родныя мясьціны (1946) настаўнічаў у сярэдніх школах Смаленшчыны (м. Рослаў, Рослаўскі і Ершыцкі раёны). Тут пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ганнай. Аднак доўга затрымлівацца на адным месцы не ўдавалася, бо існавала пагроза быць арыштаваным паўторна, таму Павал зь сям’ёй вымушаны быў зьехаць са Смаленшчыны. У гэты час у іх сям’і нарадзіліся дзьве дачкі: Вольга і Ніна.

У 1952 яны нарэшце спыніліся на Браслаўшчыне ў вёсцы Слабодка. Першы час яны заставаліся амаль бяз сродкаў да існаваньня і ледзьве зводзілі канцы з канцамі. Павал уладкаваўся на працу настаўнікам расейскай мовы, літаратуры і гісторыі ў мясцовай школе, а яго жонка Ганна — настаўніцай у малодшых клясах.

У студзені 1956 быў рэабілітаваны.

Сьвядэцтва пра турму і сваё жыцьцё пасьля вызваленьня з канцлагера Павал Пруднікаў пакінуў у аповесьцях "Паўночнае пекла", Яжоўскія рукавіцы.

Зноў згадаў я сёння сорак першы
Ў векавой тайшэцкай тайзе.
Мне тады было не да вершаў, —
Ледзь жывы застаўся балазе.

Я ляжаў галодны у кандзеі
У чаканні нейкага канца,
Бо рады сяброў маіх радзелі
Па ўказанні грознага Айца…


Павал Пруднікаў - “Незабыўныя”

#мова #supermova #паэт #рэпрэсіі #гулаг