Get Mystery Box with random crypto!

​​Францускі геній з-пад Навагрудка 26 жніўня 1880 — нарадзі | Супер Мова

​​Францускі геній з-пад Навагрудка

26 жніўня 1880 — нарадзіўся Гіём Апалінэр (Рым, Італія) — францускі паэт, празаік, крытык, пачынальнік сюррэалізму, адзін з найбольш уплывовых дзеячаў мастацтва пачатку ХХ ст.

Сапраўднае імя — Гіём Альбэрт Уладзімер Аляксандар Апалінары Кастравіцкі.

Радавы маёнтак Кастравіцкіх, Дарожкавічы пад Наваградкам, быў канфіскаваны за іхны ўдзел у паўстаньні 1863—1864 гадоў. Дзед Апалінэра, Міхаіл Апалінары Кастравіцкі, эміграваў у Італію, дзе і прайшло дзяцінства паэта. Адным з сыноў дзедавага брата, Карла Самуілавіча Кастравіцкага, быў беларускі празаік Казімер Кастравіцкі, больш вядомы пад творчым псэўданімам Карусь Каганец. Ён прыходзіўся Гіёму стрыечным дзядзькам.

Я зламіў гэты верас у полі
Наша восень памерла ў журбе
Нам ужо не сустрэцца ніколі
Водар часу верас у полі
Толькі знай я чакаю цябе


Гіём Апалінэр — Бывай (пераклад з французскай - Андрэй Хадановіч)

#мова #supermova #пісьменьнік #францыя